Спадчына

«Гарадзенская азбука» стала наборам кубікаў. Да друку рыхтуецца кніга

Да дня роднай мовы Hrodna.life падрыхтаваў падарунак для чытачоў - набор з 10 кубікаў «Гарадзенская азбука». Гэтыя кубікі змясцілі на сваіх гранях усіх герояў і месцы Гродна, пра каторых цягам 2021 года пісаў Hrodna.life у аднайменным праекце. Зараз разгорткі можна спампаваць, раздрукаваць і скласці кубікі самастойна. Кніга «Гарадзенская азбука» таксама выйдзе ў 2022 годзе. Глядзіце, якой яна будзе.

Кубікi: print and play

Набор кубікаў можна скласці самастойна. Трэба спампаваць 10 падрыхтаваных макетаў, раздрукаваць на каляровым прынтары, выразаць па абазначаных лініях і скласці кубікі. Каб яны атрымаліся больш трывалымі, Hrodna.life раіць выкарыстоўваць шчыльную паперу.

Выразаныя разгорткі кубікаў. Засталося толькі скласці па лініях і злучыць грані. Кубікі будуць трымацца нават без клею

Літары на кубіках паўтараюцца, то ёсць магчымасць скласці розныя словы да 10 літар даўжынёй. Каб павялічыць колькасць варыянтаў, можна раздрукаваць набор двойчы.

«Такая распрацоўка ажывіць статычны адукацыйны працэс і зробіць яго больш жвавым, — мяркуе Алесь Перагудаў, настаўнік гісторыі з Гродзенскай гімназіі № 1 імя Карскага. — Такую гульню добра выкарыстоўваць падчас факультатываў ці пазакласных мерапрыемстваў, дзе навучанне больш нефармальнае, а колькасць удзельнікаў дазваляе кожнаму прыняць удзел».

Архітэктура горада на кубіках «Гарадзенскай азбукі»

Для Hrodna.life Алесь адразу прапанаваў некалькі варыянтаў гульняў з кубікамі «Гарадзенскай азбукі».

«Можна скласці слова, якое мае дачыненне да гарадзенскай гісторыі, а пасля распавесці дадаткова пра кожную постаць альбо падзею з кубікаў, якія ўтварылі гэтае слова. Альбо нават прасцей — кожны удзельнік атрымлівае выпадковы кубік і мусіць распавесці як мага больш фактаў пра малюнкі на яго гранях».

Асобы, што пакінулі след у гісторыі горада на кубіках «Гарадзенскай азбукі»

Кніга: гатовы першы варыянт дызайну

У выглядзе кнігі «Гарадзенская азбука» таксама выйдзе сёлета. Дызайнер Ігар Варкулевіч ужо падрыхтаваў першыя варыянты афармлення вокладкі і старонак кнігі. Зараз ідзе праца над макетам кнігі.

Кубікі і кніжка могуць стаць і сувенірам з Гродна для турыстаў і падарункам на памяць пра наведванне горада. Але найперш «Гарадзенская азбука» адрасавана месцічам горада.

«Турысты з большага цікавяцца прадметнай сувеніркай. Тым больш, што турыстаў зараз паменшала. — распавёў Hrodna.life уласнік этнакрамы „Цудоўня“ Андрэй Несцяровіч. — Гісторыя Горадні ва ўсіх праявах і кніжкі пра Горадню ў першую чаргу рэальна цікавяць гарадзенцаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024