На донцы: гродзенец малюе славутасці горада на кубачках з-пад кавы

У гродзенца Яраслава Кірвеля ўжо некалькіх месяцаў ёсць незвычайнае хобі: ён малюе на донцах выкарыстаных кубачкаў з-пад кавы славутасці Гродна. А ў будучыні хоча намаляваць сваю карту горада.

Прыпынак і кубачак

Яраслаў два гады вучыцца на дызайнера ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. З малюнкамі на кубачках у яго ўсё пачалося спантанна.

«Улетку на прыпынку я чакаў аўтобус да якога заставалася гадзіна. Думаў, чым сябе заняць, — распавядае Яраслаў. — Піў каву і ў мяне застаўся папяровы кубачак. Я паспрабаваў яго размаляваць. Атрымалася незвычайна. Так я ўцягнуўся ў гэта хобі: кубачак за кубачкам. Раней на навучальных пленэрах мне падабалася маляваць горад. Я працягнуў гэтым займацца, толькі ва ўласным праекце».

Так пачынаецца новы малюнак

Неба і настрой

У сярэднім на адну працу на кубачку ў Яраслава сыходзіць 30−40 хвілін. У яго рабоце усё залежыць ад настрою і колеру неба.

«Можна маляваць і шматпавярховікі, але я хачу, каб малюнкі прыносілі задавальненне. Калі прыходзіш на месца, то спачатку шукаеш ракурс, потым пачынаеш маляваць чорнай ручкай і толькі потым усё размалёўваеш маркерамі. У першую чаргу ты малюеш неба. Калі яно шэрае, пра працу можна забыцца, бо карцінка атрымаецца ўнылая і непрыгожая. Таму ў гэтай сітуацыі ўсё залежыць ад неба і настрою».

«Кававая» карта горада

Яраслаў хоча стварыць уласную карту горада на донцах кубачкаў. Для гэтага ён плануе намаляваць значныя гродзенскія адметнасці.

«Я думаю, на ўвесь праект сыдзе мінімум год, я не спяшаюся. Усё раблю для свайго задавальнення і ў вольны час. Больш за ўсё малюнкаў будзе з цэнтра Гродна, там у нас самая прыкметная архітэктура. Па ўскраінах хачу дадаць якія-небудзь шматпавярховікі, школы або кінатэатры. І карту горада сам паспрабую намаляваць, а гатовыя славутасці з донышкаў буду прыляпляць».

Адкуль кубачкі?

Часам Яраслаў выкарыстоўвае кубачкі пасля таго, як сам вып’е кавы, але бываюць выпадкі, што ён знаходзіць іх на вуліцы.

«Калі магу сабе дазволіць каву, то выкарыстоўваю кубачак другасна — малюю на ім. Так я клапачуся пра навакольнае асяроддзе. У Гродне ідэя з кубачкамі прыйшла ў галаву мне, але свет вялікі і адна ідэя можа прыйсці ў галаву некалькім людзям. Хто хутчэй яе рэалізуе, таму яна больш і належыць. Не выключана, што дзе-небудзь на краі свету такі ж малады мастак таксама выкарыстоўвае кубачкі для малюнкаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024