Людзі і справы

Як Вася стаў Апанасам. Гродзенец зрабіў беларускі кавер на любімую кніжку свайго дзяцінства

Дзядзя Вася Дзенісюк з вершыка Леаніда Камінскага загаварыў па-беларуску і стаў дзядзькам Апанасам. Беларускамоўны кавер на кніжку-малышку з папулярнага раней часопіса «Весёлые картинки» зрабіў гродзенец Сяржук Верамеенка. Ён намаляваў кніжку ад рукі і пры нагодзе дарыць сябрам. Hrodna.life размаляваў малюнкі і падрыхтаваў лічбавую версію гісторыі дзядзькі Апанаса і яго праса.

Самвыдат па-гродзенску

Самаробная кніжка Сяржука Верамеенкі «выдадзена» ў дзясятку экзэмпляраў. Гэта, меркаваннем аўтара, не нагода лічыць сябе пісьменнікам і мастаком. Маўляў - занадта гучна.

«Я малюю карыкатуры. У асноўным — у стол. Раблю гэта для свайго задавальнення. Сюжэт з дзядзькам Апанасам — гэта кавер беларускага аўтара Леаніда Камінскага, каторы большую частку жыцьця пражыў у Расіі, — распавёў Верамеенка. — Гісторыя пра дзядзю Васю Дзенісюка была адной улюбёных кніжак майго дзяцінства»

Аўтар з дзяцінства

Аўтар арыгінальнага верша нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1931 годзе, меў адукацыю інжынера і мастака-графіка. Асновай творчасці Камінскага былі гумарыстычныя творы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ён пісаў апавяданні і маляваў да іх ілюстрацыі. Чытачы з «савецкім» дзяцінствам могуць помніць яго па публікацыях у часопісах «Весёлые картинки», «Мурзилка», «Буратино», «Баламут», «Костер» ды іншых. У 1998 годзе Леанід Камінскі стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю гумару ў намінацыі «Гумар для дзяцей» і атрымаў «Залатога Астапа».

Працяг — будзе!

Пазнаёміцца асабіста з любімым аўтарам Сяржуку Верамеенку не давялося. «Нажаль, спадар Леанід памёр у 2005 годзе. Маё натхненне прыйшло запозна. Але, прынамсі, можна рабіць пераклады і гэтым падоўжыць жыццё яго твораў».

Папяровую версію кніжкі Верамеенка адмыслова пакінуў чорна-белай, каб дзеці маглі размаляваць яе самі. У лічбавай прасторы колераў у жыццё дзядзькі Апанаса дадала дызайнерка Воля Новік. Яна выкарыстала тую ж колеравую гаму, якую абраў аўтар арыгінала.

Што да прыгодаў дзядзькі Апанаса і яго сябра Стаса, то яны не скончацца з апошняй старонкай кніжкі. Сяржук Верамеенка абяцае — «Працяг — будзе!».


Ты хочешь посетить Америку? Забронировать недорогие билеты можно тутair.pilot.ua. Также ты сможешь здесь застраховаться и забронировать отель.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Для тых, каму за. Успамінаем крутыя фішкі з 90-х, якія нават у маладых выклікаюць настальгію

Яшчэ нядаўна гэтыя рэчы здаваліся такімі крутымі і проста жыццёва неабходнымі. Яны былі прадметамі гонару…

6 ліпеня 2025

У што пагуляць на прыродзе, пакуль смажыцца шашлык? 5 не інтэлектуальных гульняў для кампаніі

Збіраючыся на прыроду на доўгіх выходных, вазьміце з сабой некалькі паветраных шароў і мяч. Вядома,…

5 ліпеня 2025

Веганскія, рыбныя і сняданкі-канструктары. Дзе і чым можна паснедаць у Гродне

Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам - усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у…

4 ліпеня 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

4 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці ў ЗША. У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з…

4 ліпеня 2025

Згушчонка, клубніцы, агурок і не толькі. Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спякоту

Бразільскі ліманад са згушчонкай, двайны ліманад з тархунам і мятай, ліманады з клубніцамі і агуркамі.…

3 ліпеня 2025

Новы Папа і BTS, Хаўер-разбуральнік і блог ад князя-пярэваратня: чым мы жылі і што чыталі ў 2013-м

Дэбют ВТS, Цыклон Хаўер і імя для зубра. Рэстаўрацыя самага старога тралейбуса ў Беларусі, рэканструкцыя…

3 ліпеня 2025