Спадчына

Гродна — горад шпіёнаў, скарбашукальнікаў і рамантыкаў? Адказы ў падкасце «Гаворыць Гродна»

Хочацца прайсціся па вулачках Гродна, не ўстаючы з канапы? Ці даведацца ваў-цікавосткі пра яго рэальных і сапраўдных жыхароў? Альбо размаляваць усімі фарбамі вясёлкі белыя плямы гродзенскай гісторыі? Тады варта паслухаць (ці пераслухаць) літаратурны сезон падкаста «Гаворыць Гродна». У ім журналісты Hrodna.life абмяркоўваюць кнігі аўтараў, каторыя проста зараз пішуць пра Гродна ці ў Гродне. У многіх творах горад — адзін з галоўных герояў.

Эпізод I: «Трыкутнік караля» і якое месца ў ім займае… Януш Паруліс

Літаратурны сезон падкаста «Гаворыць Гродна» адкрыла кніга Яўгена Аснарэўскага «Трыкутнік караля». У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад не проста месца дзеяння, але таксама крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў. Прататыпы герояў аповесці - сапраўдныя гродзенцы, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста «Гаворыць Гродна».

Эпізод 2: «Разрушыцель» Сцяпана Стурэйкі - кніга, якая падзяліла вядоўцаў на добрага і злога паліцэйскага

У другім выпуску падкаста будуць шпіёны, таемныя арганізацыі, сакрэтныя ваенныя даследаванні і эксперыменты на людзях, музеі і гістарычная спадчына. Гэта твор гродзенскага краязнаўцы і даследчыка Сцяпана Стурэйкі «Разрушыцель». У гэтым эпізодзе суаўтары падзеляцца на добрага і злога паліцэйскага ды пачастуюць слухачоў бочкай дзёгцю ад Яўгена Аснарэўскага і дзвюмя бочкам мёду ад Ірыны Новік.

Чытайце таксама: «Мы губім тое, што любім». Сцяпан Стурэйка — пра новую кнігу, гістарычную спадчыну і немагчымасць захаваць мару

Эпізод 3: Пра гарадзенскіх самураяў і Гродна Алеся Кіркевіча

«Самурай» Алеся Кіркевіча — гэта зборнік апавяданняў, які абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску».

Эпізод 4: Пра «Бовь и мерть в Хротне»

«Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца» — кажуць аўтары падкаста пра кнігу «Бовь и мерть в Хротне». Гэта свежачок — кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве «ЛітАры». Аўтар — пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.

Кніга Дзяніса Трусава «Бовь и мерть в Хродне». Крыніца: Старонка Дзяніса Трусава ў Facebook

Эпізод 5: «Нёман, Каложа, Гродна» — ключавыя словы горада ад Дануты Бічэль

З гэтага выпуска падкаста можна даведацца:

  • адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка,
  • дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана,
  • для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне?

Праверце, ці супадаюць вашы адказы з меркаваннямі вядоўцаў.

Данута Бічэль-Загнетава. Фота з архіву Hrodna.life

Эпізод 6: Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана

Гэты выпуск падкаста для аматараў пашукаць і знайсці гродзенскія скарбы. Калі гэта пра вас, то вядоўцы падкаста правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада. Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст.

Чытайце таксама: Варанец-бацька, Варанец-сын і варанец каласісты. Гродзенцы напісалі кнігу пра зёлкі і знайшлі сярод іх свайго цёзку

Эпізод 7: Віктар Шалкевіч і прывід горада

Аўтар расказвае то пра «мястэчка G», то пра невядома якое «Там». А ты чытаеш — і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: «А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!» Так журналісты Hrodna.life абмяркоўвалі кнігу Віктара Шалкевіча «Мястэчка G і ваколіцы».

Чытаць гэты твор — як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі. Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы.

Бард Віктар Шалкевіч. Фота: «Суполка»

Чытайце таксама: «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Эпізод 8: Пра гродзенскія сандалі, віно на разліў і аскепкі крышталю ў кнізе Дар'і Трайдэн «Крыштальная ноч»

Абмяркоўваючы кнігу, падкастары ўзгадалі і легендарны абутак, у якім вырасла не адно пакаленне дзяцей, і віно, купленае на разліў, якое можна піць на беразе ракі, і стэрэатыпы пра жаночую прыгажосць і лета ў вёсцы, і бабулю, у якой пазнаеш сябе. Забаўка для чытачоў кнігі - знайсці ў кожным апавяданні аскепак крышталю. Бо ён там насамрэч ёсць, вядоўцы праверылі.

Зборнік апавяданняў Дар'і Трайдэн «Крыштальная ноч». Фота: Кнігарня Логвінаў

Эпізод 9: Пра час, які гуляе ў нас, і Паўла Салаўёва

Аўтар зборніка вершаў «Время играет в нас» Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў «Зялёнкі» — фестывалю бардаўскай песні «Зялёны гран-пры». Але для вядоўцаў самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст. Яго паэтычнай творчасці прысвечаны дзявяты выпуск літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна».

Эпізод 10: «Час пустазелля» Ганны Янкуты - кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў

Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову — як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей — чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, ёсць у кнізе месца для Гродна.

Ганна Янкута. Фота: knihauka.com

Безумоўна, гэта не ўсе кнігі паходжаннем з Гродна і пра Гродна. Калі ёсць жаданне абмеркаваць новыя творы гродзенскіх аўтараў - Hrodna.life адкрыты да прапановаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024