Поспех ініцыятываў і прапановаў гродзенцаў часта залежыць ад рашэння мясцовых чыноўнікаў.

Як паставіцца да ідэі старшыня гарвыканкама? Ці не зарубіць прапанову на карню ідэалогія? Ці згодзіцца бізнес падтрымаць задумку?

horoscope unsplash гороскоп
Josh Rangel, unsplash.com
Каб дапамагчы ініцыятыўным гродзенцам знайсці шляхі да ўплывовых «зорак» горада Hrodna.life параіўся з нябеснымі зоркамі і склаў гараскоп гродзенскіх чыноўнікаў у дапамогу мясцовым актывістам.

Спадзяемся, што ў 2020 годзе, сімвал якога — Пацук, зоркі дапамогуць часцей знаходзіць паразуменне і сумясціць усе ініцыятывы гараджан з планамі кіраўніцтва горада.

Авен (с 21 сакавіка па 20 красавіка)

Пад гэтым знакам нарадзіўся Алег Андрэйчык, кіраўнік аблспорту, і Мікалай Мельячэнка, кіраўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна»

Алег Андрэйчык Олег Андрейчик
Алег Андрэйчык
Зоркі кажуць, што для яго год будзе насычаным на праекты і падобным да бяспонцага пад’ему ў гару. Прыдзецца вырашаць адначасова мноства розных задач. Пацук абяцае дапамагчы асабліва мэтанакіраваным і ўпартым, хто не здаецца на паўдарогі. Галоўнае — не страціць узяты сёлета тэмп.

У надыходзячым 2020 авены маюць шанец адкрыць у сабе новыя таленты. Пацук раіць не закопваць іх у зямлю. Так што, спадар Андрэйчык, чакаем вас не толькі на бегавых стартах і будзем рады здзівіцца новым дасягненням.

николай мельяченко Мікалай Мельнічэнка
Мікалай Мельнічэнка
Грамадскім актывістам лепш за ўсё звяртацца да ўплывовых авенаў, такіх як Мікалай Мельячэнка, за падтрымкай у першай частцы года, з лютага па ліпень. У гэты час зоркі прадказваюць авенам пашыренне ўплыву і сферы дзейнасці. Абодва бакі маюць шанец на ўмацаванне сваіх пазіцый і заключэнне ўзаемавыгадных дамоваў.

Супраца з замежнымі калегамі ў сферы спорту і медыяў таксама будзе добра развівацца. Цяжкасці могуць узнікнуць толькі бліжэй да канца года. У гэты час акрыленне поспехамі можа прывесці да пераацэнкі ўласных магчымасцяў. Сітуацыя канчаткова вырашыцца ў снежні. Свяцілы абяцаюць, што ў гэты час авены пабачаць — усе цяжкасці года Пацука падрыхтавалі для вас шлях у паспяховую будучыню.

Цялец (21 красавіка — 21 мая)

Пад гэтым знакам нарадзіўся Вадзім Сіняўскі, кіраўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МУС

Вадзім Сіняўскі вадим синявский
Вадзім Сіняўскі
Цяльцам пры пасадзе зоркі раяць быць адказнымі і сканцэнтраванымі. Задавальненне ўласных жаданняў і адпачынак у год Пацука лепш адкласці на потым.

Год атрымаецца падзеленым на две зусім непадобныя часткі. Да сярэдзіны лета жыццё будзе ісці па ўсталяванай каляі. А вось пасля могуць пачацца складанасці і праблемы. Зоркі папярэджваюць, што магчымы пазапланавыя праверкі, непаразуменні з замежнымі калегамі і цэлы шэраг вострых юрыдычных пытанняў. Пазбегнуць цёмнай паласы не атрымаецца, але яна не бясконцая. Для тых, хто зможа вытрымаць ціск абставінаў да сярэдзіны наступнай зімы, усё скончыцца добра.

