Спадчына

Чым польскае мастацтва адрозніваецца ад беларускага — пяць назіранняў з Беластока

«Некалькі дзён у мяне выдаліся даволі насычанымі культурніцкімі падзеямі ў выставачных прасторах, — піша мастачка з Гродна Тася Валошка. — Мне хацелася б падзяліцца з вамі сваімі назіраннямі і адрозненнямі ад беларускай прасторы. Канешне, судзіць толькі па маленькім часе вельмі прадузята, бо шмат чаго я яшчэ не бачыла і шмат дзе не была. Але будзем лічыць гэта нейкім прамежкавым этапам і маім нейкім першым уражаннем».

На імпрэзах — сталыя

Самае незвычайнае, на што я звярнула ўвагу, так гэта на тое, што тут на мастацкія імпрэзы прыходзяць больш сталыя людзі. Хутчэй за ўсё, гэта ў мяне так супала і я яшчэ не патрапіла на «моладзевыя тусоўкі». Канешне, на адкрыцці выставы, напрыклад, прысутнічала і моладзь, але яе было значна меней, у эквіваленце. Мяне ўвогуле ўразіла, як людзі ўліваюцца ў атмасферу і актыўна бавяць час. Я параўноўвала са сваёй бабуляй, якая пасля 50 акрамя звычайных хатніх справаў нікуды не хадзіла. Тут, такое адчуванне, што пасля 50 у людзей толькі пачынаецца актыўнае жыццё.

Сучаснае мастацтва, якое прымушае думаць

Я не кажу пра тое, што ў Беларусі не такое глыбокае мастацтва, зусім не. Яно таксама глыбокае, але іншае. У Беластоку я паламала галаву над некаторымі рэчамі. Можа, гэта я такі чалавек, які вышуквае сэнс там, дзе яго няма. Але зразумела, што часам адчуваю сябе глупенькай. І тады ўключаецца нейкі ўнутраны дэтэктыў, які даследуе, чаму мастак зрабіў так, а не гэтак. Увогуле, падумалася пра тое, што калі мне было так цяжка, то што казаць пра звычайнага гледача? Мастацтву трэба вучыцца, цікавіцца, даследаваць, нават калі ты проста яго разглядаеш.

Моўны бар’ер — не страшны

Моўны бар’ер не такі страшны, калі ты хочаш камунікаваць. Прызнаюся, што мне было страшна апынуцца ў тусоўцы без ведання мовы. Я пакуль размаўляю зусім агульнымі фразамі, тыпу «Вітаю"/"Да пабачэння», але разумею сэнс. Сталася так, што нам з мужам прыйшлося падзяліцца, каб патрапіць на розныя імпрэзы. І я апынулася адна на адкрыцці выставы. Але, гэта не замінала мне папрасіць нейкую дзяўчыну мяне сфоткаць і нават пазнаёміцца з жанчынай, якая займаецца мастацкай дзейнасцю.

Выпадак вырашае

Я заўсёды казала, што на вернісажы і фінісажы трэба трапляць абавязкова. Бо менавіта ў гэты час збіраецца шмат людзей, з якімі можна пазнаёміцца. І ты ніколі не будзеш ведаць: будзе гэта мецэнат, які праспансуе тваю творчасць, ці куратарка мясцовай прасторы, якую зацікавіць твая творчасць. Ідучы на адкрыццё выставы, я не задумвалася аб гэтым, бо хацела пабачыць перш за ўсё творчыя працы. Выпадак вырашыў звесці мяне з патрэбнымі людзьмі. Спадзяюся, у бліжэйшай будучыні гэта дасць свае плады. Каб быць бачным, мастаку трэба праяўляцца. Ад таго, што вас і вашыя працы ніхто не пабачыць, вядомасці вы не даб’ецеся, зразумела.

Экзістэнцыя

Тыя выставы, на якіх мне ўдалося пабываць, былі звязаныя з экзістэнцыяй. Нібыта, такое нямое пытанне, якія задаюць працы: што гэта менавіта для цябе? Не пражыванне пэўнага моманту мастаком, не прывязка да канкрэтных вобразаў (хаця і гэта таксама траплялася), а нешта глыбіннае, неадчувальнае. Я мала бачыла такога ў беларускім мастацтве, але больш бачыла ў польскім. Ды што казаць, у беларускай і польскай адукацыі розны падыход.

Чытайте таксама: Мастакам у Гродне няма дзе паказваць працы — замест галерэй яны выстаўляюцца ў барах і кафэ

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024