Горад

Дзе тусіць у Гродне гэтым летам: гайд па гродзенскіх дворыках

Горад засынае — прачынаюцца гродзенскія тусовачныя дворыкі. Hrodna.life паглядзеў, дзе гэтым летам можна патанчыць пад DJ-сэты або паспяваць песні пад гітару каля бара. Пачытайце самі і пакажыце гэты тэкст сваім сябрам з іншых гарадоў.

Дворык на Вялікай Траецкай, 37

У дворыку на Вялікай Траецкай размешчаны адразу некалькі устаноў - кавярня «Тепло», рэстараны «Одесса-мама» і «Punk Roll». Калі прайсці крыху далей, можна трапіць у прастору паміж барам «Пташка», рэстаранам «Жароўня» і піцэрыяй «Форно».

У дворыку стаіць сцэна, ужо з траўня там праходзяць канцэрты і шумныя тусоўкі.

Тут можна не толькі паслухаць музыку і весела правесці час, але і пакаштаваць розную кухню. На выбар: усходнія сушы і вокі, еўрапейскі боршч і смажаная бульба, настойкі, піцы, дэсерты.

У дворыка ёсць свой акаунт у Instagram, але ён не вядзецца актыўна.

Дворык на Савецкай, 5

Дворык на Савецкай, 5 афіцыйна пачынае сваё тусовачную жыццё ў наступную суботу. Вечарына disco, якая адкрые летні сезон, павінна была прайсці 3 чэрвеня, але праз надвор’е яе вырашылі перанесці на 10 чэрвеня.

Відэа: instagram.com/djezva_grodno
Відэа: instagram.com/djezva_grodno

Трапіць у дворык можна праз кавярню «Джезва» або з боку ГЦ «Палац» і Моладзевага цэнтра «Гродно». Месца прызначэння можна апазнаць па ярка-жоўтай машыне і нацягнутым зверху сцяжках. Вы дакладна сустракалі такія фота!

Фота: instagram.com/lyolya_fedorovich

Летась працавала кухня на вуліцы і кактэйль-бар, а па выхадных можна было трапіць на стылізаваныя вечарынкі. Калі ў вашы планы на вечар уваходзіць выпіць па кактэйлі і атанцаваць усе ногі - вам дакладна сюды.

Выйшаўшы за межы дворыка, можна таксама трапіць на тусоўку. Магчыма, не такую шумную. Бар «Крафт» выстаўляе на вуліцу столікі і збірае вакол іх кампаніі.

Дворык на Маставой, 31

Дворык былой пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» некалькі гадоў быў адным з самых тусовачных месцаў Гродна. Тут па суседстве размясціліся бары і кафэ SPRAVA, «Урбанист», «Проходная», «Гранат», «МЯТА Lounge», «Пятница», «Молодость». Раней устаноў было яшчэ больш, але Werden і Svaboda закрыліся, а PODVAL пераехаў і зараз рыхтуецца да адкрыцця на Вялікай Траецкай, 37. Летнія пляцоўкі будуць працаваць і сёлета, але з абмежаваннем.

Адкрыццё летняга сезону 2021 на Маставой, 31. Фота з архіва Hrodna.life

У канцы лета 2022 праз шум, які замінаў жыхарам суседніх дамоў, там забаранілі ўжываць алкаголь на вуліцы пасля 23.00. Гэта адбілася на колькасці кліентаў. Але ў 2023 годзе канцэрты і вечарыны вяртаюцца — проста музыка ўжо не будзе граць на вуліцы пасля 23.00.

Гастрабар «Пятніца» запрашае на першы летні канцэрт у суботу 3 чэрвеня — у 22.00 выступіць кавер-бэнд InOut. Бар «Молодость», які знаходзіцца ў той жа лакацыі, запрашае на кавер-бэнды з 19.00 да 22.30 у пятніцу і суботу (мы не ведаем, як яны будуць дзяліць пляцоўку). Танцы ў бары — з 21.00 да 1.00.

Відэа: instagram.com/friday_gastrobar
Відэа: instagram.com/molodost.grodno

Музыкі на Віленскай

Каля бара «Бухта» і кавярні «Арка» вечарамі (асабліва ў пятніцу і выхадныя) можна сустрэць кампанію людзей з гітарамі і іншымі інструментамі. Калі вы любіце паспяваць пад гітару і выпіць піва — вам сюды. Рэпертуар — хутчэй рускі рок.

Відэа: instagram.com/arka_grodno

Дзе яшчэ можа быць весела

Мінулым летам на Савецкай плошчы і вуліцы можна было паслухаць музычныя гурты. Надалеко ад жоўтага кава-буса, побач з домам купца Мураўёва, збіраліся велізарныя кампаніі, якія падпявалі музыкам вядомыя песні.

Вулічныя музыкі на Савецкай у жніўні 2022. Фота: Hrodna.life

У дворыку бара «Los Amigos» на Урыцкага, 26 летась праходзілі DJ-вечарыны і пікнікі ў стылістыцы розных краін. Пакуль афішы на гэты сезон няма, але мы сочым.

Чытайце таксама: Жывая музыка ў Гродне: у якіх барах, кафэ і рэстаранах можна яе пачуць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024