З 1 чэрвеня 2020 г. карыстачы VOKA ў Беларусі змогуць глядзець кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv. Ім сталі даступныя культавыя расійскія і сусветныя серыялы, апошнія прэм’еры і найлепшыя забаўляльныя шоў.
На правах партнёра more.tv у Беларусі VOKA дадасць на сваю платформу такія серыялы, як «Не родись красивой», «Моя прекрасная няня», «Папины дочки», «Дылды», «Закрытая школа» і іншыя, а таксама найлепшыя серыялы і забаўляльныя шоў ад канала СТС («#вмаскешоу», «Родственнички», «Воронины», «Ивановы-Ивановы», «Филатов», «Психологини» і іншыя).
Сярод праектаў, якія чакаюць карыстальнікаў VOKA — шырокая бібліятэка кантэнту ад вядучых сусветных студый, уключаючы культавыя серыялы «Сябры», «Як я сустрэў вашу маму», «Твін Пікс», «Аповяд служанкі» і чаканыя замежныя навінкі - серыялы «Вялікая», «Клуб першых жонак», «Страчаны рай», «Блудны сын». Прычым новыя серыі будуць даступныя для прагляду ў дзень сусветнай прэм’еры.
Акрамя таго, гледачы VOKA змогуць глядзець эксклюзіўныя шоў і серыялы, якія ствараюцца пад брэндам more originals, — «Трудные подростки», «Стендап Андеграунд», «Псих». Так, ужо 4 чэрвеня адбудзецца прэм’ера драмедзі «Чики» з Ірай Гарбачовай у галоўнай ролі. У дзень прэм’еры карыстальнікам пакажуць першыя два эпізоды, далей серыі будуць выходзіць раз на тыдзень. Серыял раскажа гісторыю чатырох сябровак, якія вырашылі крута змяніць сваё жыццё і пачаць уласны бізнэс.
Кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv будзе даступны ў падпісках «Фільмы і серыялы» і «Усё ўключана».
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…