Гродзенскі экскурсавод на стогадовым «Нёмане» стаў удзельнікам міжнароднага рэтравелапрабегу

Экскурсавод Міхаіл Нарынкевіч 13 червеня будзе прадстаўляць Гродна на міжнародным рэтравелапрабегу ў Львове. Гродзенец прадставіць горад на адноўленым ровары «Нёман».

Праз абмежаванні, звязаныя з COVID-19, Міхаіл будзе прадстаўляць Гродна на конкурсе ў рэжыме онлайн. Асноўныя мерапрыемствы будуць адбывацца ў Львове, там будзе велапарад. Удзельнікі, якія не змогуць прыехаць, будуць прадстаўлены фотаздымкамі. Пасля прадстаўлення ўдзельнікаў арганізатары падвядуць вынікі і выберуць найлепшы ровар і строй.

Для рэтравелапрабегу Міхаіл зрабіў адмысловую фотасесію з роварам «Нёман», які ён пазычыў у прадстаўніцы «ВелаГродна» Юліі Каляды. З строем веласіпедыста пачатку XX стагоддзя Міхаілу дапамог рэжысёр гродзенскага фрык-тэатра «Гексаген» Васіль Калач.

Чытайце таксама: «Считаю его достоянием города». Теперь и в Гродно появился свой велосипед «Неман»

Міхаіл Нарынкевіч з роварам «Нёман». Фота з асабістага архіва Міхаіла
Ровар «Нёман» у цэнтры Гродна. Фота з асабістага архіва Міхаіла

«Натхніў мяне на ўдзел у рэтрапрабегу беларускі калекцыянер ровараў Андрэй Камоска, — распавядае Hrodna.life Міхаіл. — Я вырашыў удзельнічаць, каб людзі, якія збіраюць рэтратэхніку з розных краін, даведаліся як мага больш пра легендарную гісторыю гродзенскага велазавода „Нёман“».

Ёсць свой «Нёман», але ён яшчэ не гатовы

Дома ў Міхаіла стаіць уласны асобнік гродзенскага «Нёмана» 1933 года. Ён яшчэ толькі чакае рэстаўрацыі. Да конкурсу гродзенец не паспеў яго падрыхтаваць.

«Юлія Каляда дапамагла ажыццявіць задуманае. Сёння яна валодае ўнікальным экспанатам — адзіным адноўленым „Нёманам“ у горадзе. Гэта самы вядомы, самы якасны, самы папулярны ровар у даваенны час у нашым рэгіёне. Спадзяюся, летам я скончу свой ровар і буду выязджаць па выхадных у адзенні 1930-х гадоў і расказваць гараджанам гісторыю веларуху ў Гродне», — кажа Міхаіл.

Чытайце таксама: «Старовольские поймали момент». Как в Гродно делали велосипеды и мотоциклы «Неман»

Міхаіл па адукацыі гісторык, апошнія дзевяць гадоў ён праводзіць экскурсіі па горадзе для прыезджых турыстаў. На рэтравелапрабегу вобраз Міхала — школьны настаўнік часоў міжваеннай Польшчы (1919−1939 гг).

«Я, як чалавек неабыякавы да гісторыі Гродна, і які цэлы год перасоўваецца на ровары, імкнуся ўсяляк прапагандаваць здаровы лад жыцця ў горадзе і гісторыю легендарнага велазавода „Нёман“».

Чытайце таксама: «Фантастика, это же „Неман“». В центре Гродно горожанам дали протестировать довоенные велосипеды

Калекцыянер Андрэй Камоска ў 2019 годзе прывёз у Гродна два арыгінальныя ровары «Нёман» і даў магчымасць гараджанам пракаціцца на іх. Фота: Руслан Кулевіч

Топ-5 гісторый ад Міхаіла Нарынкевіча пра ровары ў Гродне

  1. На месцы цяперашняга заапарка быў адзін з першых у Беларусі велатрэкаў (канец XIX ст.), дзе гралі аркестры, можна было паесці і прагуляцца.
  2. Гродна, Віцебск і Мінск аспрэчваюць паміж сабой першынство ў развіцці веларуху ў Беларусі.
  3. У канцы XIX стагоддзя забаранялася ездзіць па вуліцах горада на ровары, каб не палохаць пешаходаў.
  4. Адсылку да велозавода, які калісьці існаваў у Гродне, мы знойдзем літаральна пад нагамі. Захавалася шмат каналізацыйных люкаў з надпісам «Велазавод Гродна».
  5. Для перамяшчэння вуліцамі горада на ровары ў першай трэці XX стагоддзя трэба было здаць на правы (выдавалі на год), атрымаць нумар, заплаціць пошліну і паставіць абсталяванне.







Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024