«Гродзенская начная дзясятка» пайшла ў трэці раз на «Коробчыцкім Алімпе» у суботу 4 жніўня. Больш за 200 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы і Харватыі выйшлі на старт легкаатлетычнага забегу.

Усе ўдзельнікі стартавалі разам у 22.30. Далей трасы раздзяляліся ў залежнасці ал дыстанцыі. Сёлете іх было тры — 3333 м, 10 км, і ўпершыню — паўмарафон на 21,1 км.

Каманду Hrodna.life прадстаўляла Таццяна Каліневіч, якая бегла адну з самых складаных, з-за шматлікіх уздымаў, дыстанцыю — 10 км.

Усе ўдзельнікі пасля пераадоленняў дыстанцый атрымалі медалі, а лепшыя былі ўзнагароджаны кубкамі і грашовымі прызамі. «Начная дзясятка» прайшла пад Гродна ўжо ў трэці раз, арганізатарамі спаборніцтваў выступае аддзел спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і ЦСК «Нёман».