Спадчына

Гадлеўскі пастараўся! Дзе сёння знаходзяцца самыя беларускія могілкі Гродзеншчыны

Помнікі на могілках у Беларусі, як правіла, падпісваюць па-польску (католікі) або па-расійску (праваслаўныя). Цяпер рускамоўныя надпісы не рэдкасць і на надмагіллях з каталіцкай сімволікай. Беларускамоўных помнікаў мала. Гэта найчасцей надмагіллі настаўнікаў роднай мовы на вясковых могілках або помнікі людзям, звязаным з беларускай нацынальнай справай у гарадах.

Палова надмагілляў - на мове

На Гродзеншчыне ёсць толькі адныя вясковыя могілкі, дзе добрая палова надмагілляў падпісана на беларускай мове. Гэта вёска Жодзішкі ў Смаргонскім раёне. Жодзішкі - цэнтр старой каталіцкай парафіі з цудоўнымі краявідамі над Вяллёй, захаванымі броварам, вадзяным млыном і будынкам былога езуіцкага калегіума, дзе традыцыйна для Беларусі цяпер месціцца псіхіятрычны шпіталь.

Чым жодзішкаўцы так адрозніваюцца ад жыхароў суседніх парафій, што ўжо шмат гадоў падпісваюць надмагіллі на беларускай мове, а не па-польску?

Шэсць гадоў, адзін ксёндз і ўплыў да сёння

Справа ў тым, што ў 1921 — 1927 гг. пробашчам у Жодзішках быў вядомы беларускі патрыёт ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. З 1924 г. ён выкарыстоўваў у касцельных казаннях беларускую мову, што было з радасцю сустрэта большасцю жыхароў Жодзішак.

Польскія ўлады хутка зразумелі, што беларуская актыўнасць аднаго ксяндза можа выклікаць у Заходняй Беларусі ланцуговую рэакцыю і народ масава пачне патрабаваць увядзення беларускай мовы ў касцельнае жыццё, а гэта паставіць пад сумнеў даўнюю ідэалагічную звязку «католік — паляк». Таму ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага абвінавацілі ў антыдзяржаўнай дзейнасці і на два гады пасадзілі ў турму.

Але жодзішкаўцы захавалі высокі ўзровень беларускага патрыятызму, беларуская мова для іх — не проста вясковая гаворка, а праява гонару і партыятызму. Менавіта таму былыя парафіяне ксяндза Гадлеўскага — Грыбы, Бабкі, Чырыцы, Дудзінскія, Ярмакі, Усаевічы ляжаць у магілак з помнікамі, напісанымі на мове продкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024