«Ідэальныя незнаёмыя» — выдатны сплаў камедыі і драмы

Hrodna.life працягвае публікаваць агляды кіно з блога Fandom.by. Гэтым разам у цэнтры ўвагі сучасная італьянская камедыя/драма.


Доўга думаў над дасціпнай назвай для гэтага водгуку, але пераплюнуць аўтараў фільма так і не змог. Назва «Ідэальныя незнаёмыя» найлепш падкрэслівае асноўную думку карціны: нават сярод блізкіх сяброў людзі не здымаюць сваіх ідэальных масак, застаючыся, па сутнасці, незнаёмымі адзін да аднаго. І на самой справе ў гэтым няма нічога дрэннага, бо трымаць сваіх тараканаў і шкілетаў пры сабе гэта ўвогуле разумна. Дрэнна іншае: людзі ахвотна гатовыя капацца ў чужой бруднай бялізне, чытаць пропаведзі і агрэсіўна навязваць іншым «правільную» мадэль паводзін, тым часам як самі занадта маладушныя, каб прызнаць уласныя слабасці і памылкі.

Але пра ўсё па парадку. Фільм зняты ў Італіі, і хоць дзеянне практычна не пакідае межаў адной кватэры, гледача проста-такі ахутвае лёгкасць цёплага міжземнаморскага вечара. А калі прыхарашыць прагляд бутэлькай віна з лёгкімі закускамі, то эфект прысутнасці дасягаецца максімальны. Вось толькі камфорт утульных вячорак знікае практычна адразу, як толькі нехта з кампаніі прапануе незвычайную гульню: выкласці на стол мабільныя тэлефоны і зачытваць усе паведамленні ўслых, а на званкі адказваць па гучнай сувязі. І хоць усе разумеюць, што гэта можа не вельмі добра скончыцца, лёгка «вядуцца на слабо». А як жа інакш?

[irp posts="19 361″ name=" Дэвід Лінч: Жыццё ў мастацтве" - відэаэкскурсія па трывожных успамінах"]

І вось тут для ўсіх прысутных за сталом лёгкая камедыя ператвараецца ў трылер у духу вядомай гісторыі пра дзесяць негрыцянят. Але нам пра што турбавацца? Мы ж знаходзімся па гэты бок экрана, а значыць, нам ніякае выкрыццё не пагражае і можна паслабіцца, цешачыся шоу «За шклом». І ўсё ж, я думаю, кожны глядач перыядычна будзе задавацца пытаннем «А як бы я паступіў на месцы таго ці іншага персанажа?», балазе пажытку для розуму фільм дае нямала.

У «Ідэальных незнаёмых» няма ніводнага вядомага актора, прынамсі, для мяне, чалавека далёкага ад італьянскага кінематографа. І гэта толькі на карысць: няма ніякага лішняга бэкграўнда і раскрыванне ўсіх герояў адбываецца з чыстага ліста, як і было задумана аўтарамі.

Нягледзячы на тое, што фільм вельмі камерны, і, па сутнасці, складаецца толькі з размоваў, глядзіцца ён на адным дыханні. Дыялогі пабудаваны па-майстэрску, хаця паводзіны некаторых дзеючых асобаў часам здаюцца занадта ўжо надуманымі. Але добра, спішам гэта на кінематаграфічнасць.

Больш ніякіх прэтэнзій у мяне няма. Камусьці могуць не спадабацца пошлыя і часам даволі жорсткія жарты, але мне здаецца, што для італьянскай кампаніі сяброў ва ўзросце за 35, а тое і за 40, гэта абсалютна да месца.

«Ідэальныя незнаёмыя» — выдатны сплаў камедыі і драмы з добрымі дыялогамі і запамінальнымі сцэнкамі, па якіх можна выкладаць псіхалогію. Не шэдэўр, але адназначна рэкамендую.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024