Спадчына

Лёс скарбу, які даў назву новаму бізнес-цэнтру, будуць вырашаць у Гродне

Больш за год таму будаўнікі знайшлі ў падвале старога дома на вуліцы Антонава скарб з залатых манет і пярсцёнкаў. Хоць яны і перадалі знаходку дзяржаве, але дагэтуль так і не атрымалі ўзнагароджання. Цяпер стала вядома, што лёс скарбу павінен вырашыцца ў 2017 годзе ў Гродне.

Нагадаем, знойдзены скарб па акце прыёму-перадачы ў лютым 2016 года быў перададзены на захоўванне ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Гісторыкі падрыхтавалі дакументы і накіравалі іх у аблвыканкам, а адтуль яны трапілі ў Міністэрства культуры для разгляду радай па захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Пытанне скарбу будуць разглядаць у Гродне

За год у Мінску нічога не вырашылі. У пачатку лютага 2017 года стала вядома, што пытанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў трэцяй катэгорыі (скарб да яе адносіцца) будуць разглядаць на месцы. Для гэтага ў Гродне будзе стварацца свая навукова-метадычная рада з высокакваліфікаваных спецыялістаў. Але калі яна паўстане, ніхто пакуль не ведае.

Рэканструкцыя старога дома амаль завяршылася, будаўнікі з’ехалі на іншы аб’ект, а ўзнагароджання так і ніхто не дачакаўся. Уласніка будынка Валянціна Быкоўскага на пачатку лютага запрошалі ў музей, каб працягнуць дамову аб захоўванні скарбу, бо звычайна музей не мае права захоўваць знаходку больш за адзін год.

Бізнесмэн Валянцін Быкоўскі, які з’яўляецца ўласнікам будынка па вуліцы Антонава 4/1
«У музеі далі зразумець, што з гэтага года лёсам знаходкi будзе займацца аблвыканкам, — кажа Валянцiн. — У выніку я падпісаў паперу, што згодны падоўжыць пагадненне аб захоўванні скарбу ў музеі яшчэ на адзін год».

Ён адзначае, што са свайго боку паступіў паводле закону, але ніяк не можа дачакацца адказу ад уладаў.

«Будаўнікі, якія ў нас працавалі, ужо на іншым аб’екце. Яны пастаянна цікавяцца лёсам скарбу, разлічваюць на узнагароду. Як я раней казаў, сваю долю перадам у дзіцячы дом. Што будаўнікі будуць рабіць са сваёй часткай — не ведаю. Ёсць і тыя, хто таксама гатовы ахвяраваць на дабрачыннасць. А ўсяго нас было сем чалавек».

Скарб ацэньваецца прыблізна ў некалькі тысяч долараў.

Будынак па вуліцы Антонава 4/1. Менавіта там у лютым 2016 года і быў знойдзены скарб.

Знаходка дала назву бізнес-цэнтру

Бліжэй да мая Валянцін Быкоўскі плануе адкрыць свой гандлёва-офісны цэнтр. Назва яго будзе — «Скарб».

«Няхай будзе такая назва, бо не проста так тут былі знойдзены такія каштоўныя рэчы. Супрацоўнікам музея ўдалося расшыфраваць запісы на пярсцёнках і мы цяпер ведаем імёны тых людзей, якія, магчыма, схавалі гэты скарб. Хацелася б адшукаць сваякоў - пагутарыць, паказаць тое месца, дзе была знаходка, дзе маглі хавацца іх продкі. Вельмі хацелася б даведацца пра лёс тых людзей, а таксама, што было ў будынку да вайны. Гэта наша гісторыя, гэта вельмі важна для гродзенцаў і горада»,— дадаў бізнесмен.

На пярсцёнках былі напісаны імёны Эфраім і Рывека, а таксама дата іх шлюбу, прыблізна 1920-я гады. Верагодна, у архіве можна знайсці больш падрабязную інфармацыю пра гэтых людзей і дзе яны жылі да вайны, але гэтым пытаннем ніхто пакуль не займаўся. Можна толькі меркаваць, што людзі схавалі свае каштоўнасці ў час вайны, калі знаходзіліся ў гета.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024