Карыснае

«Каляды для дваіх»: як стэрэатыпы, клішэ і прадказальнасць не сапсавалі добрае кіно

Набліжэнне Калядаў і Новага года прыкметна не толькі ў ілюмінацыі ў горадзе, але і ў афішах кінатэатраў. Адзін з першых веснікаў будучых святаў - камедыйная меладрама Пола Фіга «Last Christmas», якую на тэрыторыі Расіі і Беларусі вырашылі «абазваць» «Каляды для дваіх» («Рождество для двоих»).

www.youtube.com/watch?v=BShQ2aIkWmg

Не зусім дакладная лакалізацыя, бо арыгінальная назва павінна звязваць фільм з папулярнай песняй «Wham!» і Джорджа Майкла. Тэкст хіта ў пэўным сэнсе быў пакладзены ў аснову сюжэту меладрамы, таму дарма пракатчыкі схавалі такія сэнсавыя сувязі ад гледача.

Прыхільнікі Джорджа Майкла знойдуць таксама нямала і іншых музычных кампазіцый спевака, падабраных адмыслова пад многія сумныя і смешныя моманты гэтай каляднай меладрамы.

«Мама і тата» праекта

Да з’яўлення фільма былі датычныя два выдатныя кінадзеячы. Адзін з іх — Пол Фіг — амерыканскі камедыйны рэжысёр, чыйму таленту належаць такія паспяховыя карціны, як «Дзявочнік у Вегасе», «Копы ў спадніцах», «Простая просьба» і іншыя. У іх Фіг паказаў сябе майстрам «жаночай» камедыі, бо на галоўных ролях яго пастановак заўсёды былі жанчыны. Сапраўднай «мамай» праекту стала англійская акторка Эма Томпсан. Яна напісала сцэнар, знялася ў адной з другасных роляў і паўдзельнічала ў прадзюсаванні.

Просты калядны сюжэт

У сюжэце усё проста: галоўная гераіня фільма — маладая і шалапутная прыгажуня па імені ці то Кейт, ці то Катарына (у выкананні «маці цмокаў» Эміліі Кларк) вядзе ў Лондане жыццё сапраўднай прапальшчыцы часу. П’е, сустракаецца з хлопцамі, не мае «пастаяннага даху над галавой». Увесь час у руху ў пошуках лёгкага шчасця і вечнага свята.

Кейт працуе ў касцюме эльфа ў крамцы калядных сувеніраў кітаянкі па мянушцы Санта. І аднойчы гераіня сустрэне хлопца, пачуцці да якога прыпадымуць таямніцу яе мінулага і прымусяць па іншаму паглядзець у будучыню.

Стэрэатыпы, клішэ і прадказальны фінал

Сюжэт камедыі вытканы з разнастайных стэрэатыпаў і камедыйных клішэ, якія любы глядач мог раней разглядзець у аналагічных фільмах. Сюжэт спрабуе быць новай версіяй сучаснай каляднай казкі для дарослых. Драматычныя прыёмы рухаюць фільм то ў бок рамантычнай камедыі, то ў бок сіткама, але кульмінацыя прыводзіць сюжэт да сумнага прадказальнага фіналу.

Праз усе гэтыя этапы галоўная гераіня змяняецца: ад безадказнасці да сур’ёзнага разумення свайго месца пад сонцам. Калі першая палова фільма спрабавала аджартоўвацца не заўсёды смешнымі дыялогамі і рознымі ідыёцкімі сітуацыямі, то другая палова ўключае рэжым маралі, унутраных перажыванняў і марудлівых дзеянняў.

Слабая матывацыя гераіні і моцны талент коміка актрысы

Для мяне асноўнай праблемай фільма стала слабая вера ў прычыны такіх паводзінаў Катарыны (Кейт). Яе прапальванне жыцця было абумоўлена тым, што калісьці ёй перасадзілі сэрца і яна атрымала ўнікальную магчымасць быць здаровай і жыць далей. Кейт топіць смутак па страчаным сэрцы ў шклянцы з алкаголем, хоць павінна рабіць усё, каб пацвердзіць ускладзеныя на яе авансы. І не бацькі і сябры, а толькі сустрэча з таямнічым хлопцам змагла прамовіць да яе розуму.

Гэтую ролю Эмілія Кларк змагла выцягнуць, бо ў ёй адчуваецца прыродны дар да камедыйны роляў - у тым ліку дзякуючы камічнай міміцы на твары. У «Каляды на дваіх» яна зноў б’е рэкорды крыўляннямі і своеасаблівым рухам яе прыгожых броваў. Калі-небудзь арганізуюць узнагароду для яе здольнасцяў блазна і яе бровы атрымаюць асобны прыз.

І ўсё ж такі, гэта добры фільм

Да чаго прэтэнзій быць не можа, дык гэта да выдатнай атмасферы каляднага Лондана, да яго старадаўніх вулачак і жыхароў, які паволі шпацыруюць пад песні Джорджа Майкла. Ілюмінацыі, цацкі, касцюмы Санты Клауса… Пару раз усміхнешся ад жартаў пра пенісы, пра якія вядзе размову за абедзенным сталом сям’я Кейт (Катарыны). Катарыне прыйдзецца выбраць кім яна хоча быць на фоне сыходу Брытаніі з Еўрасаюза: фальшывай англічанкай Кейт або сапраўднай дзяўчынай з былой Югаславіі. Не забыліся аўтары і аб праблемах ЛГБТ. Нібыта фільм пра Каляды і каханне, але без згадкі цяперашніх тэндэнцый нікуды не дзенешся.

Фільм «Каляды для дваіх», нягледзячы на ​​ўсе свае «дробныя і вялікія грашкі», павінен атрымаць ад гледача індульгенцыю на іх адпушчэнне. Усе стэрэатыпы адыграюць свае ролі і пасля прагляду абавязкова з’явіцца добры настрой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024