Чыноўнікі абяцалі пенсіянеру новы мост да дому. А потым перадумалі

Гарадскія ўлады не маюць намеру аднаўляць мост праз Гараднічанку, які быў разбураны ў жніўні на вуліцы Працоўнай. Такі адказ атрымаў 79-гадовы гродзенец Тадэвуш Станеўскі, хоць раней падчас сустрэчы з кіраўніцтвам горада і вобласці пенсіянера запэўнілі, што ў бліжэйшы час адновяць праход праз раку.

Паабяцалі зрабіць новы мост

Самаробны мост з бетонных пліт знаходзіўся каля дома № 17, дзе жыве Тадэвуш Станеўскі. Яго ён пабудаваў сам 20 гадоў таму, каб можна было хутчэй патрапіць дадому. 21 жніўня з-за моцных дажджоў мост на вуліцы Рабочай быў разбураны. Пасля публікацый у інтэрнэце гарадскія ўлады адрэагавалі на праблему і абяцалі пенсіянеру дапамагчы з уладкаваннем новага моста.

«Усяго праз некалькі дзён пасля разбурэння моста да мяне прыехалі Гой і Краўцоў. Павіталіся і асабіста хацелі паглядзець на маю праблему. Сур’ёзныя людзі выклікалі давер і я падумаў: вось якія малайцы, спачуваюць пенсіянеру. Праз некаторы час прыехалі супрацоўнікі Рэмбудаўтадора і прыбралі пліты. Рабочыя сказалі, што неўзабаве зробяць мне новы мост. Вядома, я ўзрадаваўся», — кажа Тадэвуш Станеўскі.

Мост праз Гараднічанку пасля абвалу выглядаў так:

«Словы ў чыноўнікаў аднолькавыя»

Два месяцы ніякіх работ каля дома пенсіянера не было. Тады ён вырашыў напісаць у гарвыканкам. Тадешу адказалі, што мост будаваць цяпер немэтазгодна, бо ў 2020 годзе пачнецца добраўпарадкаванне тэрыторыі ўздоўж рэчышча Гараднічанкі.

«Абяцалі адно, а запланавалі іншае. Я думаю, усё гэта балбатня, нічога яны рабіць не будуць. Я тут 47 гадоў жыву. Калі засяляўся, мне таксама казалі, што дарма я сюды прыйшоў, маўляў праз некалькі гадоў знясуць усе дамы. Прайшло столькі гадоў, памянялася дзесьці 15 гэтых начальнікаў, а словы ў іх аднолькавыя. Нічога не адбываецца. Усе абяцалі парадак, але ў выніку ўсё рабілі сваімі сіламі.
Як хадзіць цяпер мне і іншым? У нас інваліды і пенсіянеры жывуць. Медыкам складана цяпер трапіць да людзей. Раней я машыну мог ставіць каля дома, а цяпер хоць бы самому трапіць у дом».

Месца, дзе быў мост

Патрэбна 9-метровая панэль і некалькі блокаў

Каб збудаваць мост праз Гараднічанку Тадэвуш Станеўскі за свае сродкі купляў пліты і металічныя швелеры. Ён кажа, калі б здароўе дазваляла, то сам збудаваў бы сабе новы мост. Але зрабіць гэта ён ужо не ў сілах.

«Некаторыя пліты былі яшчэ добрыя, але і іх забралі. Хацелі яшчэ рэйкі жалезныя забраць, казалі, якраз ім такія патрэбныя,
але я не аддаў. У выніку я застаўся без моста і пліт. Нейкі матэрыял можна было ўжыць другасна. Зараз, каб зрабіць новы мост да майго дома, усяго толькі патрэбна 9-метровая панэль і некалькі блокаў».

Каб вярнуцца дамоў Тадэвушу Станеўскаму даводзіцца ісці праз суседні ўчастак. Машыну пенсіянер ставіць каля дарогі.

Што кажуць у гарвыканкаме?

У лісце Тадэвушу Станеўскаму, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, гаворыцца, што на 2020 год запланаваны праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўздоўж рэчышча ракі Гараднічанкі ад вуліцы Віленскай да ўпадзення ў Нёман.
Таму будаўніцтва моста да дома № 17 па вуліцы Рабочай у цяперашні час улады лічаць немэтазгодным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024