На Гродзеншчыну прыйшло арктычнае пахаладанне. Тэмпературныя мінімумы могуць дасягнуць -22 градусаў. Як у такое надвор’е засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, расказала Міністэрства аховы здароўя. Hrodna.life сабраў самае галоўнае ў картках.

Гродна. Ілюстрацыйнае фота
Гродна. Ілюстрацыйнае фота

Заставайцеся дома

У моцныя маразы старайцеся заставацца дома. Выходзьце на вуліцу толькі пры неабходнасці. Правярайце прагноз надвор’я перад выхадам.

Апранайцеся як капуста

Пры апрананні прытрымлівайцеся «прынцыпу капусты», насіце свабодную, непрамакальную верхнюю вопратку і пераканайцеся ў наяўнасці паветраных праслоек паміж пластамі. Не насіце на марозе металічныя ўпрыгожванні, у тым ліку з золата і срэбра.

Не спажывайце алкаголь

Пазбягайце ўжывання алкаголю. Ён можа выклікаць ілюзію цяпла, а таксама прывесці да пераахаладжэння. Абавязкова паешце перад выхадам на мароз.

Падбярыце правільнае адзенне

Прыдатны абутак з цёплымі вусцілкамі, шкарпэткі з воўны, рукавіцы, шапка і шалік абароняць ад абмаражэння на марозе.

Беражыце скуру

Пазбягайце кантакту скуры з металам, не мачыце скуру, а ў выпадку адмаражэння не дапускайце паўторнага замярзання адмарожаных раней участкаў цела. Намазвайце скуру крэмам.

Ведайце першыя сімптомы адмаражэння

Веданне першых сімптомаў адмаражэння — золкасць, паколванне і абмежаванне руху канечнасцяў, важна для эфектыўнай прафілактыкі. Калі падчас шпацыру вы адчулі пераахаладжэнне або прыкметы адмаражэння канечнасцяў, трэба як мага хутчэй зайсці ў любое цёплае месца — краму, кафэ, пад’езд, машыну — каб сагрэцца і агледзець патэнцыйна ўразлівыя для адмаражэння месцы.