Людзі і справы

Гродзенскія блогеры: 5 цікавых акаўнтаў, на якія можна падпісацца

Стаць блогерам можа кожны — абы быў інтэрнэт. Для адных гэта проста хобі, а іншыя зарабляюць на гэтым немалыя грошы. Блогеры ёсць паўсюль, наш горад не выключэнне. Хто яны — гродзенскія блогеры, чым займаюцца і навошта гэта робяць? Мы выбралі для агляду акаўнты пяці чалавек: як вельмі вядомых, так і не раскручаных.

Vadimati

Вадзім Ермашук — 33-гадовы гродзенец, які называе сабе «першым блогерам Гродна». Як высветлілася падчас вялікага інтэрв'ю для HL, гэтае званне дагэтуль ніхто не аспрэчваў.

Вадзімаці пачаткова ствараў свой інстаграм-акаўнт для прасоўвання крамы з мужскім адзеннем, дзе ён працуе. Аднак з часам зразумеў, што людзям цікава не толькі адзенне, але і ягонае жыццё. Вадзім прызнаецца, што яго часта пазнаюць на вуліцы, а хэйтараў называе найлепшымі падпішчыкамі.

Акаўнту Vadimati крыху больш за два гады і сёння ён налічвае каля 9000 падпісчыкаў. Да Вадзімаці часта звяртаюцца па рэкламу, але рэкламуе ён не ўсіх. «Перш за ўсё мне важна, каб гэта было цікава. Калі прапанова нецікавая — я адмаўляю».

Пакуль у Вадзіма няма планаў зарабляць на інстаграме, а за рэкламу яму часта робяць падарункі, ён мае 50% зніжкі на паслугі і часам вячэрае бясплатна.

Аляксей Саўко

22-гадовы гродзенец, які нядаўна, пасля атрымання ў Гродне адукацыі па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», перабраўся ў Маскву.

Раней Аляксея можна было сустрэць у цэнтры Гродна з мікрафонам у руках: ён праводзіў апытанні ці адкрываў якія-небудзь мерапрыемствы. Сёння «Vlog Алексея Савко» на YouTube мае 860 падпісчыкаў, а апошняе відэа было загружана год назад. Затое інстаграм гродзенца налічвае амаль 72 000 падпісчыкаў! А некаторыя відэа маюць амаль 100 000 праглядаў!

Сёння ён жыве ў Маскве, дзе здымае відэа з вядомымі блогерамі. А ў пачатку жніўня ў Аляксея адбыўся дэбют у папулярным расійскім серыяле. Апроч гэтага Аляксей — майстар спорту па паўэрліфтынгу.

Леначка Лукашык

26-гадовая гродзенская інста-блогерка. У Леначкі каля 6500 падпісчыкаў. У профілі пазначана: «о хлебе и зрелищях в Гродно и за его пределами».

У Леначкі ёсць вышэйшая тэхнічная адукацыя, працуе яна інжынер-тэхнолагам. Леначка сцвярджае, што вядзе старонку ў першую чаргу для сябе: «У вольны час я наведваю шмат цікавых мерапрыемстваў». Напрыклад, яе можна сустрэць на «Мазгабойні».

Раней яна пісала рэдка, аднак з часам зразумела, што людзі просяць яе пісаць больш. Ейны пасыл: не сядзець дома!

«У нашым горадзе адбываецца шмат цікавага, мне хочацца, каб гараджане афарбоўвалі сваё жыццё эмоцыямі. А мае афішы і рэцэнзіі - у гэтым дапамога».

Аляксандр / necrose88

Хлопец здымае кароткія гумарыстычныя відэа. Пакуль у яго інстаграме толькі каля 100 падпісчыкаў. Сёння Аляксандр жыве і працуе ў польскім Гданьску. Раней ён быў акцёрам у Гродзенскім драмтэатры, адкуль звольніўся з-за бесперспектыўняка, нізкай зарплаты і дырэктара, які, па словах Сашы, «не вельмі добры чалавек».

Аляксандр кажа, што яму падабаецца добры гумар. Пасыл ягонага акаўнта — каб людзі былі не такія сур’ёзныя.

Дзмітрый Хвашчэўскі

28-гадовы Дзмітрый Хвашчэўскі паспеў засвяціцца ў кароткіх роліках з Дзіянай Рыбак, распавесці гродзенцам пра новы Джылі Атлас на YouTube канале «Даём езды» і разыграць адноўленную BMW e30. Канал мае 3200 падпісчыкаў, а відэа набіраюць ад 4000 да 7000 праглядаў.

Дзмітрый кажа, што назваць сабе громкім словам «блогер» ён не можа. «Хутчэй, гэта цікавая забава, а не прафесійнае блогерства». Сёння Дзіма займаецца рамонтам аўто і пабудовай спартовых «карчоў». Што тычыцца блогерства, то ўсё пачалося проста і нязмушана. Аднойчы Дзіме патэлефанаваў Генадзь Лягеза з прапановай дапамагчы яго сябрам у стварэнні аўтаблога.

Асабісты інстаграм-акаўнт Дзмітрыя мае каля 350 падпісчыкаў.


А на якіх гродзенцаў падпісаныя вы ў сацсетках? Раскажыце пра цікавыя акаўнты ў каментарах!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024