Людзі і справы

Лялечнае «спецпадраздзяленне» ДАІ 20 гадоў нясе службу ў Гродне

Насамрэч — гэта калекцыя лялек-даішнікаў былога службоўца Сяргея Каляды. За 20 гадоў калекцыянавання ў яго «спецпадраздзяленне» паступілі на службу больш за 50 лялек з розных матэрыялаў і краін.

Лялькі, меркаваннем Сяргея Каляды, дапамагаюць ствараць у службовым кабінеце добры і пазітыўны настрой. З іншага боку — яны у жартаўлівай форме паказваюць пазнавальныя чалавечыя слабасці, характэрныя не толькі для даішнікаў. Яшчэ адна каштоўная рыса калекцыі - тое, што яна дапамагае захаваць дух пэўнага часу, паказвае, як успрымалі дарожных інспектараў у розныя часы і ў розных краінах.

З Украіны сябры прывезлі некалькі даішнікаў-хабарнікаў, шаржавыя лялькі-даішнікі з Расіі часта сябруюць з бутэлькай. Літоўскі дарожны інспектар, наадварот, «як шкельца». Прычым — у самым прамым сэнсе, бо шкляны. Даішнікаў у форме бутэлек прывозілі калекцыянеру з Грузіі, бела-сініх распісных - з Гжэлі, а керамічнымі сабачкі-коцікі ды іншыя звяркі ў форме дарожных інспектараў хутчэй за ўсё былі выраблены ў Кітаі. Ёсць у каллекцыі і мясцовыя лялечныя інспектары. Самы мяккі з іх - аўтарская мяккая цацка, зробленая ў тэхніцы скульптурнага тэкстылю.

«Калекцыя пачалася вось з гэтага служакі», — Сяргей Каляда паказвае распісаную пад гжэль ляльку. Не памятаю нават, адкуль дакладна прывёз гэты сувенір. Але мне спадабалася закладзеная ўяго ідэя. З аднаго боку — гэта вельмі дабрадушны і пазітыўны міліцыянер — кветачкі на кабуры. А за спіной — пісталет і кайданкі нагатове. Тобок, ён можа пры неабходнасці сілу выкарыстаць".

Як падобнае да падобнага, першая лялька пачала прыцягваць іншых. Калегі і сябры падтрымлівалі хобі і пры нагодзе прыводзілі «на службу ў лялечнае спецпадраздзяленне» новых інспектараў.

Самае вялікае папаўненне адбылося, калі сыходзіў на пенсію намеснік начальніка ДАІ Анатоль Клімаў. «Ён таксама збіраў лялечных даішнікаў і мы жартам спаборнічала — у каго большая калекцыя. Сыходзячы на пенсію ён перадаў сваіх лялек мне. Сказаў, раз у цябе больш назбіралася, то і маіх забірай».

Хаця на службе стаўленне мае быць да ўсіх аднолькавым, ёсць у Сяргея Каляды і свой «любімчык». Гэта лялька, падараваная яму генералам Іванам Сяргеем. Даішнік слухае і ківае, а потым робіць высновы — усё як ў жыцці.

via GIPHY

«Калі будзе цікавасць да калекцыі музея ДАІ, то перадам лялек ім, каб захаваць для гісторыі», — кажа Сяргей Каляда. А пакуль хай тут «служаць». Наведвальнікам падабаецца".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024