Куды сыходзіць клімат? Топ зменаў у Беларусі і свеце, якія ўжо адбыліся

У Беларусь прыляцелі птушкі, квітнеюць кветкі, гараць пажары — і гэта ўсё ў лютым. Чаго чакаць пасля зімы, якой не было, тлумачаць эколагі на greenbelarus.info.

У снежні 2019 гады мужчына з Глыбокага сабраў апошні ўраджай радыскі. Высаджваў яе восенню. Недастаткова сонца? Павінен быў быць мароз? Не, не чулі - здавалася, казаў ён, памахваючы ружовымі пладамі.

Але гэта быў толькі пачатак неверагоднай, магчыма, першай для Беларусі зімы, якой практычна не было. Яна зрэдку пазначала сябе снегам або марозам да -5С, і такое адбылося першы раз за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі.

Сіноптыкі і іншыя спецыялісты ўпэўнены: гэта не пройдзе незаўважна. Мы ж дадамо, што незвычайнай гэтая зіма была не толькі ў нас.

Снег у пачатку лютага. Фота зроблена раніцай, да абеду яго ўжо не было на дрэвах

Час першацветаў - люты

Першацветы заквітнелі на месяц раней, чым у мінулым годзе, ад вольхі да пралесак. Ды што першацвет!

«Сустракайце — першы дзьмухавец», — піша 17 лютага Дзмітрый Вінчэўскі, рэдактар сайта «Птушкі штодня», і выкладвае фота, зробленае ў Гродна.

Фота Дзмітрый Вінчэўскі
Сілічы 20 лютага, фота — Дзмітрый Грумо

Паводкі няма, бо амаль не было снегу

У гэтым годзе было вельмі мала снегу, у снежні вецер яшчэ ганяў па вуліцах Брэста жоўтае лісце. Рэкі не выйшлі з берагоў, маленькія ручаі ў мястэчках і вёсках не затапілі вуліцы і агароды, пясчаныя дарогі ў вёсцы не ператварыліся ў суцэльны бруд. Здавалася б, добра, але не.

Як у беларускім Гідраметцэнтры, марозу і снегу варта чакаць у бліжэйшыя два тыдні. Калі не будзе — значыць, сапраўды пасля восені адразу прыйшла вясна.

«Калі два наступныя тыдні будуць цёплыя, гэтая зіма будзе самай цёплай за ўсю гісторыю метэаназіранняў. І, хутчэй за ўсё, ад гэтага будзе больш адмоўных наступстваў, чым станоўчых», — кажа Наталля Клявец, начальнік аддзела вывучэння змен клімату Белгідрамета.

Камары нея вывядуцца, бо няма дзе

Для размнажэння ім трэба шмат дробных вадаёмаў, але снегу няма і раставаць няма чаму. Толькі калі будзе шмат дажджоў і лужын — адзначаюць на кафедры гідрабіялогіі расійскага МДУ. Гэта азначае, што ў птушак будзе мала ежы.

Для людзей гэта значыць, што ў лесе будзе мала камароў - калі будзе лес. У доўгатэрміновай перспектыве вялікую плошчу хвойніку могуць проста высечы, спрабуючы спыніць караеда. Звычайна яго стрымліваюць зімовыя маразы, якіх амаль не было сёлета.

Пажары пачаліся на месяц раней

Трава ў асноўным так і не пажаўцела, і хацелася б сказаць, што гэта ахавае яе ад аматараў «дапамагчы прыродзе» прачнуцца вясной, але няма.

Пажары ў прыродных экасістэмах пачаліся на месяц раней, піша МНС: першы зафіксаваны 17 лютага замест канца сакавіка, як у мінулым годзе. У 2006 ці 2013 гадах пра такое наогул не магло быць і гаворкі - у пачатку красавіка яшчэ ляжаў снег.

Пажар на палігоне за Гожай. Чэрвень, 2019

Чытайце таксама: Почти сотня людей и 20 единиц техники. Подробности о пожаре под Гродно

Пажары могуць стаць новай штодзённасць, піша Euronews і ўдакладняе: у сярэдзіне жніўня 2019 года у Еўропе было зарэгістравана больш за 1600 ачагоў лясных пажараў, што ў тры разы больш сярэдняга значэння за дзесяцігоддзе. Яны спасылаюцца на дадзеныя Сістэмы маніторынгу атмасферы праграмы «Капернік» (CAMS) і ўдакладняюць, што прычына ў анамальнай надвор'і.

Цецерукі ўжо такуюць

Змены заўважаюць птушкі: яны сталі паводзіцца інакш. Цецерукі ў Беларусі затакавалі на месяц раней  — паведамілі з Бярэзінскага запаведніка. Першы раз гэта заўважылі 11 лютага, а норма — прыкладна каля 20 сакавіка, на поўдні Беларусі можа быць раней на пару тыдняў.

З міграцыяй птушак у Беларусі ўсё амаль як звычайна, адзначаюць арнітолагі з «Аховы птушак Бацькаўшчыны»: прыляцелі першыя жаўрукі і кулікі. Праўда, таксама прыляцеў і ўпершыню ў Менску заўважаны чырвонаносы нырок — від з Паўднёвай Еўропы.

Афтоп: ужо нават выводзяцца зайчаняткі, адзначаюць у цэнтры выратавання дзікіх жывёл «Сірын».

Цецерукі. Фота — berezinsky.by

Фінскія птушкі не адляцелі на поўдзень

Тэрміны і тэрыторыі, куды ляцяць птушкі, змяняюцца. У тэорыі пра гэта нядаўна распавёў навуковец Роб Філд на сваёй лекцыі ў Мінску: арэалы пасялення птушак скрануцца на поўнач.

Вось як гэта выглядае на практыцы: некаторыя фінскія птушкі ў гэтым годзе вырашылі, што міграцыя — бессэнсоўная задума. Вада не замерзла, і яны засталіся на зіму дома, піша часопіс аб экалогіі Reporterre.

Пад надвор’е падладзіліся не толькі жывёлы, але і людзі: традыцыйны конкурс ледзяной скульптуры ў Фінляндыі замянілі на конкурс пяшчанай.

Ледзь што — у вас адразу клімат мяняецца. Самі прыдумалі?

У Еўрасаюзе студзень быў на 3 градусы цяплейшы за кліматычную норму (паказнікі за 1981−2010 гады). У Беларусі - на 5,5 цяплей нормы, у Хельсінкі - на 7−8. У Фінляндыі так званая тэрмальная зіма так і не пачалася — марозных дзён было не больш за дзесяць.

Дарэчы, 2019 год быў цяплейшым на 1,2 С, чым у сярэднім гады з 1981 па 2010 ў Еўрасаюзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024