Гарадскія актывісты, што мараць ладзіць праекты разам з міліцыянерамі, маюць у год Пацука ўсе шанцы на поспех. Адзінае, трэба ўлічыць пэўную кансерватыўнасць кіраўніка-цяльца. Паводле зорак, такога чалавека не ўразяць інавацыйныя ці неправераныя практыкай прапановы. Затое добра спланаваныя і лаканічна пададзеныя ідэі з вялікай верагоднасцю будуць падтрыманыя. Прычым, шанцаў на адступленне кіраўнік-цялец не пакіне ні сабе, ні сваім падначаленым ці партнёрам. Калі гатовы да такіх выклікаў - наперад. Паводле зорак, найлепшы час запісацца на прыём да Вадзіма Сіняўскага — красавік. Гэты месяц 2020 года лёсавырашальны і вельмі паспяховы для цяльцоў. Так што не змарнуйце шанец!

Блізняты (22 мая-21 чэрвеня)

Пад гэтым знакам нарадзіліся старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і галоўны ідэолаг вобласці Аляксандр Вярсоцкі

мечислав гой Мечыслаў Гой
Мечыслаў Гой
Паводле зорак, гэтых уплывовых гродзенскіх чыноўнікаў чакае добры і стабільны год. Гэта магчымасць замацаваць леташнія поспехі і матэрыялізаваць новыя ідэі. У год Пацука блізнятам захочацца зрабіць свет вакол сябе больш прыгожым і прывабным. Спадзяемся, што гэта магчымасць будзе скарыстана на карысць Гродна і гродзенцаў. Пацук таксама дапаможа зрабіць удалыя інвестыцыі ў новыя бізнес-праекты, каторых у нашым горадзе патэнцыйна нямала.

У 2020 зоркі раяць блізнятам быць адкрытымі да знаёмстваў і прыхільна паставіцца да новых людзей ў сваім акружэнні. Шмат хто з іх стане надзейным партнёрам і дапаможа разабрацца з праблемамі, што даўно чакаюць вырашэння.

александр версоцкий Аляксандр Вярсоцкі
Аляксандр Вярсоцкі
Для грамадскіх актывістаў гэта пэўная магчымасць атрымаць падтрымку з боку ўлады. Праўда, зоркі кажуць, што не варта чакаць адразу вялікіх прарываў у гэтым накірунку. У год Пацука блізняты будуць ісці на збліжэнне маленькімі крокамі і захоўваць для сябе магчымасць для адступлення.

Добра ўспрымуцца прапановы, зробленыя у першай палове года. Яны маюць шмат шансаў на поспех і адкрыюць абодвум бакам новыя гарызонты ў супрацы. Вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць і стануць відавочнымі ўжо ў канцы года. Так што рыхтуйце невялікія кароткатэрміновыя праекты і наперад!

Рак (22 чэрвеня- 22 ліпеня)

Пад гэтым знакам нарадзіліся Алена Клімовіч, кіраўнічка абласнога упраўлення культуры і рэктарка ГрДУ Ірына Кітурка

елена климович Алена Клімовіч
Алена Клімовіч
Народжаныя пад знакам Рака ў год Пацука будуць вылучацца энергічнасцю і імклівасцю. Пра асабістае жыццё прыйдзецца амаль што забыць, затое на працы ўдасца зрабіць нават тое, што падавалася неверагодным. Праўда, Пацук раіць прадстаўнікам гэтага знака змяніць звыклую тактыку хітрых шматхадовак на больш адкрытую гульню.

У плане выбудовы новых асабістых стасункаў год Пацука для ракаў ідэальны. Гэтым варта скарыстацца ініцыятарам грамадскіх ініцыятываў у сферы адукацыі і культуры. Лепшы час на наладжванне сувязяў - ліпень і жнівень. Паводле зорак, пачатыя ў гэты час праекты дадуць добрыя вынікі і прынясуць карысць у перспектыве.

ирина китурко Ірына Кітурка
Ірына Кітурка
Яшчэ адна зорная парада для тых, хто ў год Пацука шукае падтрымкі ад уплывовых ракаў: не забывайце берагчы іх нервы. Гэтыя людзі не жалезныя. Але могуць стаць для вас залатымі саюзнікамі.

