Паводле дадзеных абаронцаў правоў жывёл, штогод у Беларусі забіваюць каля 70 тысяч бяздомных сабак і катоў. Часцей за ўсё пасля адлову яны ўтрымліваюцца ў прытулку толькі пяць сутак, пасля чаго іх папросту знішчаюць. Цягам многіх гадоў абаронцы жывёл змагаюцца з падобнай жорсткасцю.
Фотагісторыяй Катажыны Ляўдацкай пра прытулак для бадзялых жывёлаў. Hrodna. life працягвае расповед пра выставу «Жыццё ў поўным колеры». Яна адкрылася 9 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.
Па словах Катажыны, здымкі ў прытулку сталі для яе асабістым выклікам і крокам наперад."Я ніколі не мела хатніх жывёлаў, а сабак папросту баялася", — расказала дзяўчына. Мова вобразаў і форма фотагісторыі, яе меркаваннем, для расповеду пра прытулак дапасаваліся як найлепш. Бо сабакі пра сябе не раскажуць і інтэрв'ю не дадуць .
У 2011 годзе неабыякавыя да гэтай праблемы гарадзенцы стварылі арганізацыю «Адданае сэрца». Валанцёрам удалося наладзіць кантакт з гарадскімі ўладамі, якія дапамаглі знайсці для бяздомных сабак будынак, адмыслова адведзены пад прытулак. Сёння на тэрыторыі прытулку ўтрымліваецца каля 40 сабак.
Усе сабакі сацыялізаваныя і прывучаныя да чалавека. Сёння з імі добраахвотна працуюць 17 валанцёраў, якія прыязджаюць кожны дзень, каб навесці парадак і пакарміць сабак. Аднак нават гэтых людзей не хапае, каб удзяліць увагу кожнай жывёліне, якая, як і кожны з нас, патрабуе ўвагі і цяпла.
Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…