«Гарадзенскі рубель» падрыхтаваны да выпуску. Чакаем манету ў кастрычніку

На «Гарадзенскім рублі» будзе выява Фарнага касцёла. «Гэта найбольш пазнавальны архітэктурны помнік Гродна і вельмі прыгожы будынак з даўняй цікавай гісторыяй», — кажа Валерый Сіманаў, стваральнік эскіза манеты і аўтар праекта «113 гарадоў». Паводле задумкі, свой рубель атрымае кожны з гарадоў краіны. На пачатку працы, у 2015, іх у беларусі было 113. Гродзенская манета выйдзе ўжо ў кастрычніку і стане дванадцатай у гэтым шэрагу.

Гарóдзенскі ці гарадзенскі

Зараз ужо гатовы арыгінал-макет «Гарадзенскага рубля» (ілюстрацыя вышэй), ідзе ўзгадненне 3D макета для штампаў. У працэсе падрыхтоўкі манеты звычайна распрацоўваецца 5−6 эскізаў з рознымі варыянтамі шрыфтоў і выяваў.

«Раюся з сям’ёй, гэта мая самая надзейная група падтрымкі, з жыхарамі „манетнага“ горада, з сябрамі праекта ў суполках сацыяльных сетак. Для Гродна спачатку хацеў зрабіць незвычайны дызайн. Але яго адназначна „забракавалі“. У выніку — сышліся ў меркаванні, што Фарны — найлепшы выбар».


Пасля выхаду манеты, у кастрычніку, адзін «Гарадзенскі рубель» будзе разыграны сярод чытачоў Hrodna.life


Папярэднія эскізы «Гарадзенскага рубля». Першы забракаваны групай падтрымкі, другі - прамежкавы варыянт канчатковага дызайну. На абодвух эскізах варыянт напісання — «ГарОдзенскі» (паводле Караткевіча). Ад яго на карысць «ГарАдзенскі» пераканаў адмовіцца знаёмы лінгвіст-нумізмат

Цана пытання

Усе манеты праекта «113 гарадоў» выходзяць абмежаваным накладам — толькі па 100 асобнікаў і паўторна чэканіцца не будуць. Цана любой манеты на старце складае каля 10 рублёў.

«Першы месяц кошт ніколі не змяняю, каб і калекцыянеры, і жыхары горада маглі набыць сабе такі сувенір. На гэта сыходзіць большая частка тыражу. Пазней кошт залежыць ад наяўнасці. Напрыклад, зараз „Клецкіх рублёў“ засталося не больш пяці штук, і набыць іх паасобку ўжо немагчыма — толькі ў камплекце».

Калі манета робіцца рэдкай, то на аўкцыёнах цэны на яе растуць. Самым дарагім на сёння стаў «Магілёўскі рубель». Паспрыяў таму медыйны скандал, калі надпіс «Пара, пара!» — заклік бургамістра Левановіча да паўстання 1661 года супраць Масковіі, быў хваравіта ўспрыняты некаторымі расійскімі СМІ. Зараз ён каштуе на аўкцыёнах каля 30 долараў. Так што калекцыя можа стаць варыянтам укладання сродкаў.

Адкуль ідэя

Ідэя чэканіць уласныя манеты-жэтоны з’явілася з назірання за працай знаёмага, які кувалдай біў сувенірныя манеты.

«Захацелася зрабіць нешта падобнае, зацікавіўся працэсам. Стаў вывучаць тэхналогію, штампы, вырашыў зрабіць папрыгажэй. І атрымалася настолькі прыгожа, што лепш за сапраўдную». А тут акурат у суседняга горада, Узды, быў юбілей. Да яго і быў прымеркаваны выпуск першай манеты — «Уздзенскага рубля».

Потым сябры параілі зрабіць манеты для кожнага горада Беларусі. Так з’явіўся праект «113 гарадоў».

«Зараз гарадоў у нас ужо больш. Ад пачатку праекта яшчэ некалькі гарадскіх пасёлкаў атрымалі статус горада. Але змяняць назву не буду. Пазней назаву праект «113 гарадоў+».

Толькі хобі

Выпускам «гарадскіх» рублёў Валерый Сіманаў займаецца ў вольны ад асноўнай працы час. «Мне падабаецца рабіць манеты, бо якасных сувеніраў такога кшталту ў нас практычна няма. Ды і цікавасць да гісторыі гэта падтрымлівае».

Манеты з гарадамі Беларусі ўжо зацікавілі калекцыянераў не толькі ў нашай краіне: Валерый мае падпісчыкаў з Канады, Злучаных Штатаў, Партугаліі ды іншых краін. «Людзі бачаць манеты і праз іх даведваюцца пра Беларусь і яе гісторыю», — кажа ён.

Што да фінансавання любімага занятку, то пакуль укладацца ў яго прыходзіцца па большай частцы з сямейнага бюджэту. «Замова штампаў дорага каштуе. Калі тыраж удалы, то затраты акупаюцца і ёсць магчымасць замовіць новыя. Калі манета падвісае, то ўкладаю зноў, каб працягнуць выпуск. Бо вырашыў давесці справу да канца».


Памятныя манеты не з’яўляюцца плацёжным сродкам, гэта сувенірная прадукцыя. Пабачыць усе манеты праекта можна на сайце, распаўсюджваецца большая іх частка праз суполкі праекта ў ВК і Facebook. Астатнія манеты разыходзяцца і прадаюцца праз аўкцыён, у тым ліку Ebay. Ужо выдадзеныя манеты розных гарадоў Беларусі маюцца ў калекцыях у ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024