Леў (23 ліпеня — 23 жніўня)

Пад гэтым знакам нарадзіўся Віктар Шумель, дырэктар спартыўнага комплекса «Нёман»

виктор шумель Віктар Шумель
Віктар Шумель
Працаголіку-льву практычны Пацук гатовы аказваць усебаковую падтрымку. На гэты год львам практычна забяспечаны поспех у справах і сілы на новыя здзяйсненні. Да таго ж, Пацук абяцае прывесці ў жыццё льва людзей, якія дапамогуць адкрыць новыя магчымасці і гарызонты. Калі хто з грамадскіх актывістаў адчувае сябе такім — прыйшоў час на знаёмства з Віктарам Шумелем.

Добрая навіна — кіраўнікі-львы аддаюць перавагу людзям з арыгінальным мысленнем і гатовы падтрымаць цікавыя і незвычайныя прапановы. Да таго ж, яны не скупыя на пахвалы і гатовы пароўну дзяліцца славай ад добра зробленай сумеснай працы.

Лепшы час для львоў - другая палова восені. Калі ў гэты час у іх з’явіцца амбітная мэта, то яе абавязкова чакае поспех. Магчыма, ахвотным да супрацы з Віктарам Шумелем варта да гэтага часу падрыхтаваць пару-тройку карысных для горада прапановаў.

Панна (24 жніўня — 23 верасня)

Пад гэтым знакам нарадзілася Вольга Барэйка, першая ў гісторыі Гродна жанчына-галоўны архітэктар

ольга борейко Вольга Барэйка
Вольга Барэйка
Агулам год Пацука — вельмі спрыяльны перыяд для Паннаў. І прадстаўнікоў гэтага знака, і татэм надыходзячага года, вылучаюць акуратнасць і сістэмны падыход да справаў. Галоўнае ў наступным годзе — вельмі рэалістычна ацаніць перспектывы і не ставіць сабе напалеонаўскіх планаў. Зоркі кажуць, што ў 2020 панны будуць схільныя змяняць імідж, распачынаць рамонты і шмат падарожнічаць. Спадзяёмся, што ўсе зорныя прадказанні пойдуць на карысць Гродна.

Таксама зоркі спрыяюць у наладжванні камунікацыі паннаў з новымі людзьмі і абацяюць, як мінімум, узаемавыгадныя кампрамісы. Для актывістаў, каму патрэбна падтрымка галоўнай архітэктаркі, гэта можа стаць добрай нагодай пазнаёміцца з Вольгай Барэйка.

Помніце, што кіраўнікі-панны не церпяць ціску і не выносяць неахайнасці. Затое яны шчырыя і сумленныя. Яшчэ адзін іх моцны бок — інтуіцыя. Так што запасаць камні запазухай перад паходам на прыём да галоўнай архітэктаркі не варта.

Шалі (24 верасня — 23 кастрычніка)

Пад гэтым знакам нарадзіліся Ігар Бобыр, кіраўнік «Гродна Азот», і Віктар Сняжыцкі, рэктар медыцынскага ўніверсітэту

игорь бобырь Ігар Бобыр
Ігар Бобыр
Мінулы год быў для прадстаўнікоў знака шаляў даволі цяжкім, зато 2020 абяцае паспрыяць новым дасягненням. Пацук не раіць высока падымаць планку. Варта проста спакойна рабіць сваю справу, спадзеючыся на аналіз сітуацыі ды ўласную інтуіцыю. Паводле зорак, падказаць правільны накірунак дзеянняў могуць старыя сябры і новыя, нават выпадковыя, знаёмцы.

виктор снежицкий Віктар Сняжыцкі
Віктар Сняжыцкі
Калі ваша грамадская ініцыятыва мае патрэбу ў супрацы з хімікамі ці медыкамі, варта звярнуцца да гэтых кіраўнікоў ранняй вясной ці ў сярэдзіне восені. Летам шалі не будуць гатовыя ацаніць вашы ідэі. Калі патрапіць да кіраўніка з-пад знака шаляў у спрыяльны перыяд, вас выслухаюць і не пакінуць без увагі. Праўда, у выніку можа атрымацца не зусім тое, што вы першапачаткова задумалі. Таму прапануйце адразу ўдвая больш і на перамовах згаджайцеся на палову. Так усе бакі будуць задаволены.

