Спадчына

«Улады нават не далі шанцу». На Асіпенкі знясуць чарговы дом міжваеннага перыяду

Камунальныя службы Гродна абвясцілі пра санітарную зачыстку горада. Пад знос пойдуць некалькі драўляных пабудоў. У панядзелак 25 сакавіка рабочыя прыступілі да разборкі дома міжваеннага перыяду на вуліцы Асіпенкі. Жыхары вуліцы абураныя — пабудова ў добрым стане, яна уваходзіць у комплекс былой Настаўніцкай калоніі, але ўлады нават не далі ёй шанцу на другое жыццё.

Дом № 3 на вуліцы Асіпенкі быў пабудаваны ў 1930-я гады. Ён уваходзіў у комплекс жылых, грамадскіх і гаспадарчых пабудоў у стылі драўлянага канструктывізму. Да Другой сусветнай вайны гэты раён называўся Настаўніцкай калоніяй. Да 1939 года ў будынку жылі настаўнікі. У савецкі час у дом засяліліся звычайныя працоўныя. У 2015 годзе жыхароў адсялілі. Пасля гэтага дом прастойваў, але нават без жыхароў ён быў у здавальняючым стане.

Дом № 3 па вуліцы Асіпенкі у 2018 годзе
Гісторык Мечыслаў Супрон, які жыве на вуліцы Асіпенкі, лічыць, што пасля рамонту стары дом мог б прыняць новых жыхароў.

«Я сам там быў адносна нядаўна: пабудова ў добрым стане. Не працякала і ніякіх праломінаў ў сцяне не было. Дом уваходзіць ва ўнікальны комплекс, які складаецца з сямі драўляных дамоў у стылі канструктывізму. Яны дайшлі да нас амаль у першапачатковым выглядзе.

Я шмат езджу па розных краінах і такія дамы там, наадварот, ратуюць, робяць розныя хостелы. У нас жа не жадаюць ратаваць такія пабудовы, улады нават шанцу не даюць і не выстаўляюць іх на продаж. А можа б знайшоўся чалавек і купіў бы гэты дом на Асіпенкі, упарадкаваў бы? Не, ім трэба знесці…», — распавёў гісторык.

«Ёсць сэнс працягваць барацьбу за стары Гродна». Блогеры-краязнаўцы пра апошнія разбурэнні ў цэнтры горада


У 2018 годзе мы расказвалі пра дом на Чкалава № 13, які гарадскія ўлады таксама хацелі знесці. Але нават пасля сур’ёзнага пажару ўласнік здолеў выратаваць пабудову. Зараз у доме ідуць унутраныя работы, там плануюць жыць.

Дом на Чкалава № 13
Як паведамілі ў гарвыканкаме, у гэтым годзе асаблівая ўвага засяроджана на старых дамах непрыдатных для пражывання і пабудовах, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб спісанні. Такіх дамоў трэба знесці за год каля 30. Два старыя дамы ўжо знесены на вуліцы Леванабярэжнай, наступнымі стануць дамы на вуліцах Асфальтнай, Асіпенкі, Саўгаснай, Скоснай, Панямуньскай, 17 Верасня, Дзяржынскага. Знясуць таксама гаражы на вуліцы Дзяржынскага, дзе будуць будаваць падаўжэнне вуліцы Астроўскага ў напрамку заапарка.


Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024