Круглы і інтэрактыўны: у Гродзенскім дзіцячым хоспісе прыдумалі ўласны фармат тэатру

Уласны напрамак тэатру стварылі ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе — «круглы». Ён круглы літаральна, бо публіка ўтварае кола вакол імправізаванай сцэны. «Усё пачалося з акцёрскага гуртка для дзяцей і бацькоў. Потым прыйшла ідэя рабіць тэатр, які дазволіць лепш адчуць усё, што адбываецца на сцэне, і пагрузіцца ў персанажа», — расказвае кіраўнік гуртка Іван Бараноўскі.

Акцёрскі гурток існуе з лютага 2018. Фармат, які там выкарыстоўваюць, спрыяе сацыялізацыі дзяцей, а таксама дазваляе валанцёрам рэалізаваць свае амбіцыі.

Зламаць чацвёртую сцяну

Адзін з прынцыпаў «круглага тэатру» ў тым, што ўсё заканчваецца ў той жа кропцы, у якой пачыналася. Каб назіраць за спектаклем, гледачам давядзецца рухацца і часткова ўдзельнічаць у п’есе праз ламанне чацвёртай сцяны. Гэтак, акторы будуць звяртацца да публікі з каментарыямі, а каб прайсці з лакацыі ў лакацыю часам будуць прабірацца праз публіку з крыкамі «Прапусціце!».

Кіраўнік тэатру Іван Бараноўскі (пасярэдзіне)
Першыя выступы пройдуць для дзяцей і іх бацькоў у хоспісе. Марыя Бразінская, псіхолаг хоспіса, лічыць, што спектакль — адзін з найбольш эфектыўных спосабаў узаемадзеяння: «Канцэрт — гэта добра: пасядзіш, паўсміхаешся, папляскаеш. А калі дзеці выступаюць як удзельнікі, могуць падыйсці да акцёра, паўзаемадзейнічаць, гэта лепш спрыяе іх сацыялізацыі».

Князь і Баба Яга з айфонам

Ставіць акторы будуць вершаваную казку, якую напісаў Іван Бараноўскі. Казка сучасная і з гумарам: стандартныя персанажы — Князь ды Баба Яга — будуць карыстацца сацсеткамі і айфонамі. Іван трымае сюжэт у сакрэце, але абяцае, што з казкі пасмяюцца і дзеці, і дарослыя.

Першы публічны выхад «круглага тэатру» плануецца на Біг-Міні-фестывалі вулічнага мастацтва. Акторы будуць паказваць спектакль цягам некалькіх гадзін. Калі першая казка спадабаецца публіцы, Іван паставіць другую — працяг, які больш раскрые старых персанажаў і пазнаёміць з новымі.

Не хапае хлопцаў

Граюць у спектаклі непрафесійныя акцёры-валанцёры. «Калі мы ставілі мюзікл, да нас прыходзіў Ігар Нікулін, рэжысёр Цэнтра культуры Гродна. Ён сказаў, што па ўзроўні, які мы дасягнулі з нашымі акцёрамі, мы маглі б выступаць на рэспубліцы і ўвайсці ў лідары».

Трупа на рэпетыцыі
Пакуль сабрана дзве трупы па сем чалавек. У гурток запрашаюць усіх жадаючых, асабліва не хапае хлопцаў. Таму гродзенцам самы час разбурыць стэрэатыпы, што акцёрства — не мужчынскі занятак. Цалкам бясплатна можна прайсці трэнінгі акцёрскага майстэрства, на ўваход у ролю, на імправізацыю, на пародыю. У гуртку прапрацоўваюць адразу некалькі відаў тэатру: форум-тэатр, тэатр прыгнечаных, сістэму Станіслаўскага, сістэму сучаснага моладзевага тэатру, тэатру імправізацыі, гумару і пародыі.

Як прыцягнуць людзей да хоспісу

Яшчэ да з’яўлення гуртка ў хоспісе рыхтавалі інтэрактыўныя мюзіклы, якія падымалі праблемы сацыялізацыі дзяцей з інваліднасцю, іх прыняцця і адзіноты. У 2017 годзе праз песні і танцы ў мюзікле паднялі праблемы правоў людзей з інваліднасцю. Тэму сёлетняга мюзікла пакуль не раскрываюць.

У Гродзенскім дзіцячым хоспісе ставяць казку «Рэпка»
— Мне заўсёды падабаўся тэатр, — расказвае Іван пра сваю матывацыю. — З больш глабальных мэтаў - прыцягнуць людзей да хоспісу. Мне здаецца, што калі людзі будуць чуць, што новы формат тэатру ўвёў менавіта хоспіс, яны зацікавяцца і перастануць думаць, што тут проста ляжаць дзеці на койках. На выступах будуць скрыні для ахвяраванняў, куды будуць збіраць грошы на лячэнне дзяцей.

Іван плануе выходзіць на рэспубліканскі і міжнародны ўзровень. Для гэтага трупа паўдзельнічае ў конкурсах у Мінску, Брэсце, Гомелі. На выступ «круглага тэатра» прыедзе тэатрал з Масквы — калі яму спадабаецца такі фармат, трупу запросяць у Расію.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024