Людзі і справы

Таццяніны цацкі. Як гродзенка ўспомніла дзяцінства і пачала рабіць лялек, чыстых сэрцам

Лялькі вярнуліся ў жыццё Таццяны Скрыпій, калі ёй было ўжо больш за 40 гадоў. Аднойчы жанчына пабачыла на відэа ў інтэрнэце, як ствараюцца лялькі і адчула — вось тое, што і ёй хочацца рабіць.

Лялькі, чыстыя сэрцам

«Адразу ўспомніла, як даўным-даўно, у дзяцінстве, ляпіла цацкі з пластыліну. Столькі гадоў з таго часу прайшло. Калі першы раз набыла сучасную пластыку, адчула страх — я ж не ўмею, раптам не атрымаецца? Але рукі самі пачалі ляпіць. Пальчыкі і тварыкі ўзнікалі нібы самі сабой».

Проста зрабіць ляльку не мае асаблівай каштоўнасці, мяркуе Таццяна. Лялькі дапамагаюць ёй «дабудаваць» свой свет і напоўніць яго духоўнасцю. Яе героі - «лялькі, чыстыя сэрцам».

«У гэтага хлопчыка-бадзяжкі будзе яблык у руцэ, каторым ён гатовы падзяліцца — «Мне не шкада і вы не шкадуйце», — па словах Таццяны, кожная лялька расказвае ёй сваю гісторыю.

«Дзяўчынка-пастушка — яна вельмі добрая і нясе ўсім сваю дабрыню. Думаю, побач з ёй з’явяцца авечкі».

«Манах… яшчэ не вырашыла да канца, якім ён будзе. Магчыма, вожыка будзе на руках трымаць», — знаёміць Таццяна з лялькамі, над каторымі зараз працуе.

Хочацца рэалістычнасці

Раней Таццяна ляпіла «смешных гномікаў», а зараз спрабуе рабіць нават партрэтныя лялькі.

Адна з іх — спявак Ігар Талькоў, а ў планах — Мерлін Манро.

Вельмі рэалістычнымі атрымліваюцца і безыменныя балерыны. Пакуль што яны ўсе не скончаныя і якімі будуць у выніку, нават сама Таццяна не ведае.

«Спачатку ляплю шмат — пакуль вобразы яшчэ не канкрэтныя, хочацца зрабіць усё і адразу. Калі ўзнікаюць сумневы — адкладваю працу над адной лялькай і бяруся за наступную», — расказвае яна.

Для кожнай патрэбна сваё натхненне

Усе лялькі, што зараз знаходзяцца «у працэсе» ляжаць на падваконні. «Я прачынаюся, адразу ўсіх іх бачу і разумею, якую з іх буду рабіць сёння. Лялька нібы кажа — „вазьмі сёння мяне“ ці „хачу такія чаравічкі“. Я іх не прыспешваю і сама не спяшаюся. Для кожнай патрэбна сваё натхненне».

Працы Таццяны раней выстаўляліся ў «Лялечным доме» ў бібліятэцы. Зараз яна супрацоўнічае з адной з мастацкіх галерэй Гродна. Да свята горада ў галерэі будзе адкрыта кампазіцыя, дзе «хлопчык з яблыкам» будзе адным з цэнтральных герояў. Надалей у галерэі плануюць стварыць і калекцыю лялек у нацыянальных строях.

Па словах Таццяны, ёй зараз хочацца тварыць і спрабаваць рабіць самых розных лялек.

«Мару пра персанальную выставу ці нават асобную галерэю для лялек, — кажа майстарка. — Каб лялькі мелі магчымасць сустрэцца з гледачамі. Хачу, каб яны краналі душы людзей, натхнялі на простыя і важныя дзеянні - патэліць бацькам, наведаць магілы бабуль і дзядуль, правесці час з дзецьмі, пагаварыць пра жыццё ці ўзгадаць дзяцінства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024