Людзі і справы

Лідчанка стала Амбасадаркай еўрапейскай моладзі: што яна будзе рабіць у Гродзенскай вобласці

Яшчэ 37 маладых беларусаў сталі Амбасадарамі еўрапейскай моладзі. Сярод іх — Вераніка Кіевіч з Ліды. 16 студзеня маладыя людзі сустрэліся з Берандам дэ Гроотам, кіраўніком аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Ініцыятыва «Амбасадары еўрапейскай моладзі» з’яўляецца часткай сеткі «Моладзь еўрапейскіх суседзяў», якая рэалізуецца ў рамках праекта «Усходняе партнёрства EC». Амбасадары еўрапейскай моладзі прадстаўляюць моладзь сваіх краін і супрацоўнічаюць з моладдзю з краін Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства. Гэта Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

— Аб'яву аб новым этапе набору ў ініцыятыву я ўбачыла выпадкова ў Фэйсбуку. Мяне зацікавіла ідэя, я вырашыла паўдзельнічаць. Трэба было запоўніць анлайн-заяўку і адправіць матывацыйны ліст. Маю кандыдатуру ўхвалілі і ў кастрычніку я стала Амбасадарам, — расказвае Вераніка.

Вераніка Кіевіч
Яна родам з Ліды, вучылася ў БДЭУ на факультэце Міжнародных эканамічных адносін. Цяпер працуе спецыялістам па продажах на замежныя рынкі. Вераніка расказвае, што ёй сімпатызуюць мэты і задачы ініцыятывы.

«Актыўная моладзь мае магчымасць наладзіць кантакты з еўрапейскімі калегамі, запазычыць іх вопыт і распаўсюдзіць яго сярод беларускай моладзі. Важна тое, што Амбасадары могуць удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных грамадска важным пытанням, напрыклад, правам чалавека, магчымасцям для людзей з інваліднасцю, стану навакольнага асяроддзя. Амбасадары могуць самі іх арганізоўваць, прыцягваючы ўвагу моладзі да гэтых пытанняў».

Што будзе ў нашай вобласці?

Ініцыятыва з’явілася ў 2016 годзе. З таго часу колькасць беларускіх удзельнікаў вырасла больш чым у чатыры разы. Цяпер іх 478. У трэцім наборы ў 2018 годзе дадалося 37 новых удзельнікаў. Гэта маладыя людзі рознага ўзросту, з рознай адукацыяй і з розных рэгіёнаў. Яны ўдзельнічаюць у канферэнцыях, семінарах, форумах. Напрыклад, у верасні 2019 года пройдзе моладзевы эканамічны форум у Польшчы.

—  У нас яшчэ цэлы год наперадзе, яшчэ будзе магчымасць праявіць сябе. Паколькі я родам з Ліды, мне асабліва цікава арганізаваць некалькі мерапрыемстваў у нашай вобласці. У мінулым годзе, напрыклад, рабяты ездзілі па рэгіёнах Беларусі і прадстаўлялі праграму «EU&U». У рамках гэтай праграмы маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў адукацыйных праграмах ЕС, распавядалі аб сваім вопыце ўдзелу ў праграмах стажыровак, студэнцкіх абменаў і валанцёрства ў еўрапейскіх краінах, — расказвае Вераніка.

Гендарная роўнасць і абарона навакольнага асяроддзя

Антон Жагалковіч, які другі год удзельнічае ў ініцыятыве, вылучае тры праекты, рэалізаваныя ў Беларусі. Па-першае, гэта паездка па рэгіёнах у межах праекта «EU & U», калі амбасадары расказвалі моладзі і іх бацькам пра магчымасці акадэмічнай мабільнасці, праграмы Erasmus і MOST, кароткатэрміновыя прафесійныя абмены. Па-другое, Дзень Еўропы ў Мінску. Па-трэцяе, пасадка дрэваў у рэгіёнах. Зараз фармуецца каляндар праектаў і мерапрыемстваў на бягучы год.

— Сёлета, думаю, мы будзем актыўна прасоўваць ідэі якаснай адукацыі, гендарнай роўнасці, абароны навакольнага асяроддзя, міру і правасуддзя, — кажа Вераніка. — У бліжэйшай будучыні мы будзем займацца падрыхтоўкай да Міжнароднага жаночага дня. Хацелася б прыцягнуць увагу грамадскасці да правоў жанчын у цікавай і інтэрактыўнай манеры.

Справа - Берэнд дэ Гроот

Як стаць Амбасадарам еўрапейскай моладзі

Амбасадараў выбіраюць на год. Для тых, хто вырашыў працягнуць удзел у праграме, ёсць спрошчаная заяўка. Ініцыятыва асноўваецца на валанцёрскай дзейнасці.

Стаць Амбасадарам еўрапейскай моладзі можна будзе ў канцы 2019 года. Для гэтага трэба падацца праз гугл-форму і расказаць, чаму ты вырашыў стаць часткай ініцыятывы. Канкурэнцыя з кожным годам расце. У 2018 годзе на гэтую ролю прэтэндавала 2 000 чалавек. Таму важная грамадзянская пазіцыя і зацікаўленасць. Колькі амбасадараў абяруць у 2019 годзе, пакуль невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024