Спадчына

«Працаваў кожны дзень і без выходных». Кнігу Віктара Саяпіна, пра якую забыліся, могуць выдаць у бліжэйшы час

17 студзеня 2018 года краязнаўцу Віктару Саяпіну магло споўніцца 68 гадоў. Нечакана для многіх хвароба забрала яго ў лютым 2017 года і не дала скончыць пачатыя справы. Віктар Юр’евіч не паспеў выпусціць адну з найважнейшых кніг па гісторыі гродзенскіх вуліц, інфармацыю для якой ён збіраў шмат гадоў.

Займацца гісторыяй гродзенскіх вуліц Віктар Саяпін пачаў у канцы 1990-х, пасля таго як убачыў у газеце «Биржа информации» публікацыю Ігара Трусава, з якой пачалася серыя матэрыялаў, прысвечаных тапаніміцы горада.

«Там і была першая спроба расшыфроўкі назваў вуліц у горадзе. Я вельмі захапіўся, збіраў іх, гартаў газетныя лісты, уваходзіў у тэму, — распавядаў Віктар Саяпін яшчэ ў 2015 годзе карэспандэнту «Твайго стылю». — Толькі ў сярэдзіне 2000-х я даспеў да таго, каб самому нешта напісаць пра вуліцы горада. А першая мая публікацыя выйшла толькі ў 2008 годзе ў газеце «Милицейский вестник». Пасля ўжо быў «Вечерний Гродно», суаўтарства ў «Ад Каложы да Фартоў».

Разам са зборам матэрыялаў пра вулiцы Гродна Віктар Саяпін працаваў над кнігай «50 гродзенскіх вуліц» каля 20 год i выпусцiў яе ў 2015 годзе.

[irp posts="9104″ name=""Энцыклапедыя пасляваеннага жыцця Гродна": выйшла новая кніга Віктара Саяпіна"]

У 2017 годзе Віктар Саяпін планаваў выпуск новай кнігі, куды б увайшла гісторыя ўжо больш за 100 вуліц. Перад смерцю ўсе рукапісы для новай кнігі краязнаўца перадаў у рэдакцыю газеты «Гродзенская праўда». Менавіта з гэтым выданнем ён рыхтаваў выпуск кнігі, якой так і не дачакаўся.

Усё аддаў у «Гродзенскую праўду»

Жонка Віктара Саяпіна Алена добра памятае, што муж быў засмучаны тым, што выхад кнігі зацягваецца.

«Ён усё аддаў у „Гродзенскую праўду“, я ведаю дакладна. А яны кудысьцi ўсё падзелі і так нічога і не выпусцілі, хоць муж чакаў шмат часу, але так і не дачакаўся, — распавядае Алена Міхайлаўна. — Віктар мне казаў, што яны марудзяць і гатовы быў забраць рукапісы ды апублікаваць у свайго пастаяннага выдаўца Рыжага ў „ЮрСаПрынт“. Але не паспеў гэтага зрабіць. Колькі часу ў яго сышло на кнігу, я не ведаю, але магу сказаць, што ён працаваў на працягу многіх гадоў: кожны дзень і без выходных».

[irp posts="41 757″ name=""Пасля зброі, наркотыкаў і прастытуцыі - самы прыбытковы бізнес". Гродзенскі кнігавыдавец пра друкарскую справу з мясцовым каларытам"]

Калі сродкі на выпуск кнігі не знойдуць, «ЮрСаПрынт» выдасць бясплатна

Кіраўнік ​​"ЮрСаПрынт" Аляксандр Рыжы таксама памятае размовы з Віктарам Саяпіным наконт кнігі пра вуліцы і адзначае: калі «Гродзенская праўда» не зможа выдаць яе, то ён гатовы ўзяць рукапісы і апублікаваць іх у сваім выдавецтве — дзеля памяці краязнаўцы.

«Яшчэ да смерці Віктар Юр’евіч мне распавядаў, што ўвесь багаты матэрыял для новай кнігі па вуліцах ён аддаў у газету. Калі не памыляюся, кніга павінна была называцца „150 гродзенскіх вуліц“, якая стала б пашыраным даведнікам па вуліцах Гродна. Але мінула ўжо шмат часу, а кнігі ўсё няма», — адзначыў Аляксандр Рыжы.

[irp posts="41 779″ name="Знаёмства з кнігай: Гродно и гродненцы" Віктара Саяпіна"]

Рукапісы Саяпіна ў надзейных руках

За год у абласной газеце «Гродзенская праўда» адбыліся змены — памяняўся галоўны рэдактар. Павел Сухарукаў, які раней займаў гэтую пасаду, пераехаў у Мінск у выдавецкі дом «Звязда». І менавіта ён асабіста з Віктарам Саяпіным займаўся праектам па кнізе.

«Рукапісы Віктара Юр’евіча ў надзейных руках, яны не знікнуць. Пачаткова я займаўся гэтай кнігай і мы з краязнаўцам нават паспелі разгледзець некаторыя макеты, але ўсё ўзгадніць не паспелі. Хацелася б кнігу скончыць і выдаць, гэтае пытанне будзем вырашаць у бліжэйшы час. Калі ўжо не атрымаецца, то рукапісы вернем сям'і», — адзначыў Павел Сухарукаў.

Пакуль вырашаецца пытанне з рукапісамі для новай кнігі, гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы і сябры Віктара Саяпіна плануюць у пачатку лютага зладзіць вечарыну яго памяці, а таксама прэзентаваць новае выданне з рэдкімі фотаздымкамі Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024