Людзі і справы

«Жывым пахавалі? Даўжэй пражывеш». Вулічны музыка са скрыпкай вярнуўся на Савецкую

Два гады на Савецкай вуліцы не было чуваць жаласнай скрыпкі вулічнага музыканта Яўгена Кавалёва. У народзе пачалі пагаворваць, што артыст памёр. Але ў самым пачатку лютага скрыпач аб’явіўся і зноў пачаў граць у цэнтры Гродна. Дзе знікаў столькі часу музыка? Hrodna.life разабраўся.

Аказалася, вясной 2016 года гродзенец мэтанакіравана з’ехаў у Расію на заробкі каб пазбегнуць траплення ў ЛПП (лячэбна-працоўны прафілакторый). Граў Яўген (прадставіўся як Андрэй) у Смаленску, Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Там ён крыху зарабіў грошай і забыўся аб праблемах у родным горадзе.

«Бацькі і таварышы рады, што я вярнуўся дадому. Цяпер я зноў на звыклым месцы і займаюся любімай справай у Гродне, — распавядае Яўген. — Некаторыя гараджане рады былі мяне зноў убачыць, нягледзячы на ​​тое, што паспелі пахаваць. Уваскрэс! Шчыра, мне смешна. Як кажуць, калі жывым пахавалі, значыць даўжэй пражывеш.»

Андрэй з’язджаў, бо заяўся «загрымець» у ЛПП: кажа, што яго некалькі разоў затрымлівалі ў горадзе нецвярозым. «За глыток піва маглі забраць, а ў Расіі з гэтымі справамі прасцей. За год у паліцыю трапіў толькі адзін раз», — расказвае ён.

У Піцеры жыў у гатэлі

На думку Яўгена, на ўсходзе людзі лепш ставяцца да вулічных музыкаў і там можна зарабіць больш. Напрыклад, у Маскве за 1,5 гадзіны гродзенец мог зарабіць 1500 расійскіх рублёў - больш за 50 беларускіх.

«Граў у Маскве летам і жыў у намёце на беразе ракі, а ў халодны час быў у Піцеры, там таксама граў і здымаў нумар у гатэлі. Фінансы дазвалялі. За суткі плаціў тысячу рублёў. А ў дзень мог зарабіць 3−5 тысяч».

Яўген кажа, што ў Расіі гарадскія музыкі могуць нават на нешта сур’ёзнае назбіраць, граючы на вуліцы. У Беларусі складаней: яму расказвалі, што ў яго адсутнасць нібыта ў аднаго яго таварыша міліцыя забрала дарагі тэлефон з-за таго, што ён ішоў трохі п’яны, а ўзамен выдалі нейкую паперу.

[irp posts="30 250″ name=" Зямляк, ты перашкаджаеш працаваць". Адзін дзень з жыцця вулічных музыкаў на Савецкай"]

«Цэны на прадукты выраслі, а атрымліваеш заробак такі ж як раней. А на роднай Савецкай практычна нічога не змянілася — усё тыя ж людзі і музыкі».

Грае палову жыцця, але хоча знайсці іншую працу

У 2018 годзе Яўгену будзе 30 гадоў. Амаль палову жыцця ён грае на вуліцы. Так і зарабляе. Пачынаў з парку Жылібера і Фартоў, але самым папулярным месцам у Гродне застаецца вуліца Савецкая.

У бліжэйшых планах Яўгена — знайсці якую-небудзь працу. Фізічную — кшталту будаўніцтва, хоць ён і прафесійны музыка. Праўда, баіцца, што яго не возьмуць. Калі ж атрымаецца — ён хоча сумяшчаць звычайную працу і вулічную музыку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024