Людзі і справы

Індзейцы, каметы і замкі. Арт-пікнік «пачаставаў» наведвальнікаў паўсотняй майстар-класаў і забаваў

Арт-пікнік, што праводзяць на пачатку чэрвеня ў Велесе, стаў прыкметай лета і добрай трыдыцыяй сярод гродзенцаў. Сёлетняя імпрэза «Летабщие дети» сабрала на паляне пікнік-базы нават больш наведвальнікаў, чым маглі ўявіць арганізатары. Аднак справа знайшлася для кожнага. Забаўляць і развіваць гасцей былі гатовы майстры і аніматары на паўсотні пляцовак свята. Зляпіць гліняны посуд, змайстраваць птушку, пабудаваць замак ці запусціць камету — выбар малыя і дарослыя госці рабілі на ўласны густ.

«Дзеці лепяць, бо ім цікава»

Такім жалезным аргументам абгрунтаваў вялікую колькасць удзельнікаў у майстар-класе па кераміцы Павал Янушкевіч. Тэхналогія лепкі рукамі, без ганчарнага круга, больш старажытная і тэхнічна больш простая, даступная нават дзецям. Гэта майстэрства адыходзіць у нябыт, але мы стараемся яго аднавіць, паказаць яго малым, каб яны таксама маглі захапіцца захапіляся керамікай. «Магчыма, у некім з іх скрыты мастак і трэба толькі натхніць яго такой спробай, «- мяркуе Павал.

Скарбонка ў Камянецкай вежы

Такі сувенір з’явіўся ў кожнага з удзельнікаў майстар класа па вырабу папяровага замка. Вежа можа стаць жытлом для папяровай прынцэсы ці месцам, дзя збірання манетак. А старажыць вежу і скарбы будуць папяровы ахоўнік і яго сабака. Праз гульні з папяровымі замкамі, меркаваннем Ксеніі Адасік, што дапамагала дзецям іх ствараць, можна пазнаёміцца з гісторыяй краіны.

Мадэлі ў вялікай ступені адпавядаюць гістарычнаму выгляду беларускіх палацаў, хаця і спрошчаны, каб дзеці маглі іх скласці самастойна. «Праца з паперай і нажніцамі прынясе і карысць — праз тое развіваецца дробная маторыка і прасторавае мысленне.» Камянецкю вежу выбралі для пікніка, бо зрабіць яе найпрасцей. А для ахвотных працягнуць можна зрабіць і больш складаныя і дакладныя з 23 папяровых мадэляў гістарычных будынкаў.

«Камета ў кожнага свая»

Ідэю палётаў на пікніку можна было пабачыць у розным месцах. Адно з іх — майстар клас рамесніцы Яры Демчанка па вырабу камет. Аказалася, што, каб камета лятала, яе трэба напоўніць гарохам і прышыць хвост.

«Камета ў кожнага дзіцяці атрымалася ўнікальная, як і сапраўдныя каметы ў небе. А яшчэ мы будзем рабіць і размалёўваць самалёты» — расказала Яра.

«Адпачываць і развівацца»

На арт-пікнікку сустэцца можна было не толькі з добрымі знаёмымі. Выходны на прыродзе — добрая магчымасць для маладых мам сустрэцца з сабой, мяркуе псіхолаг Ларыса Скварцова, што праводзіла майстар клас па працы з метафарычнымі картамі.

«З іх дапамогай можна самому сабе інтуітыўна адказаць на пытанні, што паўстаюць ў жыцці. Карты даюць харошы кантакт з сабой, робіцца зразумела, што і як трэба змяніць, каб дасягнуць баланса ў жыцці, задумацца над планаваннем.» Пікнік на прыродзе, яе меркаваннем як раз добры фармат для адпачынку і развіцця бо і тое і другое робяць жыццё больш шчаслівым.

Стаць «сапраўдным» індзейцам

«Мы прыехалі з Паўночнай Амерыкі, каб пазнаёміць вас, бледнаскурых, з культурай індзейцаў» — так звяртаюцца да ўжо гатовы стаць сапраўднымі індзейцамі дзяцей.

Усе яны з задавальненнем адзяваюць на сябе індзейскія строі і наносяць баявую расфарбоўку. Для іх пікнік стаў магчымасцю выпрабаваць сябе бытам індзейскага жытла «тіпі» і амаль дзікай навакольнай прыродай.

Любімыя і новыя гульні

Антось Янкоўскі з настольнымі гульнямі удзельнічае у правядзенні артпікніка ўжо трэці год, ад самага пачатку. «Прывозім сюды і новыя, і ужо знаёмыя гульні, праходзім гульнятэкі.Тут можна пагуляць і пазнаёміцца з правіламі.

Сёлета папулярнасцю карыстаюцца адукацыйныя гульні, забашўкі на увагу і спрыт. Дзеці могуць паскладваць вежы — гігантскую і звычайных памераў". А кубікі адной з вежаў тут прапанавалі распісаць добрымі пажаданнямі саміх наведвальнікаў. Гэту гульню атрымалі у канцы дня арганізатары свята.

«Падлічыць колькі сёння людзей на паляне проста не магчыма. Па сасбістых уражаннях — разы ў тры-чатыры больш, чым было летась, - кажа Антось — Клёва. Што такія мерапрыемствы набіраюць папулярнасць. Так бавіць час нашмат лепш, чым заставацца выходнымі ў межах горада».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024