Ад 260 тысяч да паўмільёна. Якія самыя дарагія ўжываныя машыны можна купіць у Гродне

Hrodna.lifeпаглядзеў аб’явы на сайце па продажы аўто і сабраў ТОП-10 дарагіх ужываных машын. Усе яны прадаюцца ў Гродне, усім ад двух да пяці гадоў. У некаторых нават прабегу па Беларусі няма!

Mercedes-Benz G-Клас W464 за $ 229 000 ці 555 737 рублёў

«Гелік» 2018 года выпуску з 38 000 км. прабегу. «Аўтамабіль максімальна ўкамплектаваны, у ідэальным стане», — пішуць у абвестцы. У салоне вентыляваныя і падаграваныя крэслы з функцыяй масажу, падагрэў руля, панарамны шкляны дах.

Ужываныя машыны, выстаўленыя на продаж у Гродне. Тут і далей — фота сайта cars.av.by

Porsche Panamera за $ 140 000 ці 339 759 рублёў

«Порш» на поўным прывадзе 2017 года выпуску з прабегам 58 000 км. У аўто поўная камплектацыя: ад панарамнага даху да кіравання салонам з дапамогай сэнсарнага экрана на заднім сядзенні.

Mercedes-Benz GLS X167 за $ 139 900 ці 339 509 рублёў

Прэміяльны сямімесны дызельны пазадарожнік 2019 года выпуску. Прабег — 14 300 км. «Аўто з Германіі. Арыгінальны прабег, родная фарба. Машына ў ідэальным стане. Магчымы абмен», — пішуць прадаўцы.

BMW X7 I за $ 130 000 ці 315 484 рублёў

Пазадарожнік 2019 года выпуску з прабегам 102 000 км. «Аўтамабіль у ідэальным стане. Адзін уладальнік. Арыгінальны прабег. Тэхнічна цалкам абслужаны і не патрабуе абсалютна ніякіх укладанняў. Была праведзена замена тармазных дыскаў і калодак. Вялікі функцыянальны патэнцыял, эрганамічны і прадуманы інтэр'ер дазваляюць адчуваць сябе камфортна ў салоне аўтамабіля і пасажырам, і кіроўцу. Багатае тэхналагічнае абсталяванне, валодае шырокім наборам сучасных опцый камфорту і сістэм бяспекі. Безаварыйнае мінулае, добрасумленная і беражлівая эксплуатацыя», — так апісваюць аўто ў аб’яве.

Чытайце таксама: Почему в Беларуси подорожали автомобили и причем здесь санкции с войной

Такі ж BMW X7 I за $ 126 000 ці 305 777 рублёў

Аўтамабіль набыты 30 верасня 2019 года, гарантыя скончылася ў верасні 2022 г.

«Уся гісторыя вядомая, быў толькі адзін уладальнік. Без ДТЗ і якіх-небудзь дэфектаў. З першага дня, эксплуатаваўся ў ахоўнай плёнцы. Беражлівая эксплуатацыя, рэгулярная мыйка і кандыцыянер, захавалі салон у першапачатковым ідэальным стане, уключна з пахам новага аўтамабіля», — пазначана ў аб’яве.

Toyota Land Cruiser за $ 116 500 ці 282 722 рублёў

Машына 2018 года выпуску з прабегам 63 000 км. «У выдатным стане, як вонкава так і тэхнічна. Максімальная камплектацыя EXCALIBUR. На гарантыі. Абслугоўванне толькі на Таёта-сэрвіс. У роднай фарбе, цалкам абклеены антыгравійнай плёнкай Llumar», — апісваюць аўто. У машыны быў адзін уладальнік.

Audi Q8 за $ 114 999 ці 279 080 рублёў

Аўто 2020 года выпуску. Аўтамабіль, як пішуць у аб’яве, у ідэальным стане, тэхнічна цалкам абслужаны і не патрабуе укладанняў. «Аўтамабіль валодае эфектнай знешнасцю, перадавымі лічбавымі тэхналогіямі, багатым абсталяваннем і добрай праходнасцю», — пішуць прадаўцы.

BMW X4M за $ 108 000 ці 262 094 рублёў

Аўто 2019 года выпуску з прабегам 20 000 км. Машыну прывезлі з Германіі, прабегу па Беларусі няма. Аўтамабіль можна купіць у крэдыт або лізінг, могуць прыняць ваша аўто ў залік.

Чытайце таксама: Топ-8 самых дорогих квартир в Гродно

Lexus LX III за $ 108 000 ці 262 094 рублёў

Машына 2018 года выпуску з прабегам 114 000 км. Першая рэгістрацыя ў 2019 годзе. Пры продажы ўладальнік аддае два камплекты колаў у прыдачу.

BMW M5 F90 за $ 105 000 ці 254 817 рублёў

Дызельны гібрыдны красовер 2019 года выпуску з прабегам 80 000 км. Аўто прывезлі з Германіі. Няма прабегу па Беларусі. Прадаўцы пішуць, што «аўтамабіль у ідэальным стане».

Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024