Многія здымкі з гэтага альбома былі зробленыя ў 1939 годзе — 80 гадоў таму. Гэты фотаархіў нам удалося адшукаць падчас шпацыру па набярэжнай Нёмана. Ён належыць гродзенцы Ірэне Кідзюн, якая ўсё жыццё жыла ў Гродне на вуліцы Рабочай. Успаміны гэтай жанчыны мы планавалі запісаць для кнігі, але пагутарыць з ёй так і не атрымалася праз стан яе здароўя. У выніку публікуем фатаграфіі Ірэны, якія могуць многае расказаць з жыцця горада 1930−40-х гадоў.

Ірэна Кідзюн нарадзілася ў 1927 годзе ў Гродне. Яе сям’я жыве на вуліцы Рабочай ўжо каля 90 гадоў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]