Карыснае

І ніякай рэкламы! 10 гродзенскіх паблікаў Вконтакте, на якія варта падпісацца

Калі вы не з’яўляецеся ідэалагічным праціўнікам Вконтакте, то можаце знайсці там карысныя старонкі, прысвечаныя Гродна і зробленыя для гродзенцаў. Паблікі дапамогуць знайсці прапажу, разгрузіць шафы, прачнуцца і проста прынясуць эстэтычнае задавальненне. Мы склалі спіс тых, на якія лічым вартым падпісацца.

Отдам Даром x Гродно

Паблік вучыць дзяліцца рэчамі, каб не выкідваць іх на сметніцу. І ў той жа час каб жадаючы мог узяць, а не набываць рэч. Для кагосьці гэта спосаб перажыць крызіс, для кагосьці - барацьба з празмерным спажываннем і капіталізмам. У любым выпадку — справа добрая.

У пабліку аддаюць самыя розныя рэчы: ад вопраткі і касметыкі да тэхнікі і мэблі. Таксама часта шукаюць жыллё коцікам і сабачкам. У Отдам Даром x Гродно можна аддаць ці забраць рэч толькі за так. У пошуку можна знайсці яшчэ з дзясятак падобных суполак кшталту «Аддам за смачнасці», «Барахолка», «Сэканд Хэнд», дзе існуюць іншыя правілы.

Нетипичный. Гродно!

Паблік для аматараў цынічных навін у духу «Чая з малінавым варэннем» і мясцовых мемчыкаў. Паведамленні часта пра крымінал, хабары і бойкі, якія выклікаюць нервовы смех. Дарэчы, суполка нядаўна шукала мадэратара, які ўмее пісаць крэатыўныя саркастычныя навіны.

Grodno Music BY

Grodno Music BY — гэта архіў гродзенскай панк- і рок-музыкі розных гадоў і ад розных выканаўцаў. Акрамя сучасных рэлізаў, стваральнікі суполкі збіраюць і публікуюць запісы 80-х і 90-х — часам не зусім якасныя, але імпульсіўныя, нервовыя, яркія. І рэдкія.

Разбуди меня • Гродно

Нядаўна Hrodna.life рабіў матэрыял пра гэтую суполку. Ідэя простая: а) ты пакідаеш пост з просьбай, каб цябе ў пэўны час разбудзілі, б) прачынаешся не ад будзільніка, а ад прыемнага голасу (пры жаданні можна «замовіць» жаночы або мужчынскі голас). Дзякуючы Разбуди меня • Гродно можна не толькі своечасова прачнуцца, але і завесці новыя знаёмсты.

Чёрный список Гродно

Тут складаюць спіс крамаў, кампаній, прыватных асоб, якім не варта давяраць. З прыкладаў: антысанітарыя ў гіпермаркетах, няякасная тэхніка, фінасавыя махінацыі. Хто ведае, можа і варта зазірнуць сюды перад важнай дамовай ці вялікай пакупкай?

Потери и Находки Гродно

Аказваецца, ледзь не кожны дзень гродзенцы губляюць самае важнае — ключы і дакументы. Тут дапамогуць знайсці гаспадара ці рэч.

Кто со мной? Гродно

Гэта месца, дзе можна знайсці кампанію на прагулку, у клуб ці бар, на прабежку ці валейбол. Дарэчы, так у 2014 годзе знайшлі некалькіх удзельнікаў для экалагічнай акцыі «Зробім!». Пазней стваральнікі пабліку пачалі праводзіць афлайн-вечарынкі, збіраючы падпісчыкаў.

Гродно в Черно-Белом Цвете

Практычна ўсе фота ў гэтым пабліку — чорна-белыя. Гэта дазваляе па-новаму ўбачыць горад, яго дэталі, геаметрыю і агні. На гэтым фоне яркія колеры становяцца цікавым акцэнтам. Сярод фота — будзённая прыгажосць: гродзенскія вуліцы, славутасці, cпальныя раёны, шматпавярховікі, воблакі, людзі, птушкі.

Гродно ДО и После!

У пабліку публікуюць фотаздымкі-параўнанні сучасных і ранейшых будынкаў. Можна параўнаць тагачасную архітэктуру і адрэстаўраваную сённяшнюю. А таксама паспрачацца ў каментарах — як лепш: тады ці сёння? Паблік асабліва спадабаецца тым, хто выступае за захаванне гістарычнай спадчыны.

Фотографии Виктории Бохан

Фатограф гуляецца з геаметрыяй, лініямі, дэталямі архітэктуры нашага горада. І захапляе колерамі нацюрмортаў. Фота «зробяць» ваш дзень, як прызнаюцца каментатары на старонцы.

Падзяліцца
Меткі: інтэрнэт

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024