Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія - Hrodna.life - навіны Гродна

14 лютага — не толькі День святога Валянціна, але і Міжнародны дзень дарэння кніг. З гэтай нагоды Hrodna.life разам з Этнакрамай «Цудоўня» падрыхтавалі спіс добрых кніг у падарунак для хлопцаў і дзяўчат.

ТОП-5 кніг у падарунак хлопцам

Андрэй Адамовіч, "Песня пра Цімура"

«Песня пра Цімура» — псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу — адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта — беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія

На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў - і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі.

Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.


Сяргей Пясецкі, "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі"

«Запіскі…» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Томас Ман, "Смерць у Венецыі"

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875−1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Рома Свечнікаў, "Рома едзе. Кніга 2"

У другім томе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэтай кнігай завяршаецца авантурная гісторыя трохгадовага падарожжа беларускага хлопца вакол свету.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Андрэй Хадановіч, "Цягнік Чыкага-Токіа"

Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюмовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. У канцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


ТОП-5 кніг у падарунак дзяўчатам

Джэйн Остэн, "Пыха і перадузятасць"

«Пыха і перадузятасць» — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн, які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Юлія Шарова, "Вяртанне Ліліт"

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула Рай і не прыжылася ў Пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія

Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы шпацыруе па дахах.

Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.


Марыя Мартысевіч, "Сарматыя"

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія

Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ-IV ст.н.э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя.

«Сарматыя» атрымала прэміі «Кніга года 2018» і Прэмію Арсенневай-2019.


Антоні Лібера, "Мадам"

Падзеі рамана адбываюцца ў 1960-я гады, якія апісваюцца з доляй горкай іроніі і шчымлівай настальгіі. Апавядальнік, малады чалавек, вучань выпускнога класа, захапляецца настаўніцай французскай мовы і спадзяецца на ўзаемнасць, таму пачынае не толькі марыць, але і дзейнічаць. Ён уключае ўвесь свой інтэлект і абазнанасць у паэзіі, музыцы і правілах шахматнай гульні. Раман пра сталенне і сардэчныя раны юнацтва, якіх не загаіць без дапамогі добрай літаратуры.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Юлія Цімафеева, "Цырк"

У другі паэтычны зборнік Юлі Цімафеевай увайшлі вершы, напісаныя ў 2014−2016 гадах у Мінску, Парыжы і беларускай вёсцы Кароткавічы. У чым улада мовы над чалавекам, як мы выяўляем сябе праз цела, што такое паэзія і наколькі жанчына ўпісаная ў палітычна-культурны кантэкст нашага часу — над гэтымі пытаннямі разважае аўтарка кнігі.

Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія


Дарыце! Чытайце! Кахайце!