Спадчына

Стала цёпла — гэта Hrodna.life у пушчы гукаў вясну! Глядзіце фотарэпартаж

На мяжы Гродзенскай вобласці, каля самай Белавежскай пушчы, другі год адраджаюць беларускі абрад гукання вясны. Гуканне ладзяць у вёсцы Залессе, якую ад вымірання ратуе арнітолаг Сяргей Сідарук і яго жонка Наста Хмель, спявачка з гурта «KRIWI».

У Залессі вясну гукаюць у апошнія выхадныя сакавіка. Фармат свята — традыцыйны абрад з аўтэнтычнымі веснавымі спевамі, дзе кожны — ўдзельнік. У перапынках паміж дзеяй людзі стасаваліся, гралі на барабанах, талакой варылі кашу і глінтвейн, ляпілі пельмені і гулялі па дзікіх ваколіцах. Сёлета гуканне вясны, на якое госці з’ехаліся з Мінска, Брэста, Гродна і нават Берліна, супала з днём сусветнай акцыі Гадзіна Зямлі - яно праходзіла 30−31 сакавіка.

«Вядома, што Гадзінай Зямлі мы Зямлю не ўратуем, але гэта масавая акцыя, пра якую 100 чалавек пачуюць, 10 зразумеюць і нешта зробяць. І я хачу ўдзельнічаць у такіх акцыях, каб хоць неяк замарудзіць працэс знішчэння прыроды», — патлумачыла Наста.

Калі Наста Хмель жыла ў Мінску, з 2004 года 10 вёснаў разам з музыкамі гурта «Джамбібум» ладзіла гуканні на востраве пасярод вадасховішча на ўскрайку горада. Перастала ладзіць у сталіцы, бо апасалася, што ўлады палічаць гэта за няўзгодненае масавае мерапрыемства.

Ірына Мазюк, мінская фалькларыстка, адмыслова прыехала, каб дапамагчы са спевамі. Перад гуканнем Ірына паказвала, як правільна спяваць мясцовыя і палескія вяснянкі

Наста кажа, што колькі сябе памятае, вучыцца спалучаць традыцыйныя спевы і барабанныя рытмы, эксперыментуе. Калісьці, годзе ў 1996, пачула дэма-запіс гурта «Троіца» і не змагла забыць
Акрамя сядзібы Сідарука, у вёсцы яшчэ два жылыя дамы, у адным з якіх жыве носьбітка традыцыйных спеваў Марыя Лук’янаўна Сіплівая, 1937 г. н. Усе клічуць яе баба Маня. Калі ў сядзібе госці, старую запрашаюць паспяваць, яна не адмаўляе, рада гасцям, а тыя — ёй. Пра суседзяў кажа, што дапамагалі зімой, як уласныя дзеці

Баба Маня вяжа шкарпэткі, якія ахвотна разбіраюць прыезджыя беларусы і замежнікі. Госці аграсядзібы хваляцца, што носяць іх ужо які год

Частка абраду — падкіданне прэсныя булачкі-птушкі пад вяснянкі. Дзяўчаты і жанчыны стараліся, каб абрадавы ласунак падлятаў як мага вышэй, тады ўсе птушкі вернуцца з выраю, а самі ўдзельнікі будуць здаровыя

Гадзіну Зямлі адзначылі акустычным кацэртам ля вогнішчы, прыгадаўшы, што зямля пад нагамі і неба на галавой — адзіны дом, які мы маем
Ужо на другі дзень пайшлі на бераг ляснога возера, каб перагуквацца песнямі з двух берагоў. У альтанцы на месцы, дзе калісьці была карчма пры тракце з Кракава на Вільню, дамовіліся, каму на якім беразе быць, і што спяваць
Калі спявачкі слухаюць адна адну і гучаць ва ўнісон, ловіцца стан, падобны да медытацыі. У Залессі гэтаму спрыялі яшчэ і барабанныя рытмы

Праз возера спявалі «канонам» — калі спеў другога гурта накладаецца на гучанне першага
Балота Дзікое каля сядзібы — вялікі некрануты абшар, на якім гняздуюць разнастайныя віды птушак, у тым ліку тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Балота ўваходзіць у склад нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У ваколіцах вельмі шмат соваў.

Прамачыць ногі ў балоце — малы кошт за добры здымак барадатай кугакаўкі

Верылі, што і вужы вясной вяртаюцца са свайго, вужынага выраю
Аграсядзіба скіраваная на экатурызм. Гаспадары адмыслова не будавалі лазню, каб адсеяць аматараў напівацца. Сюды прыязджаюць замежнікі-натуралісты, бёрдвочары і людзі, якія шукаюць адпачынку ад гораду ў глушы (так званы дзіджытал-дэтокс). Акрамя гукання вясны, тут ладзілі арніталагічныя летнікі, святкаванне Купалля, тэатральны фэст «Прызба», канцэрты, але надта масавыя мерапрыемствы гаспадарам не даспадобы — зашмат працы з арганізацыяй і адказнасці.
Вясну гукалі, бо надвор’е пастаянна мянялася: то пацяпленне, то мароз, і людзі лічылі, што гуканнем і спевамі яны дапамагаюць ёй запанаваць

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024