Людзі і справы

Гном са сцяжком правёў адзіночны пікет на падваконніку. Цяпер яго ўладальніка судзяць

Юрый Яраш з Гродна атрымаў позву ў суд з-за гнома на падваконніку. У руцэ ў гнома быў сцяжок з «Пагоняй». Цацку ў акне расцанілі як адзіночны пікет, праведзены без дазволу гарвыканкама. Сведкай па справе была былая аднакласніца жонкі гродзенца.

Выклік прыйшоў Юрыю Ярашу 3 лютага па СМС:

«Суд Октябрьского района г. Гродно вызывает Вас в качестве лица, в отношении которого ведется административный процесс, к 10.00 08.02.2021 по делу об административном правонарушении в отношении Вас по ч.1 ст. 23.34 КоАП РБ по адресу ул. Дубко, 9 зал. 105. Судья Шпак В.И. При себе иметь паспорт. Стороны вправе обратиться с заявлением о рассмотрении дела в ваше отсутствие», — прачытаў Юрый.

Пра тое, як навагодні гном на доўгіх ножках давёў сям’ю да суду, гродзенцы распавялі карэспандэнтцы Hrodna.life.

«Мінакі з дзецьмі часта спыняліся, любаваліся вокнамі і ўсміхаліся»

Юрыю Ярашу 44 гады. Ён — выкладчык фізікі і матэматыкі. Цяпер ён займаецца рэпетытарствам — дапамагае школьнікам падцягнуць вучобу і падрыхтавацца да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Жонка Юрыя, Таццяна — хатняя гаспадыня. У іх двое дзяцей. Дачка ўжо студэнтка, а сын вучыцца ў гімназіі. Сям’я Яраш жыве на Вішняўцы,
на першым паверсе аднаго са шматпавярховікаў па вуліцы Пестрака. Вокны іх кватэры выходзяць у двор.

«У нас прынята ўпрыгожваць вокны кватэры, — распавёў Юры карэспандэнтцы Hrodna.life. — Улетку жонка высаджвае ў навясныя гаршкі кветкі, зімой лепіць сняжынкі на шыбу».

У гэтым годзе Таццяна ўпрыгожыла кветачніцы яловымі галінкамі, на вокны наклеіла сняжынкі і лядзяшы з паперы, зрабіла казачныя кампазіцыі. У акне спальні быў Санта Клаўс і гірлянда.

«Мінакі з дзецьмі часта спыняліся, любаваліся вокнамі і ўсміхаліся».

У сям'і Яраш ва ўсіх ёсць творчыя захапленні. Дачка добра малюе. У мінулым годзе яна паступіла на дызайнерскі факультэт універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Сын вучыцца ў гімназіі, грае на фартэпіяна. Нядаўна на конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне атрымаў дыплом першай ступені. Юрый грае на гітары.
Таццяна вышывае бісерам іконы, шые, распрацоўвае дызайн сваёй кватэры і мэблі. Нядаўна рабілі рамонт у кватэры — усё змены прыдумала яна сама.

Гнома купілі перад Калядамі ў звычайнай краме

Гнома на доўгіх ножках Юры і Таццяна купілі ў адной з крам Гродна перад Калядамі. У Новы год гном стаяў пад елкай. У руку яму далі папяровы сцяжок з «Пагоняй».

На падаконніку гном апынуўся 12 студзеня. У гэты дзень сям’я рабіла паслянавагоднюю прыборку — збіраліся прапыласосіць падлогу ад іголак, якія абсыпаліся з жывой елкі. Падчас уборкі Таццяна ўбачыла праз акно дзвюх жанчын з роварамі. Яны фатаграфавалі вокны кватэры. У адной з іх яна пазнала былую аднакласніцу, Вольгу Бондараву. Яны вучыліся разам з восьмага па адзінаццаты клас у школе № 30 (цяпер гімназія № 1 імя Карскага), у хіміка-біялагічным класе.

«Я выйшла на вуліцу і павіталася з Вольгай. Яна ў гэты час тэлефанавала і шукала нумар нашага дома. Я сказала, што гэта мае вокны. Вольга села на ровар і адразу з’ехала».

