Карыснае

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

Надыходзіць час пасядзелак на летніх тэрасах. Hrodna.life даведаўся, дзе ў Гродне адкрытыя пляцоўкі ўжо гатовы прыняць наведвальнікаў і дзе сёлета з’явяцца новыя месцы для кавы пад адкрытым небам. Дзесяць месцаў у самым цэнтры — нагода на шпацыр і прыемныя сустрэчы.

1. «Просто кофе»

Кавярня парадуе не толькі кавай. Тут можна знайсці яшчэ гарбату, малочныя кактэйлі і ліманады.

Таксама наведвальнікам прапануюць цукеркі і дэсерты ўласнай вытворчасці, прыгатаваныя з бельгійскага шакаладу. Ад 9.00 да 13.00 тут можна і паснедаць, назіраючы за тым, як ідзе рэканструкцыя Старога замку.

[irp posts="49 585″ name="Мінгандлю адказала, ці могуць кавярні наліваць напоі ў кубак госця"]

2. «Наша кава»

Гэта месца смачнай кавы з водарам беларускай мовы. Акрамя таго тут знойдзеце гарбату і цэлы набор кактэйляў. Асвяжыцца ў гарачыню дапамогуць халодныя напоі ці ice-coffee. З адкрытай пляцоўкі «Нашай кавы» відаць не толькі прыгожую архітэктуру. На Замкавай можна пабачыць і самыя крутыя аўтамабілі нашага горада. Асабліва — у вячэрні час.

3. «Раскоша»

Кавярня «Раскоша» прапануе бадай самы шырокі выбар для аматараў летніх тэрас. Тут можна прысесці адразу на вуліцы Савецкай і паназіраць за натоўпам турыстаў.

У даждлівы дзень можна прайсці ва ўнутраны дворы са шкляным дахам і пад шум дажджу выпіць гарбаты з пірожкам. А каму і гэтага мала, можа заняць месца пад парасонамі з відам на турму.

4. «Клевер»

Хадзілі на закупы ў гандлевы дом «Нёман» ці АВС? Напэўна не пройдзеце міма адкрытай тэрасы гэтага кафэ.

Кава, гарбата, разліўны квас, дэсерты і выпечка ўласнай вытворчасці чакаюць. Дадатак — выдатны від на вуліцу Савецкую. Таксама тут прапануюць садавіну — свежыя яблыкі ці апельсіны. Дзе яшчэ такое убачыш?

5. «Веранда»

Адна з самых вялікіх тэрас у Гродне. Можа размясціць адначасова да сотні гасцей. Камфортная мэбля, мяккія канапы. Цудоўны від на раку і стары чыгуначны мост. Вячэрнія наведвальнікі маюць дадатковы бонус — магчымасць назіраць закат сонца над Нёманам. Таксама на тэрасе падаюць кальян.

6. «Карчма ля прычала»

Бадай, самая вялікая летняя пляцоўка ў горадзе. Месціца на правым беразе Нёмана. Акрамя разнастайнай ежы і напояў «Карчма» падорыць вам выдатны від на Нёман, а ў выходныя парадуе жывой музыкай.

7. «Паркінг»

Шпацыруеце па вуліцы Ажэшкі? Спыніцеся на паркінг-перакус. Ролы, бургеры, бульба-фры, кава, гарбата, розныя напоі і шмат іншага чакае на вас. А на спякотныя летнія дні ёсць халодныя малочныя кактэйлі.

8. «Бярозка» а-ля «Колобки» ў парку Жылібера

У «Калабках» можна сутракаць закаты і світанкі. Кафэ будзе рада вам 24 гадзіны ў суткі (з адным кароткім тэхнічным перапынкам).

ШТО НОВЕНЬКАГА?

9. «Гудзіні»

Хутка адкрыецца цалкам абноўленая пляцоўка гастрабара. Спяшайцеся забраніраваць столік! Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 8 чэрвеня.

10. «Дукат»

Уласная летняя тэраса сёлета з’явіцца і ў кафэ «Дукат». Цудоўнае месца, каб адчуць увесь каларыт старых гродзенскіх дворыкаў. Адкрыццё запланавана на 2 чэрвеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024