Спадчына

«А дзе ў вас ешыва і сінагога?» Разам з рабінам распавядаем пра знакавыя месцы занёманскай часткі Гродна

У Гродне на левым беразе Нёмана не часта можна сустрэць турыстаў. А паглядзець на былым фарштаце [з нямецкай мовы — «прадмесце"] ёсць на што, але інфармацыі мала. Разам з гродзенскім рабінам Іцхакам Кофманам мы звярнулі ўвагу на два знакавыя месцы ў гісторыі занёманскай часткі горада. Гэта драўляная сінагога і ешыва.

На левым беразе Нёмана нямала помнікаў гісторыі: Францішканскі касцёл і кляштар, найстарэйшая школа горада — № 6, Уладзімірская царква, а калі праехаць далей, то можна ўбачыць капліцу і будынак карчмы ў былым маёнтку Аўгустовак. Але сінагогу і ешыву вы ўжо не ўбачыце — у лепшым выпадку пачуеце пра іх ад экскурсаводаў.

«Занёманская частка Гродна застаецца па-за зонай увагі турыстаў. А да вайны тут віравала жыццё, — распавядае равін Іцхак Кофман. — Тут жыло шмат яўрэяў і ў іх было некалькі сінагог. Самая вядомая — вялікая драўляная сінагога. Яна знаходзілася на самым беразе Нёмана і лічылася галоўнай на фарштаце. Яна была высокая, захавалася шмат фотаздымкаў. Паводле маіх дадзеных сінагога згарэла адразу як пачалася вайна ў 1941 годзе. Пра яе напісана ў многіх кнігах, а таксама пра гэты будынак распавядаў вязень гродзенскага гета Рыгор Хасід.

Драўляная сінагога, 1920-я гг.
Знайсці дакладнае месца, дзе знаходзілася сінагога, дапамаглі гродзенскія краязнаўцы Аляксандр Семянчук і Ігар Лапеха. Па старых картах і здымках можна прасачыць, калі сінагога згарэла. Магчыма, яе падмуркі знаходзяцца 50 метраў ад ратонды на высокім левым беразе Нёмана.
Месца, дзе знаходзілася драўляная сінагога. Паводле інфармацыі Аляксандра Семянчука

Да вайны зрабілі падрабязнае апісанне сінагогі

З гістарычнай даведкай аб драўлянай сінагозе дапамагла наша чытачка з Ізраіля Рут Маркус.

«Старая драўляная сінагога была пабудавана ў 18 стагоддзі, каля 1750 года. Яна была пабудавана на пагорку левага берага Нёмана, у раёне фарштата на вуліцы Уланскай і на краі вуліцы Бажніца [сёння гэта вуліца Дарвіна], — распавядае Рут Маркус. — Сінагога была пабудавана з дрэва з трохпавярховым дахам і складалася з трох частак: асноўнай і двух крылаў з кожнага боку. Інтэр'ер сінагогі быў уражваючым. Група навучэнцаў ліцэя „Тарбут“ у Гродне пад кіраўніцтвам свайго настаўніка доктара Цві Бялько правяла даследаванне сінагогі. Яны далі падрабязнае апісанне з вымярэннямі архітэктуры і інтэр'еру сінагогі. Іх працы былі апублікаваныя ў чэрвені 1939 года ў бюлетэні вучняў гімназіі і ліцэя „Тарбут“. Праз два гады сінагога згарэла».

Деревянная синагога внутри, 1920-е гг.

Драўляная сінагога ўнутры, 1920-я гг.

Вядомая гродзенская ешыва

Недалёка ад драўлянай сінагогі да Другой сусветнай вайны знаходзілася ешыват «Шаар ха-Тора» (даслоўна «Брама Торы»). Гэта была таксама сінагога, якую перарабілі ў яўрэйскую навучальную ўстанову. Яе ўзначальваў вядомы рабін Шымон Шкоп. У яго было шмат вучняў па ўсім свеце.

«Да яго прыязджалі вучыцца яўрэі з ЗША. Ён напісаў шмат кніг і ў некаторых ешывах свету да гэтага часу вывучаюць яго працы. Яго вучні пасля вайны адкрывалі ўжо свае ешывы. І былі і ёсць такія, якія носяць назву „гродзенскія“. Дакладна ведаю, што такія ёсць у ЗША і Ізраілі. І ўсё гэта ў памяць пра рабіна і школу, якая была ў Гродне», — кажа рабін Іцхак Кофман.

Ешыва пераехала на фарштат летам 1926 года. Яна знаходзілася на вуліцы Уланскай, 10. Рабін Шымон Шкоп пераехаў з цэнтра Гродна ў занёманскую частку горада каля 1930 году. Ён жыў недалёка ад ешывы на Уланскай, 30. Офісы навучальнай установы знаходзіліся ў цэнтры Гродна, на вуліцы Златарскай, 3. [суч. Калючынская, там дзе сёння знаходзіцца апарт-гатэль «Сямашка"].

Калі Шымон Шкоп памёр, яго хацелі пахаваць на могілках у цэнтры горада, але яўрэі з фарштата былі супраць і пахавалі рабіна на Занёманскіх могілках, дзе да гэтага часу павінна знаходзіцца яго магіла.

З рабінам Іцхакам Кофманам разглядаем старыя фатаграфіі фарштата і драўлянай сінагогі

Новы пункт для турыстаў

Іхцак Кофман лічыць, што калі знайсці дакладнае месца занёманскай ешывы і драўлянай сінагогі, то можна было б там усталяваць стэнды, якія могуць прыцягне турыстаў у гэтую частку горада.

«Турысты да нас едуць цяпер з усяго свету, шмат яўрэяў. І для нас і для горада было б добра увекавечыць памятныя мясціны на левым беразе Нёмана. Калі яўрэі прыязджаюць у Гродна, перш за ўсё яны пытаюцца: а дзе ў вас сінагога і ешыва? Адна сінагога ў нас засталася, але іх было шмат», — сказаў Іцхак Кофман.

Равін паказвае прыблізнае месца, дзе стаяла драўляная сінагога. Тут можна было б размясціць турыстычны стэнд

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024