«Маленькі подзвіг» Вольгі Бондаравай

Пра Вольгу Бондараву гродзенцы ўпершыню даведаліся пасля здарэння 31 кастрычніка. У той вечар на Альшанцы Вольга заўважыла, як мужчына уздымаў з зямлі і развешваў белыя стужкі. Вольга зрабіла яму заўвагу. Мужчына ў адказ «праявіў агрэсію, накінуўся на пацярпелую, паваліў яе на зямлю і стаў збіваць, а пазней сышоў дадому», паведамляла пра тое, што здарылася, УУС Гродна. Дзяўчына прасачыла за крыўдзіцелем і паведаміла ў міліцыю.

Паводле інфармацыі УУС Гродна, «збітая жанчына, на шчасце, сур’ёзных траўмаў не атрымала». «Гродзенская праўда» пазней паведамляла, што «лекары дыягнаставалі ў дзяўчыны страсенне мозгу і пералом носа».

«Учынак Вольгі можна прыраўняць да маленькага подзвігу, прызналася лідар абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын (БСЖ) Ірына Сцепаненка», — пісала «Гродзенская праўда» ў рэпартажы ад 3 лістапада.

У гэты дзень падтрымаць Вольгу прыходзілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка і прадстаўніцы БСЖ Ірына Сцепаненка і Святлана Вараніца.

На здымку: Ігар Булаўка, Вольга Бондарава, Святлана Вараніца і Ірына Сцепаненка. Крыніца фота: «Гродзенская праўда»

«Ужо доўгі час разам з сябрамі і аднадумцамі Вольга Бондарава дапамагае работнікам ЖКГ чысціць горад ад абразлівых надпісаў і незарэгістраванай сімволікі і кажа, што працягне гэта рабіць, таму што лёс роднай краіны ёй не абыякавы», — напісала ў рэпартажы з сустрэчы журналістка «Гродзенскай праўды» Жанна Майсеева.

«Мы з нагоды гноміка»

Увечары 12 студзеня да сям'і Яраш прыйшла міліцыя. Юрый успамінаў у размове з Hrodna.life, што малады лейтэнант сказаў: «На тэлефон 102 паступіў ананімны званок з нагоды гноміка са сцягам на вашым падваконніку. Трэба адрэагаваць».

За гнома с Погоней гродненца судят

Юрый патлумачыў міліцыянту, што звычайна гном стаяў ля елкі, а на падваконнік трапіў падчас уборкі. Міліцыянт выслухаў і прама ў пярэднім пакоі склаў пратакол. Потым зазірнуў у пакой сфатаграфаваць гноміка. Сказаў, што перадасць пратакол участковаму інспектару і прапанаваў прыбраць цацку з акна.

«Мы вярнулі гнома пад ёлку. Я падпісаў пратакол. Копію дакумента мне не пакінулі».

Праз тыдзень, вечарам 19 студзеня, да Ярашаў прыйшоў участковы. Юрый з Таццянай якраз збіраліся ў госці да суседзяў.

Міліцыянт сказаў: «Гэта з нагоды гноміка». Ён патлумачыў Юрыю і Таццяне, што гном са сцяжком на падаконніку расцэньваецца як адзіночны пікет і склаў новы пратакол:

«Публично выражал свои общественные взгляды»

«В период с 16.00 12.01.2021 до 18.30 15.01.2021 по адресу [где проживает семья Ярош — ред. Hrodna.life], внутри квартиры за стеклом Ярош Ю.З. разместил для общего обозрения и публичной демонстрации гнома с флагом бело-красно-белого цвета в руке.

Тем самым провел одиночный пикет в нарушении установленного порядка проведения массового мероприятия, так как разрешения на проведения мероприятия горисполкомом дано не было.

Публично выражал свои общественные взгляды, направленные на несогласие с порядком проведения выборов Президента Республики Беларусь" .

У пратаколе былі названыя сведкі: аднакласніца Таццяны — Вольга Бондарава і суседка па доме — Таццяна Сулаўка.

Адміністрацыйны працэс у дачыненні да Юрыя вядзецца па «народным» артыкуле 23.34, ч.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Пакараннем па ёй можа быць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь (870 рублёў), або адміністрацыйны арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024