Горад

Гродзенцы зладзілі дваровы фестываль да Дня маці. Да іх прыехала міліцыя

Міліцыя прыехала на свята, якое гродзенцы зладзілі 10 кастрычніка ў двары на вул. Пушкіна. Мясцовыя жыхары прыйшлі з дзецьмі і хатнімі жывёламі, прынеслі пачастункі, кнігі і рэквізіт для фотазоны. Супрацоўнікі РАУС палічылі фестываль несанкцыянаваным мерапрыемствам і прыгразілі затрыманнем. Яны не з’язджалі, пакуль людзі не разышліся па дамах каля 20.45.

Да 17.00 11 кастрычніка гродзенцы на вул. Пушкіна зладзілі дваровы фестываль, прымеркаваны да Дня маці. Упрыгожылі два столікі з лавачкамі шарамі, вакол дзіцячай пляцоўкі развесілі бел-чырвоныя стужкі і ліхтарыкі. Арганізавалі тэматычную фотазону. На плакатах госці напісалі свае пажаданні.

Ідэя свята ўзнікла спантанна, распавёў Hrodna.life жыхар раёна Павел. Канкрэтнага арганізатара не было. Кожны прынёс што мог: хтосьці - ліхтарыкі, хтосьці - упрыгажэнні, хтосьці - пачастункі, хтосьці - гітару і раздрукаваныя тэксты песень. Кожны рабіў усё за асабістыя грошы. На свяце «ўшанавалі» Аляксандра Пушкіна, у гонар якога названая вуліца, — прынеслі кнігі пісьменніка і паэта, зрабілі торт з яго выявай, прысвяцілі яму фотазону.

Збіраліся жыхары вул. Пушкіна ўпершыню. Дагэтуль некаторыя схадзілі ў «госці» да іншых раёнаў і вырашылі зладзіць сваё свята. Жыхары паклікалі сваіх сяброў з іншых раёнаў. Напрыклад, Юлія з двума дзецьмі прыехала з Дзевятоўкі. Увечары напярэдадні яны сям’ёй выехалі на падобнае свята на Фолюш, але не паспелі даехаць — людзей там ужо разагналі сілавікі.

Чытайце таксама: В Гродно начали задерживать администраторов районных чатов в Telegram. Им грозит уголовная статья

 — Не страшна было ехаць сёння?

 — Страшна, — адказала Юлія. — І за дзяцей страшна, але страшна і за іх будучыню.

Міліцыя прыехала і на фестываль на вул. Пушкіна. Каля 17.30 да жыхароў выйшлі тры супрацоўнікі міліцыі, адзін з якіх быў у балаклаве і здымаў на камеру прысутных. Ніхто з іх не прадставіўся. Відэа размовы ёсць у рэдакцыі Hrodna.life, але мы яго не публікуем, бо на яго патрапілі жыхара раёна, якія асцерагаюцца пераследу.

 — А ў нас тут свята, фестываль.

 — А чаму стужка бел-чырвона-белая?

 — Я думаю, розніцы наогул няма, — адказалі жыхары раёна. — Глядзіце, а ў вас гучнагаварыцель чырвона-белы!

 — Мяркуючы па тым, як вы выказвае сваю пазіцыю, у вас тут несанкцыянаванае мерапрыемства — пікет. Просім вас разысціся. Інакш будзеце прыцягнутыя да адказнасці за тое, што вы развесілі, — сказалі супрацоўнікі міліцыі. — Гэта можна расцаніць як 23.34 (арт 23.34. КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў - Hrodna.life).

 — Ніякую пазіцыю ніхто не выказвае — людзі стаяць, размаўляюць.

Міліцыянты параілі жыхарам раёна вярнуцца ў кватэры або ісці ў парк. Тыя запярэчылі, што ў парку «ўсё перагарадзілі, аўтобусы з АМАПам наставілі». Праз пяць хвілін гутаркі супрацоўнікі міліцыі вярнуліся ў аўтамабіль.

Жыхары размаўлялі, абмяркоўвалі бытавыя праблемы, сітуацыю ў свеце — напрыклад, каранавірус. Дарэчы, хворыя на прастуду жыхары апраналі маскі і захоўвалі дыстанцыю ад усіх астатніх. Пазней жыхар раёна прынёс гітару і раздрукаваныя тэксты песень. Гродзенцы праспявалі песні N.R.M., «Ляпіса Трубяцкога» і «Муры». Неўзабаве, каля 20.45, яны разышліся, забраўшы ўсё прынесенае і прыбраўшы за сабой смецце. Міліцыя не з’язджала, пакуль жыхары не разышліся.

Чытайце таксама: «Весь Гродно перегорожен, нам остался только наш двор». Как гродненцы стали дружить районами

Ці змогуць ўдзельнікі свята ў будучыні арганізоўвацца не толькі для святаў, але і для вырашэння праблем? «Вядома. Мы ўжо жартавалі, што ў будучыні тыя ж мамы будуць хадзіць з лінейкамі і вымяраць бардзюры», — адказаў Павел Hrodna.life. Прама падчас свята жыхар раёна схадзіў дадому за інструментам і адрамантаваў арэлі. Праблемы ўрбаністыкі на вул. Пушкіна ёсць, хоць раён і малады, падзяліліся жыхары з Hrodna.life. У будучыні яны плануюць вырашаць іх разам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024