Горад

Гатэль, музей або аддаць тытунёвай фабрыцы. Што зрабіць з палацам Чацвярцінскіх у парку Жылібера?

Пакуль гарадскія ўлады спрабуюць прадаць былы палац Чацвярцінскіх у парку Жылібера, карэспандэнт Hrodna.life даведаўся ў гродзенцаў i гасцей горада, як можна прыцягнуць сюды інвестара і што можна ў будучыні размясціць у старой пабудове.

Палац быў пабудаваны ў другой палове 18 ст. як медыцынская акадэмія. Але яна ніколі тут не працавала, а ў канцы 18 ст. будынак перадалі князям Святаполк-Чацвярцінскіх. З сярэдзіны 19 ст. палац здавалі розным арганізацыям. Да Другой сусветнай вайны палац выкарыстоўвалі як здымнае жыллё. Пасля вайны і да 2014 года тут размяшчалася вайсковая камендатура.

З улікам 50% зніжкі пачатковая цана аб’екта складае зараз 2,3 млн рублёў або каля 1,2 млн долараў. Акрамя самога палаца з усімі прылеглымі будынкамі агульнай плошчай 2,5 тыс.кв.м. пакупінік таксама атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 89 сотак на 50 гадоў.

Куаныш, госць з Казахстана

— Абавязкова аднавіць стары палац, дзе ў будучыні можна было б размясціць музей або гасцініцу. Калі ў дзяржавы няма грошай на аднаўленне, то хай шукаюць спосаб прадаць палац прыватнаму мецэнату, зыходзячы з патрыятычных меркаванняў. Можна нават і па сабекошце, каб выратаваць пабудову. У нас у Казахстане такія палацы не знікаюць, іх аднаўляюць і яны карыстаюцца попытам. Калі не знойдуць інвестара ў Беларусі, хай улады звяртаюцца ў Казахстан, нашы інвестары ім дапамогуць.

Аліна

— Я грошай не дам, у мяне іх няма. Але каб прадаць такі палац, трэба прыцягнуць увагу людзей, што пабудова каштоўная і яе трэба абавязкова ратаваць. А свет не без добрых людзей, хто-небудзь знойдзецца. Што там у будучыні размясціць? Напэўна, гарадскі музей. Было б нядрэнна.

Таццяна

— У палацы можна зрабіць музей і ўзнавіць інтэр'ер 18 стагоддзя. Усё гэта рабіць для гісторыі. Прыкладамі могуць паслужыць замкі ў Міры і Нясвіжы. Мне здаецца, дзяржава павінна знайсці сродкі на аднаўленні гэтага палаца.

Юрый, турыст з Ніжняга Ноўгарада

— Нічога добрага з палацам не будзе. Мы прыехалі з Расіі, у нас шмат такіх старых будынкаў і іх папросту зносяць, а на месцы будуюць гандлёвыя цэнтры. Калі разбураецца палац, то я не бачу сэнсу яго ратаваць. Хай будуюць нешта новае.

Наталля

— У апошні час у будынку была ваенная камендатура, я б паспрабавала там зрабіць які-небудзь ваенны музей. Тым самым нагадваць нашчадкам пра нашу багатую гісторыю. У свой час там была і Медыцынская акадэмія, чаму б і зараз частку будынка не перадаць медыкам і зрабіць там таксама музей медыцыны.

Аляксандр

— Хай горад шукае сродкі каб аднавіць будынак. Там у будучыні можна было б зрабіць якую-небудзь адміністрацыю ці яшчэ што-небудзь. Будынак ж мае яшчэ i гісторыю, будаваўся як медыцынская акадэмія, то чаму б і не аддаць яго медыкам. Можна было б і аддаць цалкам бясплатна.

Таццяна

— Цана вялікая, мала хто захоча купляць. Можна аддаць будынак па частках тым, хто пачынае бізнес. Будзе хоць нейкі прыбытак. Але для гэтага гораду трэба спачатку будынак прывесці ў парадак.

Дзмітрый

— Палац трэба абавязкова ратаваць і ўсюды рэкламаваць. У будучыні там трэба размяшчаць якую-небудзь забаву, бо музей не будзе запатрабаваны. Трэба рабіць сучасны будынак, але пры гэтым не губляць старое аблічча. Напрыклад, ЗАГС або гасцініцу. Трэба абавязкова ў людзей пытацца, што ім трэба. Калі б я меў даступную суму грошай, то я б узяў гэты аб’ект у цэнтры горада і прыцягваў бы гродзенцаў і гасцей, якім-небудзь эксклюзівам.

Кірыл

— Мне здаецца, трэба нешта зрабіць для моладзі. Вядома, не начны клуб, а нешта больш сацыяльнае і па інтарэсах. Можна пачынаць ад шахматнага клуба і сканчаць настольнымі гульнямі. Якраз стары палац знаходзіцца ў самым цэнтры горада і каля ўніверсітэта. Гэта, вядома, калі дзяржава возьмецца. Чаму ніхто не купляе палац? Таму што горад дрэнна просіць. Зразумела, што інвестар хоча зарабляць, і яму патрэбныя выгадныя ўмовы. Менавіта іх і трэба прапанаваць.

Алена

— Палац можа стаць класным тураб’ектам, накіраваным на аднаўленне традыцый і духу горада, на інтэлектуальнае развіццё гараджан, а не гоп-ца-ца як цяпер. Таксама каля палаца трэба працягнуць развіццё батанічнага саду. Хто можа стаць спонсарам усяго гэтага? Тытунёвая фабрыка. На «Прывале» яны зрабілі добры гатэль і выдаткавалі на гэта вялікія грошы. А за такую суму з палаца Чацвярцінскіх, можна зрабіць сапраўдную цукерку.


Краязнаўца Наталля Канюк у студзені 2016 года пісала ў гарвыканкам свае прапановы па палацы: адрэканструяваць як належыць і размясціць у ім у адным крыле аранжарэю з экзатычнымі раслінамі, у іншым крыле — музей Жылібера і батанічнага саду, музейную
кампазіцыю пра гісторыю будынка, сувенірныя крамкі. Таксама разбіць аптэкарскі агарод з лекавымі травамі і ў самім будынку адкрыць кафе-зялярню фітагарбаты з раслін аптэкарскага агарода. А на тэрыторыі вакол палаца правесці якасныя ландшафтныя працы з выкарыстаннем малых архітэктурных формаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024