Купля мэблі для дома або кватэры — адзін з самых прыемных і складаных момантаў. Як выбраць сярод мноства варыянтаў? Што прадугледзець у рамонце, перш чым купіць? Як адгадаць з колерам і мадэллю? Разам з дызайнерамі салона мэблі «Yavid» Hrodna.lifе разбірае тонкасці выбару.

Мэбля, дэкор і дызайн — у адным салоне

Бывае, што людзі асцерагаюцца заходзіць у салон, асабліва, калі бачаць, што тут вельмі прыгожа. Салон мэблі «Yavid» і праўда вылучаецца. Тут выстаўлены не толькі фасады і невялікія элементы мэблі. Ён вельмі падобны да сапраўднага ўтульнага дома. Заходзіш — і адразу бачыш і мэблю, і дэкор, і працу дызайнера.

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«Бывае, людзі загадзя лічаць, што цэны будуць для іх занадта высокімі, — кажа дырэктар фірмовага салона „Yavid“ Таццяна Роўба. — Але, калі заходзяць паглядзець, часта мяняюць сваю пазіцыю. Мэбля з натуральных матэрыялаў каштуе даражэй. Але масіў - гэта прыгожа і даўгавечна. Тут успамінаюць, што скупы плаціць двойчы і што мы не настолькі багатыя, каб купляць танныя рэчы».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Натуральны дуб не толькі на фасадах

З мноства каштоўных парод дрэва на прадпрыемстве «ЯВІД» выбралі сваім прыярытэтам дуб. Менавіта з яго масіва робяць гасціныя, спальні і кухні. «Кожная драўніна мае сваю непаўторную структуру і фактуру, яны адрозніваюцца шчыльнасцю, цвёрдасцю і эстэтычнымі характарыстыкамі - распавядае Таццяна Роўба. — На наш погляд дуб — аптымальны матэрыял для мэблі. Гэта вельмі прыемнае і трывалае дрэва».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«З ім цікава працаваць, можна ствараць самыя розныя модульныя рашэнні. І карыстацца мэбляй з дуба вельмі прыемна. Да таго ж, мэбля з дуба — гэта мэбля пакаленняў. Бо тэрмін яе службы — дзясяткі гадоў».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Выкарыстоўваць у мэблі масіў кампанія «ЯВІД» вырашыла максімальна. Нават унутраныя элементы — скрыні-арганайзеры — робяць з масіва. «Цяпер гараджане імкнуцца да больш здаровага і экалагічнага ладу жыцця. Зразумела, што выбіраючы масіў, яны хочуць атрымаць максімальна натуральную мэблю. Для вырабу ўнутраных элементаў канструкцый у нашай мэблі таксама выкарыстоўваецца натуральнае дрэва. Гэта стала разынкай вытворчасці „ЯВІД“ і заказчыкам такі падыход вельмі падабаецца».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Прапановы — на любы густ і колер

Колеравая гама мэблі «Yavid» шырокая і стрыманая адначасова. Для мэблі класічнага накірунку больш пасуюць спакойныя колеры, а сучасны стыль можа спалучаць гульню кантрастаў, спалучэнні светлых і цёмных таноў. Дапоўніць і падкрэсліць дызайнерскія рашэнні дапамагае афармленне шклом, вітражамі і еўрапейскай фурнітурай.

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Яшчэ адна асаблівасць салонаў «Yavid» у тым, што разам з мэбляй можна выбраць і замовіць неабходную ўбудавальную тэхніку для кухні, пасудамыйныя машыны, варачныя панэлі, выцяжкі, духавыя шафы і халадзільнікі.

Замоўцам кухняў прапануюць стальніцы, мыйкі і змяшальнікі, а замоўцы спальняў могуць выбраць матрацы. «Сёння пакупнік, прыйшоўшы ў салон, разлічвае на вялікі выбар не толькі мэблі, але і камплектуючых, убудаванай тэхнікі, сучасных функцыянальных рашэнняў, шырокай колеравай гамы і індывідуальны падыход. Мы імкнемся гэтаму адпавядаць», — кажа дырэктарка салона.

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Замоўца хоча «прыгожа». Дызайнер ведае, як гэта зрабіць

З наведвальнікамі мэблевага салона «Yavid» у Гродне працуюць дызайнеры-кансультанты. «Людзі часта не ведаюць, што менавіта хочуць набыць. Хочуць, напрыклад, „проста прыгожую кухню“. У іх ёсць кватэра, пустыя сцены. А ў крамах — мноства цікавай мэблі. З чаго пачаць і як выбраць — не заўсёды ясна».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«Пачынаць трэба з разетак і іншых будаўнічых „дробязяў“, пра якія непрафесіяналы могуць забываць», — тлумачыць Таццяна. — Цяпер многія звяртаюцца да дызайнераў адразу, каб потым не перарабляць гатовыя памяшканні пад выбраную мэблю і тэхніку". Спецыялізаваная камп’ютарная праграма пралічыць памеры памяшкання і мэблі да міліметра, а дызайнер падкажа, як лепш укамплектаваць кухню патрэбнымі модулямі, дзе падключыць бытавую тэхніку або размясціць выключальнікі асвятлення.

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«Наша вытворчасць дазваляе рабіць нестандартныя вырабы і праз іх рэалізоўваць індывідуальныя рашэнні заказчыкаў». Супрацоўнікі салона «Yavid» суправаджаюць праект ад стварэння кампутарнай мадэлі да ўстаноўкі гатовай мэблі. Нават калі прасторы не хапае і стандартная шафка не змяшчаецца на патрэбнае месца, можна знайсці рашэнне праблемы.

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«У нас усё здаецца заказчыку „пад ключ“. Таксама ёсць гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне мэблі. Калі з часам трэба адрэгуляваць механізмы або падцягнуць завесы, нашы майстры гэта зробяць».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

«Мы працуем на выяўленне патрэбаў: глядзім, да якой мэблі падыходзяць наведвальнікі, на што звяртаюць увагу». Дызайнер можа прапанаваць элементы з абранай лінейкі мэблі, якіх наведвальнік яшчэ не бачыў. У салоне прадстаўлены любімыя пакупнікамі калекцыі. А ўвесь асартымент заўсёды можна паглядзець у каталогу або на cайце фабрыкі.

Не ўсё адразу

«Бывае, што людзі прыходзяць у салон па кансультацыю, а набываюць мэблю нашмат пазней — можа, праз год. Такія наведвальнікі прыходзяць у салон, каб прыгледзецца, — распавядае Таццяна. — Яны глядзяць мэблю і разам з дызайнерам „рухаюць кубікі“ ў камп’ютарнай праграме. Гэта дапамагае зразумець, што трэба купіць або прадугледзець».

«Мэбля, у якую можна закахацца». Ці настолькі мы багатыя, каб купляць танныя рэчы

Пасля такіх кансультацый будучыя заказчыкі пачынаюць больш асэнсавана падыходзіць да рамонту памяшканняў і планавання бюджэту. А з часам прымаюць рашэнне на карысць пакупкі натуральнай мэблі. «Таму што гэта мэбля, у якую можна закахацца», — усміхаецца Таццяна.

Самае прыемнае ў працы — калі людзі пасля пакупкі і ўстаноўкі мэблі прыходзяць з фотаздымкамі сваіх інтэр'ераў. Або, абставіўшы дубовай мэбляй адзін пакой, пазней вяртаюцца каб замовіць мэблю для наступнага. Такая зваротная сувязь, на думку Таццяны, — лепшая пахвала.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]