Скарпіён (24 кастрычніка — 22 лістапада)

Пад гэтым знакам нарадзілася Алена Бубенчык, намесніца старшыні аблвыканкама па пытаннях эканомікі

елена бубенчик Алена Бубенчык
Алена Бубенчык
Для скарпіёнаў год Пацука можа стаць праверкай на трываласць, а можа даць шанец на новы ўзлёт. Пытанне ў тым, ці згодзяцца харызматычныя і эмацыйныя скарпіёны трохі прыціснуць свой няпросты характар. Зоркі раяць ім быць стрыманымі і прыслухоўвацца да меркаванняў тых, хто аказваецца побач. Магчыма, гэта якраз нехта са стартапераў ці пачынаючых бізнесоўцаў прыйшоў з вартай прапановай?

Калі вашаму праекту патрэбна падтрымка Алены Бубенчык, паверце зоркам — не варта разлічваць толькі на шанец. Кіраўнікі-скарпіёны прыдзірліва абіраюць тых, з кім гатовы супрацоўнічаць і рэдка разменьваюцца на дробязі. Запісваючыся на прыём да Алены Бубенчык, майце цікавую ідэю і добра распрацаваны бізнес-план. У год Пацука рацыянальныя і дакладныя прапановы могуць скарыць нават скарпіёнаў.

Стралец (23 лістапада — 21 снежня)

Пад гэтым знакам нарадзіўся Валянцін Байко, кіраўнік фірмы Conte і прадстаўнік Гродзеншчыны ў Савеце Рэспублікі

валентин байко Валянцін Байко
Валянцін Байко
Год Пацука прапануе стральцам шукаць новыя шляхі да поспеху. Пакуль на зорным небе будзе панаваць Пацук, абысціся толькі напрацаваным аўтарытэтам не атрымаецца. Гэта час адмовіцца ад звыклых сцэнароў і паспрабаваць нешта зрабіць па-новаму. Напрыклад — падтрымаць грамадскі праект ці гарадскую ініцыятыву. Зоркі не кажуць, што гэта абавязкова прынясе дывідэнты. Затое — дапаможа больш даведацца пра сябе і пра людзей, што жывуць побач.

Грамадскім актывістам, што плануюць у 2020 годзе шукаць падтрымку у Валянціна Байко, варта ведаць — кіраўнік-стралец — імклівы і няўлоўны. У яго столькі важных справаў, што дабіцца сустрэчы будзе няпроста. Спазненні недапушчальныя. Калі ж удасцца заручыцца яго падтрымкай, то гэта ваш шчаслівы білет. Ён вельмі добры стратэг і шчыры чалавек. Нават проста ўзгадка ўплывовага стральца ў сувязі з вашым праектам можа стаць добрай прамоцыяй і палегчыць шлях наперад.

Сустрэчу з Валянцінам Байко лепш запланаваць на першую палову года. Ад ліпеня стральцы будуць засяроджаны на ўласных справах, пытаннях развіцця бізнесу і выбудовы кар’еры.

Казерог (22 снежня — 20 студзеня)

Пад гэтым знакам нарадзіўся дырэктар Гродзенскага драмтэатра, палкоўнік запасу Ігар Гедзіч

игорь гедич Ігар Гедзіч
Ігар Гедзіч
Год Пацука падрыхтаваў для казерогаў парачку не вельмі прыемных сюрпрызаў. Магчымы складанасці і канфлікты на працы. Праўда, Пацук прапануе і выйсце. Зоркі раяць змяніць звыклы пункт гледжання на сітуацыю і вучыцца жыць інакш. Чым не нагода на супрацу з гарадскімі ініцыятывамі і актывістамі? Гэта можа стаць добрай падмогай для Ігара Гедзіча і, магчыма, другім дыханнем для мясцовага культурнага жыцця.

Тым больш, што 2020 абяцае казерогам прыемныя і карысныя асабістыя знаёмствы і шмат новых яркіх уражанняў.

Асабліва складаным для казерогаў будзе канец года. Таму, калі задумалі знаёмства і супрацу з Ігарам Гедзічам, не спіце ў шапку.

