«Яны лічаць, калі мы выйдзем на вуліцу, то Лукашэнка адумаецца». Што зрабіць, каб спыніць паток нянавісці да беларусаў

«Чым больш з’яўлялася інфармацыі пра ўдзел беларускага рэжыму ў вайне, тым больш абвастралася сітуацыя», — кажа Яўген Жураўскі, адміністратар канала «Беларусы Варшавы». Ён жыве ў сталіцы Польшчы з кастрычніка 2020 года і бачыць, як зараз змянілася стаўленне да беларусаў. Пра падобную сітуацыю распавядаюць і беларусы з іншых краін. Разам з удзельнікамі падзей і псіхолагамі Hrodna.life разбіраецца, як выйсці са складанай сітуацыі з мінімальнымі стратамі.

«Яны думаюць, у нас дэмакратычная краіна»

«Пагоршылася стаўленне да беларусаў з боку некаторых украінцаў», — кажа Hrodna.life Яўген Жураўскі. Пасля кожнага выступу ўкраінскіх палітыкаў украінцы пішуць у сацыяльныя сеткі «Беларусаў Варшавы». Бываюць просьбы «данесці інфармацыю да вашага ўрада», бываюць радыкальныя заявы: «вы вінаватыя і павінны гэта выправіць». Такія ж заявы чулі беларусы, якія ўдзельнічалі ў антываенных акцыях у Варшаве. Па словах Яўгена, трэба кожнаму тлумачыць, якая сітуацыя склалася ў нас у краіне. У большасці ўкраінцы не ведаюць, што Беларусь практычна пад акупацыяй, і людзі не могуць паўплываць на пастановы ўрада.

«У іх моцна збітыя прыцэлы»

«Памятаеце, як мы пісалі зоркам эстрады, каб яны не прыяжджалі ў Беларусь выступаць? Зараз такі ж флэшмоб абвясцілі і ўкраінцы, — каментуе Hrodna.life сітуацыю Ірына. Яна псіхолаг і зараз дапамагае ўкраінскім бежанцам у Польшчы. — Украінцы пішуць у беларускія СМІ і ўсім беларускім знаёмым, каб распавесці, што з імі адбываецца, і заклікаюць спыніць вайну. Гэта дае магчымасць людзям, якія зараз не на фронце, адчуць, што яны робяць нешта карыснае».

На думку псіхолага, гэта добрая практыка. Толькі праблема ў тым, што ў людзей «моцна збітыя прыцэлы». Яны не робяць адрозненні паміж беларусамі, якія апынуліся ў Еўропе з-за палітычных рэпрэсій, і рэжымам Лукашэнкі.

Чытайце таксама: Вина выжившего и коллективная ответственность. Почему белорусы чувствуют стыд за войну в Украине и что с ним делать

«Часта ўкраінцы і палякі кажуць: «Мы што, павінны пытацца кожнага беларуса, як ён ставіцца да рэжыму? Вы яго выбралі і вы несяце за гэта адказнасць, — распавядае Ірына. — Таму асноўная плынь праклёнаў і варожых дзеянняў абвальваецца на незалежныя СМІ і тых, хто сам вымушаны быў бегчы за мяжу праз пераслед».

«Многія нічога не ведаюць і не хочуць слухаць тлумачэнняў»

«Два тыдні таму ў любой кропцы свету можна было з гонарам казаць, што ты беларус. А цяпер лепш маўчаць», — пішуць у чаце «Беларусы Лодзі».

І хоць агрэсіі з часам робіцца менш, такія выпадкі ўсё ж такі ёсць. З хейтам давялося сутыкнуцца 10-гадоваму дзіцяці Кацярыны з Лодзі. «Навошта вы дапусьцілі гэтую вайну?" — з такімі пытаннямі ў агрэсіўнай форме да яго падыходзілі некалькі старшакласнікаў і аднагодкаў. «Я разумею, што гэта ідзе ад бацькоў. Ад таго, што абмяркоўваюць у іх дома», — кажа Кацярына.

На працы Кацярына сутыкнулася з падобнай сітуацыяй з боку калегі-украінкі. Пры сустрэчы тая спытала: чаму беларусы нічога не робяць, каб не было гэтай вайны.

«Яна не хацела слухаць мае тлумачэнні. Хоць ведала, што ў мяне ў гэты час начавалі ўцекачы з Украіны, а я ўсе выхадныя валанцёрыла на мяжы. Большасць з нас робяць усё, што могуць і нават больш. І ніякай падзякі мы не чакаем».

