Людзі і справы

Хостэл «Сарматыя» штрафуюць за добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое дазволілі, а пасля забаранілі

У няпростай сітуацыі апынуўся ўладальнік гродзенскага хостэла «Сарматыя». З чэрвеня гэтага года ён судзіцца з землеўпарадкавальнай службай гарвыканкама. Спрэчным пытаннем стала добраўпарадкаванне суседняй тэрыторыі. Hrodna.life выслухаў меркаванні ўладальніка хостэла і гарадской службы.

Усё рабілі для гасцей горада

Хостэл «Сарматыя» адкрыўся ў цэнтры Гродна ў снежні 2017 года і за 9 месяцаў працы прыняў у сябе каля 1000 наведвальнікаў з розных краін. Праўда, з гарадскімі службамі справы не заладзіліся. З чэрвеня ў хостэла пачаліся праблемы з землеўпарадкавальнай службай з-за добраўпарадкавання тэрыторыі.

«Пры будаўніцтве хостэла аддзел архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама абавязаў нас добраўпарадкаваць дваровую тэрыторыю. Мы гэта зрабілі, — распавядае ўладальніца хостэла Марыя Дзарахохава. — За свае грошы паклалі тратуарную плітку, уладкавалі парковачныя месцы, тратуарную зону і азеляненне ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўпраўлення архітэктуры, аховы навакольнага асяроддзя і міністэрства культуры. Паставілі некалькі дэкаратыўных элементаў, зрабілі адвод ліўневых сцёкаў - усё каб захаваць будынак як гісторыка-архітэктурную каштоўнасць. Рабілі гэта не для сябе, а для кліентаў хостэла — гасцей нашага горада».

Аднойчы ў хостел прыйшлі супрацоўнікі землеўпарадкавальнай службы і папрасілі прыбраць некалькі элементаў з тэрыторыі. Уладальнікі адмовіліся, спасылаючыся на тое, што нішто нікому не замінае праходзіць побач.

Навошта парадкавалі?

Уладальнік хостэла распавядае, што яшчэ ў жніўні 2017 году старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой зацвердзіў акт выбару гэтага зямельнага ўчастка з мэтавым прызначэннем «для добраўпарадкавання тэрыторыі пад хостэл». Але ўпраўленне землеўпарадкавання гарвыканкама ў судовым парадку прызнала гэтую тэрыторыю зямлёй агульнага карыстання, фактычна забраўшы яе ў хостэла.

«Суд даў нам штраф 20 базавых і запатрабаваў дэмантаваць кветкавыя вазоны. Я выканала ўказанне суда. Але землеўпарадкавальнай службе гэтага аказалася мала і цяпер яны патрабуюць спагнаць з нас зямельны падатак за гэты ўчастак у 10-кратным памеры. А гэта яшчэ каля 2000 рублёў».

Марыя кажа, што да іх там было проста балота. Узнікае пытанне: навошта яны рабілі добраўпарадкаванне двара, калі за гэта яшчэ і караюць.

«Пачнецца хаос»

У землеўпарадкавальнай службе расказалі Hrodna.life, што ўладальнік хостэла самавольна заняў зямельны ўчастак, дапусціў там будаўніцтва інжынернай сеткі, за што і будзе пакараны як за адміністрацыйнае парушэнне.

«У дзеянні ўладальнікаў хостэла некалькі правапарушэнняў, — распавядае начальнік землеўпарадкавальнай службы Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Кухцюк. — Спачатку грамадзянка Дзарахохава прапанавала каля хостэла на землях агульнага карыстання зрабіць добраўпарадкаванне. У выніку атрымалася так, што каля ўваходнай групы была ўстаноўлена агароджа, з’явіліся столікі, пляцоўка для ровараў, брамка, якая перашкаджае доступу. Адзін з суседзяў хостэла пачаў пісаць скаргі ў гарвыканкам: на якой падставе Дзарахохава робіць добраўпарадкаванне і перашкаджае свабоднаму праходу.

Другі момант звязаны з паркоўкай для аўтамабіляў, дзе былі ўсталяваныя прылады для замыкання. У ДАІ сказалі, што на гэта дазвол не давалі. Акрамя гэтага на тэрыторыі з парушэннямі былі пракладзены інжынерныя камунікацыі, без дазволаў. Калі кожны пачне рабіць усё што яму захочацца — пачнецца сапраўдны хаос".

Так выглядала пляцоўка каля хостэла ў 2017 годзе
Яшчэ да судовага разбіральніцтва хостэлу прапаноўвалі на добраўпарадкаванай тэрыторыі прыбраць непатрэбныя элементы. Магчыма, тады пытанне вырашылася б мірна.

«Уладальнік хостэла адмовіўся гэта рабіць і мы пачалі дзейнічаць у рамках заканадаўства. У выніку ўсё дайшло да суду, а пасля гэтага тэрыторыяй зацікавілася і падатковая, якая налічыла суму за самавольна заняты ўчастак», — дадаў Андрэй Кухцюк.

«Горад нам павінен быць удзячны»

Марыя Дзарахохова засмучаная, што на працягу трох месяцаў ім ніхто не хоча дапамагчы. Пісала яна і старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою, які некалькі разоў казаў, што Гродна зацікаўлены ва ўстановах гасцінічнага тыпу.

«У хостел і добраўпарадкаванне тэрыторыі мы ўклалі вялікія грошы. лічылі, што горад яшчэ павінен быць нам удзячны за працу. А па выніку сёння проста няма да каго звярнуцца. Твар горада пачынаецца з вокнаў гасцініц і хостэлаў, а ўжо потым усё астатняе. Цяпер у нас зямлю забіраюць, а потым скажуць яшчэ і велапаркоўкі прыбраць. Ніхто не думае аб сутнасці, а толькі думаюць як пакараць».

Сучасны выгляд добраўпарадкаванай пляцоўкі без кветак і брамкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024