Як знікаюць старыя могілкі ў Гродне. Топ-7 ракурсаў «да» і «пасля»

Нехта скажа: на тое яны і старыя могілкі, каб разбурацца. Родных памерлых даўно няма побач, час бярэ сваё. Можа, яно і так, але ёсць прыклады Лычакаўскіх могілак у Львове ці некропаля на Росах у Вільні. Там акурат могілкі не толькі аднаўляюць і даглядаюць, але і водзяць экскурсіі. Пра тое, як знікаюць могілкі ў Гродне, піша budzma.by.

Ніякага ахоўнага статусу старыя могілкі ў Гародні не маюць — адно асобныя помнікі над пахаваннямі. Зразумела, ніякага вартаўніка ці камеры назірання на могілках няма. Ксёндз і праваслаўны святар з храмаў абедзвюх канфесіяў на могілках таксама ні за што не адказваюць, апроч сваіх сакральных будынкаў.

Пры адсутнасці родных — а гэта не дзіва, калі гаворка пра помнікі 1880-х — 1900-х гадоў - магілы можна лічыць проста… аб’ектамі, якія нікому не належаць.

Экскурсаводы, якія гадамі водзяць групы па старых могілках, неаднойчы заўважалі тэндэнцыю: знікаюць у невядомым кірунку найперш чыгунныя пахаванні. Часам паэтапна: крыж, калона, асноўная тумба — застаецца толькі ўрослая ў зямлю аснова. Відавочна, што чыгунныя помнікі расцягваюць на метал.

Давайце зірнём і параўнаем фотаздымкі, зробленыя ў 1980-я, і сённяшнія. У ракурсе — тыя самыя помнікі або тое, што ад іх засталося.

1. Надмагілле 1880-х (каталіцкія могілкі)

Прозвішча пахаванага, на жаль, невядомае. У 1980-я над помнікам ужо не было крыжа, цяпер жа не засталося і самога помніка.

2. Надмагілле сям'і Ляцкіх, 1880-я (каталіцкія могілкі)

Як бачым, помнік у 1980-я ўяўляў сабой вялізную чыгунную калону з крыжам і некалькімі ступенямі. Цяпер засталася адно аснова і агароджа.

3. Магіла Валерыяна Кударэўскага, 1883 г. (каталіцкія могілкі)

Яшчэ адна велічная калона над пахаваннем, ад якой не засталося нічога. Апошнія элементы (дэкаратыўная «зламаная калона» ля пастамента) былі на месцы яшчэ ў 2019-м, цяпер іх таксама няма. На месцы бачны адносна свежы зрэз.

4. Магіла Яна Кулакоўскага, 1872 г. (каталіцкія могілкі)

На чыгунным крыжы на старым фота бачная сімвалічная шыльдачка з эпітафіяй ды звесткамі пра памерлага. Крыж застаўся, а шыльды няма.

5. Магіла генерала Ланскога, 1812 г. (праваслаўныя могілкі)

Найбольш велічны помнік, з якога, па адной з версіяў, і пачалася гісторыя праваслаўных могілак. Гэта той рэдкі выпадак, калі ў 1980-я ўсё выглядала нашмат горш, чым цяпер. Тут крыж не знік, а, наадварот, з’явіўся. Праўда, няясна, чаму з нержавейкі… Цяжка сказаць, ці быў над помнікам ад пачатку крыж у прынцыпе.

6. Магіла Якава Памяранскага, 1886 г. (праваслаўныя могілкі)

Мы бачым проста цудоўную скульптурную кампазіцыю з «плачкай», якая трымае кветкі ды пагаслую паходню. Унізе — медальён з партрэтам памерлага.

Медальён быў разбіты ўжо ў 1980-я, а вось скульптура дзяўчыны захоўвалася ў цудоўным стане. Цяпер у яе разбіты твар і пералом на ўзроўні шыі. Магчыма, скульптура пашкоджаная падчас неакуратнай абпілкі дрэваў.

7. Магіла невядомага, 1833 г. (праваслаўныя могілкі)

Цяпер гэтая калона, з якой абвальваецца цэгла, — амаль антычная руіна. Яшчэ ў 1980-я, як бачым, яна была атынкаваная і мела зверху металічную канструкцыю з крыжам.

Знеслі тую канструкцыю на метал, «завалілі» падчас татальнай абпілкі ці ўпала сама? Мы не ведаем. Самой калоны такімі тэмпамі таксама хутка не стане.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024