З асаблівасцяў кіраўнікоў-казерогаў варта ўлічыць іх кансерватыўнасць і прыхільнасць да правілаў. Таксама важна, што казерогі часам больш давяраюць аўтарытэтам і тытулам, чым асабістым якасцям. На сустрэчу з Ігарам Гедзічам вазьміце ўсе свае дыпломы і граматы. Гэта мае паспрыяць збліжэнню і паспяховай супрацы.

Вадаліў (22 студзеня — 19 лютага)

Пад гэтым знакам нарадзіліся Андрэй Ярашэвіч, галоўны ідэолаг гарвыканкама і Ігар Кавалевіч, кіраўнік футбольнага «Нёмана»

андрей ярошевич Андрэй Ярашэвіч
Андрэй Ярашэвіч
«Спакой нам толькі сніцца» — гэтымі словамі можна коратка апісаць прагноз на 2020 для вадаліваў.

Пацук збіраецца пастаянна чыніць перашкоды і выпрабаванні на трываласць. Не выключаны фінансавыя цяжкасці і непаразуменні ў прафесійных колах. Супакойвае толькі прыроджаны талент вадаліваў элегантна выходзіць са складаных сітуацый.

Зоркі раяць быць больш лаяльнымі да асяроддзя і не самазацвярджацца за кошт іншых — гэтага Пацук не пацерпіць. Затое падтрымка крэатыўных ідэяў дае магчымасць поспеху. Так што раім і аддзелу ідэалогіі і футбольнаму клубу сур’ёзна задумацца аб новым узроўні ў працы з грамадскасцю.

игорь ковалевич Ігар Кавалевіч
Ігар Кавалевіч
Для актывістаў будзе добрай навінай тое, што кіраўнікі-вадалівы — вельмі ліберальныя і адкрытыя. Яны гатовы выслухаць і сур’ёзна ўспрыняць нават самыя неверагодныя прапановы. Тым больш, што Пацук абяцае ў гэтых выпадках нават фінансавыя дывідэнты. Галоўная перасцярога ў супрацы з кіраўнікамі-вадалівамі: не вучыце іх жыць і не давайце парадаў. Тады ўсё складзецца.

Найбольш спрыяльны перыяд 2020 года для вадаліваў - зіма і пачатак вясны. Лавіце фартуну за хвост, каб потым не кусаць локці.

Рыбы (20 лютага — 20 сакавіка)

Пад гэтым знакам нарадзілася Зоя Кулеша, намесніца старшыні гарвыканкама па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя і (!!!) супрацы з грамадскімі арганізацыямі

зоя кулеша
Зоя Кулеша
Калі рыбы мелі патаемныя мары, то год Пацука — самы час чакаць на іх здзяйсненне. Пацук будзе апекавацца рыбамі, каторыя гатовы рызыкнуць, адмовіцца ад звыклага камфорту і добра папрацаваць дзеля выніку. Галоўнае — не здраджваць сабе, нават калі хочацца зрабіць нешта нетыповае, што раней падавалася не важным ці не вартым увагі.

У 2020 годзе зоркі таксама раяць рыбам быць больш чулымі да людзей навокал. Калі рыбы не будуць чыніць крыўдаў, гэта пойдзе на карысць і іх справам. Год прынясе новыя праекты і цікавыя знаёмсты, а таксама забяспечыць прастору для росту.

Грамадскія актывісты ў 2020 годзе маюць усе шансы на ўвагу ад Зоі Кулешы. Каб сумесная праца наладзілася, улічыце асаблівасці кіраўнікоў-рыбаў. Яны умеюць «вывудзіць» з партнёраў і падначаленых максімум. Так што, калі шукаеце падтрымку Зоі Кулешы, будзьце гатовы выкладвацца ў працы напоўніцу.

Прапаноўваць свае ідэі ўплывовым рыбам лепш у першай палове году. У гэты час іх пачынанні пойдуць як па маслу. А вось другая палова 2020 будзе больш складанай і напружай. У гэты час зоркі раяць рыбам больш часу прысвячаць сабе.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]