Каб заахвоціць гараджан трымаць дыстанцыю ў грамадскіх месцах, журналісты Hrodna.life знайшлі прыклады правільных паводзінаў у гарадской архітэктуры. Падзяліцца здымкамі вырашылі 1 красавіка. Меркаваннем рэдакцыі, добрая парада і усмешка паспрыяюць умацаванню імунітэту чытачоў.

Кася і Бася трымаюць дыстанцыю. Гістарычныя помнікі Гродна вучаць правільным паводзінам у час пандэміі

Пазбегнуць небяспекі інфіцыравання можна, застаўшыся дома. Любімыя краявіды горады вам даставіць Hrodna.life. На нашых здымках вы пабачыце прыклады антывірусных паводзінаў у мудрай гарадской архітэктуры.

Дыстанцыю трымаюць воданапорныя вежы Кася і Бася, Стары і Новы замак, анёлы на вежах Фарнага касцёла і нават сфінксы на браме.

Часткі знака ў памяць аб Фары Вітаўта дыстансавалі на бяспечную адлегласць віртуальна. Выглядае нязвыкла, непрыжога і хочацца вярнуць усё на месца? Нам таксама не вельмі камфортна жыць і працаваць на дыстанцыі. Калі эпідэмія міне, усё вернецца на месца. А пакуль — трымайце дыстанцыю і заставайцеся здаровымі.


Чытай яшчэ: «Сядзі дома. Чытай Hrodna.life». Журналісты «размалявалі» Гродна, каб дапамагчы жыхарам пазбегнуць каранавіруса

Мінздароўя пацвердзіла другую смерць ад каронавірусу. На лячэнні - 157 чалавек

«Лукашэнка не дапусціць». Што прымушае гродзенцаў сталага ўзросту выходзіць на вуліцу ў час пандэміі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]