Горад

«У нас няма іншага шляху, мы павінны дайсці да перамогі». Гродзенцы прайшлі па горадзе з велізарным сцягам

У нядзелю, 16 жніўня людзі прайшлі з плошчы Савецкай па вуліцах Кірава, Леніна і Ажэшкі да плошчы Леніна. У розны час у натоўпе было ад 20 да 40 тысяч чалавек. Яны неслі вялікае бел-чырвона-белае палотнішча сцяга. На плошчы зачыталі патрабаванні, якія былі перададзеныя ўладам днём раней. У 19.00 17 жніўня выходзіць тэрмін ультыматуму. Людзі збіраюцца вярнуцца, каб спытаць улады аб выкананні патрабаванняў.

На плошчы Леніна скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!» і «Сыходзь».

Пасля кароткай уступнай часткі пачаліся выступленні ля свабоднага мікрафона. Выходзілі выступіць святары, грамадcкія актывісты, дзеячы культуры, рабочыя.

Прадстаўнік фірмы «Терразит» казаў, што яны першымі з прыватных фірмаў Беларусі пачалі страйк.

«У нас няма іншага шляху, мы павінны дайсці да перамогі. Мы не можам спыняць напор. Лукашэнка разумее толькі сілу, а наша сіла ў адзінстве» — казаў прадстаўнік «Терразита».

Гродзенцы на вуліцы Кірава. Шэсце рухалася міма турмы каля гадзіны. Фота: Кацярына Гардзеева

Выступіла старшыня непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс. «За нашу і вашу свабоду» — сказала яна па-польску і па-беларуску.

Выступіла жонка аднаго з мужчын, якія выйшлі на мірны пратэст на плошчу Леніна 12 жніўня. Яны трымалі фота дзяўчынкі, якая пацярпела днём раней у сутыкненні легкавушкі і браняванага пазадарожніка. За гэтую акцыю іх затрымаў і жорстка збіў АМАП. Жонка затрыманага кажа, што ўжо перастала баяцца.

«Няма больш страху, я ўпэўненая, што мы пераможам», — кажа яна і дзякуе медыкам, адвакату і ўсім, хто дапамагаў і дапамагае яе мужу.

Выступленне кожнага спікера сканчалася словамі «Жыве Беларусь!». Бліжэй да канца выступілі журналіст і музыкант Алесь Дзянісаў, а таксама дырэктар стадыёна «Нёман» Віктар Шумель. Калі апошні падняўся на імправізаваную сцэну, людзі сустрэлі яго крыкамі: «Новы мэр!». Ён заклікаў людзей у буднія днём страйкаваць на працы, а ўвечары прыходзіць на мітынгі.

Пасля мітынгу валанцёры сабралі ўсё смецце з плошчы і сметніц у акрузе. Некаторыя людзі фатаграфавалі ўборку і тлумачылі: «Трэба здымаць, а то потым БРСМаўцы кажуць, што мы пакідаем пасля сябе бруд».

Наступны мітынг на плошчы Леніна пройдзе ў панядзелак, 17 жніўня, у 19.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024