Людзі і справы

Псіхолагі, навукоўцы, спартсмены, журналісты. Больш за 20 грамадскіх арганізацый ліквідуюць у Гродне

Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала Адзіны дзяржаўны рэестр і знайшла арганізацыі, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ці ўжо прайшлі яе ў Гродне.

Што ўлады ліквідавалі праз суд

Таксама, мяркуючы па табліцы ліквідаваных па рашэнні рэгіструючага органа, пасля ліпеня 2021 года ліквідаваныя:

  • Культурна-асветніцкая ўстанова «Гродзенскі рок-клуб»,
  • Культурна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал»,
  • Даследча-аналітычная ўстанова «Стратегия-Северо-Запад»,
  • Установа па развіццю грамадска-сацыяльнага партнёрства «ГРАЖДАНСКАЯ ВЗАИМОПОМОЩЬ»,
  • Культурна-спартыўная ўстанова «Карпарацыя спорту»,
  • Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» таксама знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Так вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 23 ліпеня.
  • Культурна-асветніцкі фонд «Шчорсы і Храптовічы».

Сярод ліквідаваных арганізацый — дзевяць спартыўных

Пад ліквідацыю ў Гродна трапілі і некаторыя спартовыя арганізацыі. Напрыклад:

  • Гродзенскае маладзёжнае ГА «Школа Фітнесу». Рашэнне аб ліквідацыі 10 верасня 2021 года прыняў Гродзенскі абласны суд.
  • Гродзенскае ГА «Клуб заўзятараў хакейнага клуба «Нёман». Гродзенскі абласны суд ліквідаваў яго 10 верасня 2021 года.
  • Гродзенскае гарадское маладзёжнае спартыўнае ГА «Федэрацыя кекусінкай» трапіла пад ліквідацыю па рашэнні Гродзенскага абласнога суда 22 кастрычніка 2021 года.
  • Гродзенскае моладзевае ГА «Фітнэс-клуб «Высокая энергія» — яго Гродзенскі абласны суд ліквідаваў 17 верасня 2021 года.
  • Гродзенскае аздараўленчае ГА «Лыжнік» — па рашэнню Гродзенскага абласнога суда ад 2 снежня 2021 года.
  • Гродзенскае гарадское спартыўнае ГА «Фітнес клуб «Бодзі-арт» — Гродзенскі абласны суд, 29 кастрычніка 2021 года.
  • ГА «Гродзенская абласная федэрацыя матацыклетнага спорту», Гродзенскі абласны суд, 28 снежня 2021 года.
  • ГА «Спартыўны клуб «Гродна 4х4», Гродзенскі абласны суд, 30 жніўня 2021 года.

Таксама ў 2021 годзе ліквідавалі Гродзенскае маладзёжнае ГА «Клуб спартыўных бальных танцаў «Сінтэз». Ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне, невядома — рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік. Тое ж з ГА «Гродзенская асацыяцыя тэніса».

Ліквідацыя па рашэнні ўласніка

Гродзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Гродзенская друкарня» па рашэнні ўласніка таксама знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі з лістапада 2021 года. З чым гэта звязана, невядома, але пра яе выказвалася актывістка «ІнфаСпецНаз» Вольга Бондарава, пасля выказванняў якой адмянялі мерапрыемствы і звальнялі людзей.

Таксама па рашэнні ўласніка ліквідавалі Гродзенскае абласное унітарнае прадпрыемства «Лячэбна-вытворчыя (працоўныя) майстэрні». Тое ж самае — з Гродзенскім гарадскім гісторыка-культурным ГА «Паходня», з Гродзенскім ГА «Жизнь без болезни», з Гродзенскім гарадскім ГА спецыялістаў па мануальнай і аднаўленчай медыцыне, з прыватнай установай адукацыі «Гродзенская дзіцячая студыя кампазіцый і тэатра «Аллегро», з Гродзенскай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй «Модем», ГА «Гродзенскі яўрэйскі дабрачынны фонд «Нохум», са спецыялізаванай установай па развіцці міжкультурных камунікацый «Гродзенскі Рэгіянальны цэнтр міжкультурнага дыялогу і супрацоўніцтва». Некаторыя з гэтых арганізацый ужо шмат гадоў фактычна не вялі ніякай дзейнасці, але заснавальнікі не спяшаліся іх ліквідаваць.

Лічбы

За 2021 год колькасць юрыдычных асоб у краіне вырасла ўсяго на 0,1%, да 143,3 тыс., а індывідуальных прадпрымальнікаў - на 1,2%, да 274,3 тыс., паведамляе officelife.media са спасылкай на Белстат. Рост колькасці юрыдычных асоб назіраўся толькі ў сталіцы і Мінскай вобласці (на 0,4 і 0,3%), у Гродзенскай вобласці іх колькасць скарацілася. Індывідуальных прадпрымальнікаў у Гродзенскай вобласці стала больш на 4%, а ў сталіцы іх колькасць зменшылася на 2,3%.

Чытайце таксама: У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях і адміністрацыйную — за дапамогу пакараным за акцыі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024