Людзі і справы

Караеў або Каранік? Хто цяпер галоўны ў Гродне

На пасадзе памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў займацца кадравымі пытаннямі і будзе асабіста кантраляваць выкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Ён жа будзе аналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, прымаць званкі ад грамадзян на прамой тэлефоннай лініі і праводзіць асабістыя прыёмы. Рэдактарка Hrodna.life разабралася, навошта ўлада накіравала сілавікоў-цяжкавагавікоў у рэгіёны і чаму для іх гэта не паніжэнне.

Адной з галоўных задач новага памочніка-інспектара Аляксандр Лукашэнка назваў кантроль за дзейнасцю кадраў:

«Цалкам. Усіх кадраў у галіне. Ад старшыні сельскага савета, кіраўніка прадпрыемства да губернатара».


Чытайце таксама: Министр времени коронавируса. Что еще известно про Караника, нового руководителя Гродненской области


Калі ў 2019 Караева прызначылі міністрам унутраных спраў, ён заявіў, што міліцыя краіны будзе пазбаўляцца ад іміджу «карнага органа» і сыдзе ад прымянення «палачна-галачнай» сістэмы. У адным з апошніх у 2020 годзе выказванняў на пасадзе экс-міністр хацеў «да кожнага раённага міліцыянта данесці, што тваё жыццё залежыць ад таго, наколькі ты хутка выхапіш зброю». Аб тым, як будзе кантраляваць кадры вертыкалі ў Гродзенскай вобласці, ён пакуль не выказваўся.

Працаваць з ружай вятроў і разагнаць аблокі над Гродна?

Прызначаючы новага памочніка 29 кастрычніка Лукашэнка адзначыў, што цяпер ён будзе адказваць таксама за агульную бяспеку рэгіёну:

«Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1−2 тыс., але тым не менш. Асабліва ў Гродне. Гэта што такое: заклікаюць спыніць „Гродна Азот“ ці зладзіць страйк. А калі выбух… Там жа высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць. Не дай бог, што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам. А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гродна разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей. З гасцямі амаль паўмільёна ў Гродне круціцца. Таму пытанне грамадскай бяспекі — найважнейшы пытанне».

Чытайце также:

«Гэта пачалося яшчэ зімой, з прызначэння генерал-маёра КДБ Сяргеенкі кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі. Цяпер сілавікі на пастах і прэм’ер-міністра, і кіраўніка КДК. Нядзіўна, што гэты трэнд пайшоў і ў рэгіёны», — пракаментаваў для Hrodna.life аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

Аляксандр Лукашэнка казаў, што разглядаў для экс-міністра і іншыя варыянты. Праўда, не зразумела — якія. «Але ўсё-ткі думаю, што гэта найважнейшае. Там ёсць над чым працаваць».

Як працуе памочнік прэзідэнта

Формы працы памочніка прэзідэнта з грамадзянамі - прамыя тэлефонныя лініі, наведванні прадпрыемстваў рэгіёну і асабісты прыём. На 2 лістапада сайт Гродзенскага аблвыканкама не прыводзіць дадзеных аб тым, калі памочнік прэзідэнта плануе наведаць Гродзеншчыну.

Як звярнуцца да памочніка прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці:

  • патэлефанаваць на «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8(0152) 73−56−44 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі);
  • адправіць зварот па пошце на адрас: 230 023, Гродна, вул. Ажэшкі, 3;
  • адправіць зварот у электронным выглядзе — праз форму на сайце аблвыканкама.

Павышэнне або паніжэнне?

Рух сілавікоў у Мінск, Гродна і Брэст не падобны да звычайнай ратацыі кадраў, упэўнены аналітык Вадзім Мажэйка: «Тое, што раней было б відавочным паніжэннем у пасадзе, цяпер выглядае як адказная місія ў цяжкі час. Нездарма гэта „паніжэнне“ суправаджаецца прысваеннем Караеву і Барсукову пазачарговых званняў генерал-лейтэнанта міліцыі».

Да таго ж, 3 лістапада стала вядома, што з прызначэннем на пасаду памочніка па Гродзенскай вобласці Караева пакінулі ў кадрах МУС і прыкамандзіравалі да адміністрацыі прэзідэнта.

«Гэта можа быць часткай спробы разрадкі грамадскага канфлікту, „перагортвання старонкі“, — лічыць Вадзім Мажэйка. — Прыбіраючы з прыкметных пасад Караева і Вакульчыка, улада можа разлічваць на зніжэнне градуса грамадскага напружання. Зрэшты, для гэтага трэба рэальнае змяненне ў першую чаргу не асобаў, а падыходаў працы сілавікоў, спыненне гвалту супраць мірных пратэстоўцаў. Пакуль рана казаць, што ў гэтым кірунку будуць зрухі».

Пра супрацоўніцтва Караніка і Караева

У эфіры СТВ 30 кастрычніка Юрый Караеў распавёў, што пазнаёміўся з былым міністрам аховы здароўя, цяперашнім старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, 11 чэрвеня 2019 года:

«Мы ў адзін дзень прызначаліся на пасады міністраў у гэтым палацы, да гэтага я яго не ведаў. Але вось там пазнаёміліся, і вось гэтая пандэмія прымусіла працаваць разам, у звязку. Скажу, што МУС вельмі нямала дапамагло Міністэрству аховы здароўя ў гэтым пытанні, і мы вельмі добра супрацоўнічалі, у тым ліку і ў вытворчасці сродкаў абароны, і ў кантролі за самаізаляцыяй, і ў ахове месцаў лячэння, каб рэжым выконваўся каранціну, таму што ў нас ва ўстановах сапраўды было ўсё правільна пастаўлена з пункту гледжання, каб не заражалі новыя людзі і гэта бескантрольна не было».

Як менавіта новы інспектар будзе цяпер кантраляваць былога калегу па кабінеце міністраў, не ясна. Змяненняў ва ўказе аб дзейнасці памочнікаў прэзідэнта яшчэ няма. Падрыхтаваць і ўдасканаліць адпаведную прававую базу Лукашэнка даручыў старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі беларусь Наталлі Качанавай: «Таму што іх паўнамоцтвы будуць значна шырэй. Я не хачу цяпер канкрэтызаваць іх экспромтам».

Хто раней быў памочнікам прэзідэнта па Гродзенскай вобласці

Папярэднік Караева, Іван Лаўрыновіч, займаў пасаду памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці з студзеня 2019 года. Аб яго прызначэнні на новы пост пасля 29 кастрычніка не паведамлялася.

Да Лаўрыновіча гродзенскім памочнікам прэзідэнта быў Сяргей Раўнейка. Яго прызналі вінаватым у вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $ 200 000. У ліпені 2019 ён асуджаны Вярхоўным судом да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024