Спадчына

Халасты КМС па боксе сярэдніх гадоў: пра якога беларускага настаўніка мараць у Гродне

Партрэт настаўніка, у якога б хацелася вучыцца, склалі гродзенскія ўдзельнікі курсаў Мова нанова. Паводле іх, ідэальным настаўнікам мае быць халасты мужчына 30−40 гадоў, з лідарскімі здольнасцямі, прыхільнасцю да спорту і пачуццём гумару. Сярод пажаданых характарыстык аказаліся таксама адданасць прафесіі, прыязнасць да беларускай літаратуры і нацыянальнай кухні. Жыць «настаўніку мары» наканавана доўга і шчасліва. Прынамсі, так выцякае са складзенай «Казкі пра беларускага настаўніка з Гродна».

Рэальную гісторыя беларускай школы ў Гродне распавёў 31 кастрычніка Андрэй Чарнякевіч, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускай Гародні», а вось «альтэрнатыўную» склалі самі мовананоўцы

Жыў-быў у Гародні беларускі настаўнік. Выкладаў ён гісторыю Беларусі, вучыў дзяцей мову шанаваць і паважаць радзіму. Ён быў добрым настаўнікам, бо любіў сваю працу. Было яму каля сарака год, а звалі настаўніка Мацей Валошка.

Паводле ўдзельнікаў занятка, любімым літаратурным творам настаўніка з’яўляецца «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (на малюнку ХПГ) ці «На ростанях» (НР), а з музыкі - «магутны Божа» (МБ). У вучнёўскім асяроддзі ён мае мянушкі «Акадэмік», «Бацька» альбо «Спадар». Ён інтэлектуал і носіць акуляры і прыхільнік здаровага ладу жыцця, бо інакш не стаў бы кандыдатам у майстры спорту па боксе.

І вось аднойчы на ўрок на Мацея завітаў чыноўнік з міністэрства адукацыі. Чыноўнік таксама хацеў зрабіць сваю справу добра. Бо меў цікавасць да настаўніка не толькі як выкладчыка, але і як да выбітнага грамадскага дзеяча. Пабыўшы на ўроку, чыноўнік здзівіўся — аказваецца, існуе такая Беларусь і такая выдатная беларуская мова. Вельмі стала гэта чыноўніку цікава.

Але не ведаў службовец беларускай мовы. А яшчэ — не разумеў крэатыўнага падыхода да навучання. Каб тое выправіць, запісаўся чыноўнік на курсы «Мова нанова». Бо нават чыноўнікам ясна, што вучыцца ніколі не позна. А пакуль не авалодаў моваю, папрасіў перакласці беларускія творы на рускую. Настаўнік адмовіў у просьбе, бо палічыў такую адукацыю бессэнсоўнай. Ён параіў не шукаць шляхоў у абход і не падманваць сябе.

Звалі таго чыноўніка… Мар’я Іванаўна. Зразумела яна, што абыйсціся перакладамі не ўдасца, што застаецца толькі вучыцца. Пачалі яны заняткі - займаліся і займаліся — і скончылася тым, што ажаніліся яны з настаўнікам. Нарадзіліся ў іх дзеці і гаварылі яны ўсе па-беларуску, і жылі разам доўга і шчасліва.

Падзяліцца
Меткі: мова

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024