Важна памятаць, што прэтэнзія накіравана не асабіста да вас, распавяла Hrodna.life псіхолаг Вікторыя Савасцінкевіч. Магчыма, для чалавека гэта спосаб справіцца з сітуацыяй. Гэта не апраўдвае агрэсію, але можа дапамагчы нам збіць градус эмоцый ўнутры сябе. Калі апанент вельмі агрэсіўны — дыялог не заўсёды дапаможа. Можна спытаць: «Ты гатовы паслухаць тое, што табе скажу з гэтай нагоды?». Тут важна не сыходзіць у апраўданні і не спрабаваць перацягнуць іншага на ваш бок. Паспрабуйце прывесці некалькі аргументаў у адказ на прэтэнзію. Калі гэта не спрацуе, добрым рашэннем будзе спыніць зносіны.

«Гэта рэакцыя на стрэс»

«Чалавек знаходзіцца ў велізарным стрэсе з-за навін і падзей вакол, — тлумачыць псіхолаг Ірына. — Людзям страшна, яны не могуць прымусіць сябе ісці ваяваць, не могуць вярнуцца ва Украіну. Накатвае бяссілле і сорам. Каб абараніцца ад гэтых пакутлівых пачуццяў і трывогі, яны пачынаюць праецыраваць і адыгрываць».

Напрыклад, калі я вельмі злы на ўвесь свет, але не магу гэтую злосць праявіць і кажу: вы ўсе злыя.

У выпадку з Украінай гэта можа выглядаць прыкладна так: чалавек злуецца з-за свайго бяссілля і абвінавачвае астатніх, што яны трусы і нічога не робяць.

Насамрэч гэта значыць: я баязлівец і раблю недастаткова, але не магу сабе ў гэтым прызнацца.

Адыгрыванне — зняцце ўнутранага напружання праз паводзіны, якія рэалізуюць сцэнар, што пужае. На практыцы гэта выглядае так. Мне страшна паехаць на вайну і змагацца з рускімі ва Украіне, таму я буду змагацца з беларусамі і рускімі ў Польшчы, Германіі і іншых краінах, дзе мне гэта нічым не пагражае.

Чаму навешваюць цэтлікі

«Раней пра беларусаў за мяжой казалі як пра «эмігрантах высокай якасці», — каментуе Hrodna.life псіхолаг Вікторыя Савасцінкевіч. — Зараз меркаванне пра беларусаў змянілася. Гэта відаць і па каментарах у сацыяльных сетках, і па прамых кантактах з замежнікамі. З пункту гледжання псіхалогіі гэта «навешванне цэтлікаў». Такая памылка мыслення, пры якой чалавеку прыпісваюць абагульненыя характарыстыкі.

Чытайце таксама: «Нашы мужыкі тут паміраюць, а вы сваіх вывозіце». Як беларусы ўцякалі ад вайны ва Украіне

Зараз гэта адбываецца ад таго, што ў людзях назапасілася велізарная колькасць агрэсіі і страху ад несправядлівасці. Гэтыя перажыванні трэба кудысьці падзець. Псіхіка мае шмат спосабаў справіцца з гэтым. Моцныя эмоцыі і пачуцці вельмі цяжка стрымаць — прасцей за ўсё зліць іх на кагосьці. З гэтым сутыкаюцца беларусы — грамадзяне краіны, якую ідэнтыфікуюць з агрэсарам".

Калі перапыняць «хейціць» беларусаў

Усё залежыць ад развіцця сітуацыі, лічыць Вікторыя Савасцінкевіч. «Меркаванне грамадства часцяком змяняецца вельмі хутка і часта — на дыяметральна супрацьлеглае».

Такі прыклад — стаўленьне да беларусаў арганізатараў Кракаўскага марафону. Спачатку яны выключылі з удзелу ўсіх бегуноў з расійскім ці беларускім пашпартам. У адказ яны атрымалі мноства негатыўных каментароў і ўсё ж адмовіліся ад такога віду групавой адказнасці. У выніку прабегчы дыстанцыю змогуць расіяне і беларусы, якія стала жывуць у Польшчы.

Хейт — прыватныя выпадкі, а не сістэма

Актывіст Аляксей Лявончык за першыя два тыдні вайны зафіксаваў каля 200 выпадкаў падобнай дыскрымінацыі беларусаў. З іх 140 прыйшлося на Польшчу. Напрыклад, некаторыя банкі адмаўляліся адкрываць грамадзянам Беларусі рахункі. Лявончык адзначае, што ў іншых краінах сістэмная дыскрымінацыя беларусаў не стала шырокай. Большасць хейту не мае інстытуцыйнага характару.

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024