Мікі Маўса ведалі ў Гродне яшчэ ў 1930-х: глядзіце, які нататнік нам паказалі чытачы

У міжнародны дзень Мікі Маўса мы вырашылі распавесці пра нататнік гродзенкі Вольгі Блашкевіч, які прынеслі да нас у рэдакцыю ў гэтым годзе. Вольга пачала яго весці ў 1930-х. Сярод запісаў на польскай мове шмат малюнкаў. Ёсць і дыснэеўскія героі, якіх малявалі дзеці.

Усё жыццё было звязана з кіно

Вольга Блашкевіч нарадзілася ў Глыбокім у 1927 годзе, але перад пачаткам Другой сусветнай пераехала з бацькамі ў Гродна. Яе ўнук Слава Галасевіч паказаў нам нататнік, які бабуля вяла ў дзяцінстве. Там шмат запісаў і малюнкаў ад сяброў. Нататнік запаўняўся ў перыяд з 1930-х па 1941-ы год.

«Бацька бабулі быў польскім афіцэрам, — распавядае Слава. — Ад яе бацькі засталося шмат старых фотаздымкаў, а ад бабулі дзіцячы нататнік з запісамі і малюнкамі. Яна яго запаўняла ў дзяцінстве, гэта як анкета з пажаданнямі ад сяброў. Там мы і ўбачылі Мікі Маўса — і вельмі здзівіліся. Нейкі сябар ёй яго намаляваў».

У пасляваенны час і да пенсіі Вольга Ігнацьеўна працавала ў «Гроднааблкінавідэапракаце», сустракалася з многімі савецкімі акцёрамі. Яна збірала постэры з аўтографамі, фатаграфіі і часопісы. Жанчына памерла ў 2016 годзе.

Мікі Маўс з нататніка Вольгі

Мікі Маўсу 91 год

Мікі Маўс з’явіўся ў 1928 годзе, пасля таго як Уолт Дысней страціў правы на свайго першага персанажа, труса Освальда. Першыя кароткія анімацыі з Мікі Маўсам намаляваў Аб Айверкс, галоўны кампаньён Уолта Дыснея. Афіцыйна днём нараджэння Мікі лічыцца 18 лістапада 1928 года. Менавіта ў гэты дзень паказалі свету мультфільм «Параходзік Вілі». Хоць упершыню кінагледачы пазнаёміліся з Мікі яшчэ 15 траўня, калі выйшаў кароткі нямы мультфільм «Вар'яцкі самалёт».

Гродзенскія дзеці мульцяшных герояў запаміналі і малявалі

«Дыснэеўскі мульцікі з мышаняткам Мікі з’явіліся ў міжваеннай Польшчы ў 1930-х гадах. Глядзелі іх у гродзенскіх кінатэатрах, — распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч. — Можна сказаць, гэта быў перыяд, калі анімацыя пачала развівацца і была навінкай для гродзенцаў. Таксама з’яўляліся коміксы, а з імі і часопісы. Дзеці запаміналі незвычайных герояў, а потым малявалі іх. Некалькі гадоў таму мне трапіўся падобны сшытак гродзенкі, якая малявала папулярных герояў фільмаў 1930-х гадоў. Я думаю, што і Мікі Маўс, і іншыя дыснэеўскі героі быў добра знаёмыя гродзенскім дзецях у міжваенны час».

У 1939 годзе, пасля прыходу ў Гродна «першых саветаў», пра замежныя мульцікі дзецям прыйшлося забыць. Толькі бліжэй да развалу Савецкага Саюза гродзенскія дзеці зноў сталі знаёміцца ​​з Мікі Маўсам.

Публікуем некаторыя старонкі з нататніка Вольгі Блашкевіч.





Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024