Людзі і справы

Паглядзіце, якая прыгажосць! Гродзенка намалявала ілюстрацыі для новай настольнай гульні

Ілюстратарка з Гродна Рыма Ушкевіч распрацавала ілюстрацыі да «Настольнай не гульні для каманд». Гэта гульня для выбудоўвання каманднай працы і адносін.

Згодна з умовамі гульні, існуе пяць тыпаў карт: матывацыя, дзеянне, падтрымка, сітуацыя і расказванне гісторыі. Кожная з картак мяркуе, што таварыш па камандзе выконвае нейкае пэўнае дзеянне ў адносінах да іншых удзельнікаў. Галоўная мэта гульні - умацаваць камандны дух, знізіць эмацыйнае напружанне і пабудаваць даверныя адносіны.

Крыніца: behance.net

«Кожная картка стваралася з нашых асацыяцый і вобразаў. Што адразу прыходзіць нам на розум, калі мы думаем пра падтрымку?», — дзеліцца Рыма ў апісанні праекта на Behance.

Распрацоўніца гульні - Зіна Берыдзэ, псіхолаг, цялесны практык, украінка з беларускім пашпартам, як яна сама сябе прэзентуе. Цяпер Зіна Берыдзэ жыве ў Грузіі.

Як нараджаліся ілюстрацыі

«Я выбрала стыль малявання, які перанёс бы нас у свет казак, дзе немагчымае становіцца рэальным, і заўсёды ёсць шчаслівае вырашэнне канфліктаў. Калі вы працуеце з іншымі людзьмі, непазбежна ўзнікаюць цяжкія сітуацыі», — піша Рыма Ушкевіч.

Дзеянне

Картка «Дзеянне»

«У мяне была выява, на якой адзін чалавек перадае насенне іншаму. Гэта насенне можна пасадзіць у зямлю. Гэта дзеянне ўзбагачае як таго, хто аддае, так і таго, хто атрымлівае. Бо калі насенне прарасце, яно дасць добры ўраджай. І дзеянні аднаго з таварышаў па камандзе дапамагаюць прынесці карысць усім».

Матывацыя

Картка «Матывацыя». Крыніца: behance.net

«Гэтая карцінка прысвечана натхненню, якое я выявіла ў выглядзе велізарнай птушкі, якая нясе чалавека насустрач сонцу. Гэта пастава, калі немагчымае здаецца магчымым і ёсць шмат энергіі і радасці! Гэта вобраз з майго дзяцінства: у адной з казак я бачыла чалавека, які ляціць на вялікай птушцы да новага жыцця. Наперадзе шмат цяжкасцяў, але ўсё сканчаецца добра».

Падтрымка

Картка «Падтрымка». Крыніца: behance.net

«Перада мной паўстаў вобраз вялікіх цёплых надзейных рук. Там, дзе нам спакойна і добра, мы можам расслабіцца і правільна папоўніць свае сілы».

Раскажы

Картка «Раскажы». Крыніца: behance.net

«Гэта асабістыя гісторыі, жаданні, мары і ўспаміны кожнага члена каманды, якімі ён/яна дзеліцца з іншымі. Калі мы бачым розныя гісторыі, мы атрымліваем дзіўную і выдатную агульную карціну. У той жа час мы становімся яшчэ бліжэй адзін да аднаго і лепш разумеем адзін аднаго».

Сітуацыя

Картка «Сітуацыя». Крыніца: behance.net

«У кожнай камандзе час ад часу ўзнікаюць складаныя сітуацыі і праблемы. Калі мы аб’яднаемся для іх вырашэння, усё атрымаецца. Світанак сімвалізуе надзею і веру ў тое, што любая цемра сыдзе і прыйдзе светлы час».

Ілюстратарка разам з аўтаркай гульні ўсё прыдумалі з нуля. «Кідалі дроўцы ў наша вогнішча — і яно ўзгарэла! Абмяркоўвалі, выпісвалі асацыяцыі, стараліся капнуць глыбей (люблю асацыяцыі другога парадку), перараблялі, дзесьці буксавалі ў абмеркаванні, але — працягвалі».

Памер кожнай з гульнявых картак — 7×10 см. Акрамя звычайнай, ёсць таксама калядная версія ілюстрацый. Пакуль надрукаваныя толькі пробныя асобнікі гульні.

Нават без мастацкай школы

У Гродне Рыму Ушкевіч ведаюць як адну з арганізатараў дзіцячай эка-студыі «Ветка». Маляванне стала часткай яе жыцця больш за два гады таму. Малявала ў асноўным для сябе ў Instagram або для сяброў. Вучылася на дыстанцыйных курсах, малюнкі выкладвала ў сацсеткі. «Вось так, без спецыяльнай адукацыі і нават без мастацкай школы», — распавядала яна пра сябе раней.

Зараз ілюстрацыя — яе асноўны занятак. Сярод яе работ — стыкерпак для тых, хто любіць беларускую мову, ілюстрацыі і вокладка для дзіцячай кнігі «Госць» Алены Сарасек, праекты аб пераасэнсаванні жаноцкасці і сям'і.

Чытайце таксама: В Гродно разработали новую настольную игру по-белорусски — «Тутэйшыя»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024