Горад

Глядзець няма чаго. Для чаго насамрэч падыходзяць гродзенскія кінатэатры

Практыкантка Hrodna.life Вераніка Вельб любіць добрае кіно, але гродзенскія кінатэатры яе расчаравалі. Яна патлумачыла, які галоўны мінус усяго гарадскога кінапраката, ды высветліла, што насамрэч найлепш рабіць у кіно.

Гродзенскі кінапракат не радуе. «Усход», «Космас», «Чырвоная зорка» два тыдні паказвалі тры стужкі. На гэтым — іх усяго дзве. «Кастрычнік» — апора і авангард гродзенскага кінапракату можа дазволіць сабе пяць фільмаў. А ці трэба? Стужкі аднолькавыя, хоць Гродна не такі вялікі горад, каб было немагчыма або складана дабрацца да якога-небудзь з чатырох кінатэатраў. Дык навошта ж аднолькавыя праграмы ва ўсіх? Аплот мясцовага кінапракату адрозніваецца колькасцю. А хацелася б якасці.

Кінатэатр — гэта прэм’еры, стужкі - пераможцы фестываляў, гэта атмасфера, калі ты цалкам пагружаны ў тое, што адбываецца на экране. Гродна досыць вялікі горад, каб тут быць людзям з рознымі густамі. А гродзенскі кінапракат нічым, акрамя разрэкламаванага галівудскага кіно не цікавіцца. «Кінатэатры», што рабіць гродзенцам? Дома загадаеце далучацца да кінематографа? Тады навошта патрэбныя «Усход», «Космас», «Чырвоная зорка» і нават «Кастрычнік»?

Можа вы бедныя? А я тут такая грубая і няўцямна выказваюся. Але актыўнасць «Гроднааблкінавідэапраката» ў самых розных пазакіношных сферах і нядрэнны рамонт у кінатэатрах кажуць пра адваротнае. Ды і квіткі не танныя сёння. Можа грошай няма, таму што людзі не ходзяць?

Глядзець няма чаго.

Ідзе трэці тыдзень майго знаходжання ў Гродне. А паўтараць паход у кінатэатр зусім не хочацца. У першы раз, праз тыдзень жыцця ў горадзе, страціўшы ўсякую надзею на тое, што рэпертуар калі-небудзь абновіцца, я ўсё ж такі сабралася наведаць адзін з мясцовых кіназалаў.

Нядзелю. Апоўдні. Кінатэатр Октябрь. Ён ўвёў у зман мяне сваёй «разнастайнасцю»: пяць стужак супраць трох у астатніх кінатэатрах. Апынуўшыся ў прыгнятаючым чырвоным царстве лесвіц, стала не па сабе. З прыемнага былі саўндтрэк з фільма «На ігле» і месца ў трэцім шэрагу. Таму што чатыры пары, якія прыйшлі на меладраму, бліжэй пятага шэрагу не садзіліся, і сваімі рухамі цела не перашкаджалі глядзець кіно. Хоць фільм быў агідным. І можа быць рэальныя пачуцці гледачоў, падчас рамантычных момантаў на экране, былі б куды цікавей.

Гродзенскія кінатэатры з аднолькавымі рэпертуарамі ў тры фільмы, якія не змяняюцца па некалькі тыдняў, падыходзяць толькі як месца для вось такіх вось сустрэч. Цёмна, утульна, рамантычна. А што там на экране? Ды якая розніца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024